1.Адчуваць павагу, адносіцца з павагай да каго‑, чаго‑н. Паважаць старэйшых. □ І вучні, і мы, настаўнікі, любілі і паважалі Аляксея Іванавіча за яго любоў да сваёй працы.Скрыпка.Маці.. кіравалася інтарэсамі меншага сына, якога яна дужа любіла і паважала.Колас.
2. Любіць, цаніць што‑н. Маці з бацькам звычайна казалі, што яны не надта паважаюць .. [бліны з мачанкай], і сваю долю таксама аддавалі дзецям.Якімовіч.Таня сказала, што яна паважае эстрадную музыку.Грамовіч.Свае ўласцівасці ўсе людзі маюць. Адны — рыбалку паважаюць. З бляшнёй ля пелькі могуць векаваць.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эле́гія, ‑і, ж.
1. Лірычны верш, прасякнуты пачуццём смутку, журбы, роздуму. Каб Раманчык быў паэт, ён цяпер злажыў бы самую жаласную элегію самому сабе, але ён — толькі проста адукаваны чалавек, здольны глыбока адчуваць.Колас.// У антычнай паэзіі — верш любога зместу, напісаны двухрадкоўямі пэўнай формы.
2. Вакальны ці інструментальны твор сумнага, задуменнага характару. Але вось тая музыка скончылася, пачалі перадаваць нешта новае ў зусім іншым настроі. Стары пачуў, як дыктар сказаў: элегія Маснэ.Кірэенка.
3.перан. Сум, журба, меланхолія. Элегія з прычыны гібелі аднаго [барацьбіта] перарастае ў .. думу аб лёсе ўсіх.Бярозкін.
[Грэч. elegéia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
niesmak, ~u
м.
1. непрыемны смак;
2.перан. непрыязь; агіда; непрыемнае пачуццё;
wzbudzić niesmak — выклікаць непрыемнае пачуццё;
czuć niesmak — адчуваць агіду
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
sentyment, ~u
м. пачуццё; чуллівасць; сімпатыя; прыхільнасць;
mieć sentyment do kogo — адчуваць да каго прыхільнасць (сімпатыю); мець да каго добрае пачуццё
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
verwándeln
1.vt (in A) ператвара́ць, пераўтвара́ць (што-н. у што-н.);
sich wie verwándelt fühlenадчува́ць сябе́ як змяні́ўшымся [ператварыўшымся]
2.~, sich ператвара́цца, пераўтвара́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)