Паўмі́ць ’падумаць, уцяміць, зразумець’ (Юрч.; бялын., Янк. Мат.). Да па‑ (< прасл. po‑) і ⁺уміць < ⁺ум ’розум’ < прасл. итъy роднаснага з літ. aumuö ’розум’, усх.-літ. aumenis ’памяць’, отепа, отупе, omenis ’свядомасць, пачуццё’ < і.-е. *ай‑ (гэты корань і ў прасл. aviti sę > (зʼ)явіцца, ихо > вуха) (Фасмер, 4, 161; Скок, 3, 544).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гарэ́за, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай, ж.

Весялун, дуронік, непаседа. Гарэзай Груню жартаўліва Празвалі хлопцы за гуллівасць. Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арыштава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад арыштаваць.

2. у знач. наз. арыштава́ны, ‑ага, м.; арыштава́ная, ‑ай, ж. Той (тая), хто знаходзіцца пад арыштам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́сьмы, ‑ая, ‑ае.

1. Ліч. парадк. да восем. Восьмы год.

2. у знач. наз. во́сьмая, ‑ай, ж. Нота працягласцю ў адну восьмую частку цэлай ноты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пара́лічны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да паралічу. Паралічны прыпадак.

2. Паражоны паралічам. Паралічны хворы. / у знач. наз. пара́лічны, ‑ага, м.; пара́лічная, ‑ай, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́ська, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ просьцы, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. зневаж. Той, хто дакучае просьбамі, выпрошвае што‑н.; папрашайка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суця́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑цязе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм. неадабр. Той (тая), хто займаецца суцяжніцтвам; хто бесперапынна судзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гро́шы, -ай, Д граша́м, Т граша́мі і грашы́ма, М граша́х.

1. Металічныя або папяровыя знакі, якія служаць мерай вартасці пры куплі-продажы.

Дробныя г.

Размяніць г.

2. Сродкі, капітал.

Вялікія г.

○

Кішэнныя грошы — грошы на дробныя расходы.

|| памянш. гро́шыкі, -аў, мн.

|| прым. грашо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

валацу́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -цу́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -цу́г (разм.).

1. Бяздомны чалавек, які не мае пэўнага прыстанішча і заняткаў.

2. Той, хто цягаецца абы-дзе, не працуе.

3. Той, хто празмерна заляцаецца да жанчын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

невідзі́мка, -і.

1. ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -мцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -мак. Нябачная істота.

Чалавек-н.

2. ж. Маленькая тонкая шпілька або заколка для жаночай прычоскі.

◊

Шапка-невідзімка — у казках: шапка, якая робіць нябачным таго, хто яе надзене.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)