ГЕМЕРАФО́БЫ [ад грэч. hemeros ручны, прыручаны, культурны + ...фоб(ы)],
1) віды жывых арганізмаў, якія пазбягаюць згуртаванняў культ. раслін. Вял. колькасць гемерафобаў — біяіндыкатары ўмоў навакольнага асяроддзя.
2) Віды жывёл і раслін, што зніклі ці знікаюць у выніку ўздзеяння чалавека на прыроднае асяроддзе і расліннасць. У шэрагу выпадкаў патрабуюцца спец. меры іх аховы ў мэтах захавання генафонду. У флоры Беларусі пад уплывам меліярацыі гемерафобы знікаюць (напр., асобныя віды балотных раслін). Гл. таксама Гемерафілы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЗО́РЦАВА (Гнэся Львоўна) (31.12.1901, г.п. Карма Гомельскай вобл. — 14.8.1966),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1945), праф. (1946). Скончыла БДУ (1927). У 1931—34 дырэктар, у 1954—58 навук. кіраўнік Бел.НДІаховы мацярынства і дзяцінства. Навук. працы пра біял. і біяхім. фактары і функцыян, дыягностыку хвароб жаночых палавых органаў.
Тв.:
Функциональная диагностика в акушерстве и гинекологии на основе цитологических исследований. Мн., 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАНДЗІ́РАВАННЕ (ад франц. sonder выведваць, даследаваць) у медыцыне, метад даследавання і лячэння з дапамогай зондаў полых органаў, каналаў, свішчавых хадоў, гнойных поласцей і ран. Полымі зондамі праводзяць З. для апаражнення ці прамывання, узяцця змесціва (напр., страўнікавага соку), з мэтай даследавання, увядзення лек. прэпаратаў або рэнтгенакантрастных рэчываў, штучнага жыўлення хворых пасля аперацый, расшырэння звужанага прасвету. У хірургіі ўжываюць жолабападобныя зонды для праводкі рэжучага інструмента з мэтай аховы тканак ад пашкоджання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗЯЛЁНЫ ПАТРУ́ЛЬ»,
добраахвотныя аб’яднанні школьнікаў-юннатаў (атрады), якія ствараюцца з мэтай аховы зялёных насаджэнняў, выхавання беражлівых адносін да прыроды, прапаганды ведаў і ажыццяўлення практычных мерапрыемстваў па зялёным будаўніцтве; адна з форм дзіцячага руху за ахову прыроды. На Беларусі дзейнічаюць з 1961 на базе школ. Першы «З.п.» на базе школьнага лясніцтва створаны ў 1967 пры Караваціцкай сярэдняй школе Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Дзейнічае каля 200 школьных лясніцтваў і атрадаў «З.п.» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬЯШЭ́ВІЧ (Яўгенія Вячаславаўна) (н. 22.4.1951, г. Брэст),
бел. вучоны ў галіне прамянёвай дыягностыкі. Д-рмед. н, (1992). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1974). З 1981 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1995 гал. рэнтгенолаг Мін-вааховы здароўя. Навук. працы па рэнтгенафункцыянальных даследаваннях страўнікава-кішачнага тракту, ультрагукавых даследаваннях органаў брушной поласці з ацэнкай кровазвароту. Распрацавала спосабы рэнтгенадыягностыкі дыскінезій тонкай кішкі і прагназавання язвавай хваробы дванаццаціперснай кішкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПАНІ́Р (ад франц. caponnière ніша),
1) ранейшае фартыфікацыйнае збудаванне для вядзення флангавага агню ў двух процілеглых напрамках (паўкапанір — у адным напрамку). Да 19 ст. К. ўзводзіліся ў крэпасцях для падоўжнага абстрэлу крапасных равоў. У 1-ю сусв. вайну выкарыстоўваліся ў сістэме палявых пазіцый і ўмацаваных раёнаў.
2) Абвалаванае месца стаянкі самалётаў, ракет і інш.ваен. ўзбраення і тэхнікі для аховы ад асколкаў і ўдарнай хвалі пры выбухах авіябомбаў і снарадаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПА́ЦКІ ПРЫРО́ДНЫ ПАРК,
у Івана-Франкоўскай вобл., Украіна. Засн. ў 1980 для аховы ляснога горнага масіву Чарнагора, стварэння ўмоў для адпачынку, турызму, правядзення навук. даследаванняў. Пл. 50,3 тыс.га. Размешчаны на схілах Укр. Карпат, у бас. рэк Прут і Чарамош. У запаведную зону парку ўваходзяць Высакагорнае і Гавярлянскае лясніцтвы — участак Карпацкага запаведніка. Маляўнічыя ландшафты з лясамі, паланінамі, высакагорнымі азёрамі. Раёны г. Ярэмча і горнакліматычнага курорта Варохта — зоны адпачынку і турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎКА́ЗСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК,
у Краснадарскім краі, Расія, на схілах Гал.хр.Вял. Каўказа (выш. каля 3350 м). Засн. ў 1924 для аховы пласкагорных прыродных комплексаў Каўказа. З 1978 біясферны запаведнік. Пл. 263,5 тыс.га і 300 га — Хосцінскі ціса-самшытавы гай (філіял). Вышынныя паясы ад альпійскіх лугоў да шыракалістых лясоў. Шмат эндэмічных раслін — каўк. піхта, явар, рададэндран. У фауне звычайныя тур, сарна, праметэева палёўка, каўк. цецярук, буры мядзведзь і інш. Рэакліматызаваны зубр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЛЯ́К (Мікалай Аляксандравіч) (22.10.1916, г. Тамбоў, Расія — 8.9.1994),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Чугуеўскае ваен.авіяц. вучылішча (1940), Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы (1951). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Удзельнік абароны і вызвалення Крыма, вызвалення Таманскага п-ва і Малдовы, аховы баявых караблёў на Чорным м. Капітан К. зрабіў 302 баявыя вылеты, правёў 500 паветр. баёў, збіў 12 самалётаў праціўніка. Да 1958 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЧО́К (Рыгор Раманавіч) (2.10.1918, в. Навасёлкі Барысаўскага р-на Мінскай вобл. —4.3.1987),
бел. вучоны ў галіне гісторыі медыцыны і сацыяльнай гігіены. Д-рмед.н. (1965), праф. (1967).
Скончыў Мінскі мед.ін-т (1940). У 1954—73 у Мінскім мед. ін-це, з 1983 у Гродзенскім мед. ін-це (да 1985 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях гісторыі медыцыны і аховы здароўя на Беларусі.