бел ананімная вершаваная гутарка 1-й пал. 19 ст. Месца і час напісання невядомыя. Знойдзена І.Насовічам на Мсціслаўшчыне ў 1848 і апублікавана ім у 1873. Адлюстроўвае ломку патрыярхальнага побыту ў сувязі з выспяваннем капіталіст.адносін. Прасякнута непрыняццем маралі, заснаванай на чыстагане, адмаўленнем грамадства, дзе ўсё купляецца за грошы. У гутарцы асуджаюцца разбурэнне сям’і, адчужанасць людзей, прагнасць і жорсткасць багацеяў, хабарніцтва чыноўнікаў, несправядлівасць царскіх судоў. Выйсце аўтар наіўна бачыў у духоўным удасканаленні на аснове хрысціянскай маралі.
Публ.:
Беларуская літаратура XIX ст. Хрэстаматыя. 2 выд.Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕН-ГУРЫЁН (Давід) (16.10.1886, г. Плоньск, Польшча — 1.12.1973),
дзяржаўны дзеяч Ізраіля. Прымкнуў да Сіянісцкага сацыялістычнага руху ў Польшчы. У 1906 эмігрыраваў у Палесціну, дзе быў абраны ў ЦК сіянісцкага рабочага руху Паалей Цыён. У 1916—18 засн. у ЗША арг-цыі Хехалуц і Яўрэйскі легіён. З 1920 чл. Галоўнай рады Сусв. сіянісцкай арг-цыі. У 1921—35 кіраўнік арг-цыі Хістадрут. У 1930—63 лідэр партыі Мапаі. У 1935—48 старшыня прэзідыума Яўр. Агенцтва. У 1948—53, 1955—63 прэм’ер-міністр, міністр абароны Ізраіля. Аўтар публікацый па пытаннях узнікнення дзяржавы Ізраіль і яе адносін з араб. краінамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЕФІ́ЦЫЙ (ад лац. beneficium дабрадзейнасць),
1) у Старажытным Рыме прывілеі, ільготы, падараванні імператараў і г.д. 2) У перыяд ранняга сярэднявечча ў Зах. Еўропе зямельнае падараванне караля ці буйнога феадала на пажыццёвае карыстанне свайму васалу за ваен. ці адм. службу. Пасля смерці трымальніка бенефіцый перадаваўся яго нашчадкам або вяртаўся ўладальніку. З развіццём феад.адносін (9—11 ст.) бенефіцый ператварыўся ў спадчыннае трыманне — феод. У Расіі і на Беларусі бенефіцыю адпавядаў маёнтак, у Візантыі — пронія, у араб. краінах — ікта, у Індыі — джагір.
3) У каталіцкай царкве ў 1917—83 царк. пасада і звязаны з ёю даход.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ННІКІ,
феадальна-залежныя сяляне ў ВКЛ у 14—16 ст., якія плацілі феад. зямельную рэнту пераважна ў форме даніны (збожжа, мяса, мёд, воск, футра і інш.). Асн. адзінкай абкладання данінай служыў дым (сял. гаспадарка), але за яе выплату адказвала супольна ўся абшчына. Да канца 15 ст. Д. былі пераважнай катэгорыяй сялян. З развіццём таварна-грашовых адносін да сярэдзіны 16 ст. на З і часткова ПнУ Беларусі Д. паступова ператварыліся ў паншчынных (гл.Цяглыя сяляне) і чыншавых (гл.Асадныя сяляне) сялян. Д. гаспадарскіх падняпроўскіх валасцей у выніку агр. рэформы 1560 ператварыліся ў чыншавых сялян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕМГА́ЛЫ, земігола,
старажытнае балцкае племя, якое жыло ў сярэдняй ч. сучаснай Латвіі ў бас.р. Ліелупе. Густынскі летапіс называў іх жэмайтамі. Займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, гандлявалі з суседнімі плямёнамі. У 11—13 ст. былі на стадыі распаду племяннога ладу і ўтварэння феад.адносін. Паводле Лаўрэнцьеўскага летапісу ў 1106 полацкія князі Усяславічы ўчынілі паход на З., але пацярпелі паражэнне. У 13 ст. З. вялі ўпартую барацьбу з крыжакамі, у 1290 канчаткова заваяваны Лівонскім ордэнам. Пазней разам з інш. плямёнамі ўвайшлі ў склад лат. народнасці.
Літ.:
Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ЎСКІ (Георгій Ціханавіч) (н. 15.4.1918, в. Мацюшына Сцяна Лепельскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1950), праф. (1986). Засл. дзеяч нав. Беларусі (1981). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1940), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС, адначасова Усесаюзны завочны фін.ін-т (1950). У 1952—73 і 1978—86 у Ін-це эканомікі АНБССР (у 1952—64 дырэктар). У 1973—75 у Ін-це павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры БДУ. Навук. працы па праблемах таварна-грашовых і размеркавальных адносін пры сацыялізме. Дэп. Вярх. СаветаБССР (1955—63).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕРЦЫ́ЙНЫ РАЗЛІ́К,
метад вядзення гаспадаркі шляхам сувымярэння ў грашовай форме затрат і вынікаў гасп. дзейнасці. Асн. мэта — атрыманне максімуму прыбытку пры мінім. затратах. У адрозненне ад гаспадарчага разліку К.р. прадугледжвае абавязковае атрыманне прыбытку і рэнтабельнасці, дастатковай для далейшага гаспадарання. Пры К.р. суб’екты гаспадарання маюць права размяркоўваць атрыманую выручку ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг), фарміраваць і выкарыстоўваць вытв. фонды, самастойна знаходзіць крыніцы пашырэння вытв-сці, выпускаць акцыі, аблігацыі і інш. Суб’екты фін.адносін нясуць эканам. адказнасць за вынікі сваёй дзейнасці, выкананне абавязацельстваў перад пастаўшчыкамі, спажыўцамі, дзяржавай, банкамі; фін. адносіны прадпрыемстваў вызвалены ад дробнай рэгламентацыі з боку дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРНЕ́ГІ ((Carnegie) Дэйл) (1888, г. Мэрывіл, ЗША — 1955),
амерыканскі псіхолаг, спецыяліст у галіне міжасобасных адносін. Скончыў Пед. каледж ва Уорэнсбергу (1907), вучыўся ў Амер. акадэміі тэатр. мастацтва (Нью-Йорк). З 1912 выступаў з лекцыямі аб гарманічным жыцці, узаемаадносінах паміж людзьмі, уменні даходліва выказваць свае думкі; атрымаў вял. папулярнасць. Стварыў комплексную сістэму навучання дарослых, якая ўключала практыку публічных выступленняў, мастацтва пераканання, вырашэння праблем і прыкладную псіхалогію. Аўтар кніг, напісаных у жанры рэкамендацый і павучанняў.
Тв.:
Рус.пер. — Как завоевывать друзей и оказывать влияние на людей. М., 1989;
Как перестать беспокоиться и начать жить. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́КАЎ (Леў Міхайлавіч) (н. 10.10.1935, г. Міхайлаў Разанскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1979). Скончыў Маскоўскі аўтамех. ін-т (1958). З 1973 у БелНДІНТІ Дзяржплана БССР, з 1984 нам. дырэктара, з 1988 — дырэктар Н.-д.эканам. ін-та. Навук. працы па праблемах рыначных адносін, прагназаванні навук.-тэхн. прагрэсу. Прымаў удзел у распрацоўцы дзярж. праграм сац.-эканам. развіцця Рэспублікі Беларусь.
Тв.:
Вопросы экономического прогнозирования процессов обновления продукции (смены моделей машин в производстве). Мн., 1978;
Управление экономикой БССР в условиях суверенитета. Мн., 1991 (у сааўт.);
Концепция социально-экономического развития РБ до 2015 г.Мн., 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГО́МЕТР (ад грэч. logos тут адносіны + ...метр),
вымяральны механізм для вызначэння адносін дзвюх эл. велічынь (звычайна сіл току ў яго рухомай частцы). Бываюць магнітаэлектрычныя, электра- і ферадынамічныя, электрамагнітныя. Дзеянне найб. пашыранага магнітаэл. Л. заснавана на тым, што накіраваныя насустрач адзін аднаму вярчальныя моманты, якія ўзніклі ад уздзеяння вымяраемых велічынь на рухомую частку Л., ураўнаважваюцца пры адхіленні рухомай часткі на пэўны вугал. Л. выкарыстоўваюцца ў омметрах, фазометрах, частатамерах і інш.
Схема магнітаэлектрычнага лагометра: 1 — рухомыя шпулі; 2 — стралка, прымацаваная да рухомай часткі прылады; 3 — асяродак, які стварае неаднароднае па зазоры магнітнае поле; 4 — пастаянны магніт; M1, M2 — вярчальныя моманты.