вулканічны востраў на ПдЗ Атлантычнага ак. ў Антарктыцы. Пл. каля 4,2 тыс.км². Выш. да 2934 м (г. Паджэнт). Значная ч. вострава ўкрыта снегам і лёдам. Шмат марскіх птушак, калоніі пінгвінаў, лежбішчы марскіх ільвоў і сланоў. Адкрыты ў 1775 экспедыцыяй Дж. Кука. Названы ў гонар англ. караля Георга III. У 1905—50 на востраве працавала аргенцінская метэаралагічная станцыя. Назіранні працягваюцца на англ. станцыі Грутвікен (порт на мысе Кінг-Эдуард).
частка ўзбярэжжа Зямлі Каралевы Мод (Усх. Антарктыда), паміж 20°30′ і 34°00′ у. д. Акаймаваны шэльфавымі ледавікамі шыр. 10—50 км, якія цягнуцца ўздоўж узбярэжжа, пераходзяць у ледавіковы схіл і ледавіковае плато Нансенісен (выш. да 3000 м). На яго паўн. мяжы ўзвышаюцца горы Сёр-Рондане і Бельжыка (выш. да 3630 м). Адкрыты ў 1931 нарв. экспедыцыяй Г.Ісаксена і Я.Рысер-Ларсена. Названы імем нарв. прынцэсы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУШКАРЫ́ 1-я,
стаянка эпохі позняга палеаліту каля аднайм. вёскі ў Ноўгарад-Северскім р-не Чарнігаўскай вобл. Украіны, на правым беразе р. Дзясна. Існавала каля 25 тыс.г. назад. Раскопкамі адкрыты рэшткі доўгага наземнага жытла, пабудаванага з касцей, скуры і іклаў маманта, памерам 12 × 4 м з 3 паглыбленымі агнішчамі. На падлозе прасочаны маленькія ямкі-сховішчы. Знойдзены крамянёвыя пласціны і вастрыі з прытупленай спінкай, скрабкі, разцы, касцяная матыка, зуб чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЭТНАГРАФІ́ЧНЫ МУЗЕ́Йу Белавежы.
Існаваў у 1966—73 у г. Белавежа (Польшча). Адкрыты 12.3.1966 па ініцыятыве Гал. праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Пл. экспазіцыі 145 м², 950 экспанатаў. Меў 3 аддзелы: с.-г. прылады працы; ганчарства і пляценне; апрацоўка лёну. Спыніў дзейнасць з-за фін. цяжкасцяў і адсутнасці пастаяннага музейнага памяшкання. Экспанаты перададзены ў Акруговы музей у Беластоку, С.-г. музей у Цеханоўцы і Прыродазнаўчы музей у Белавежы. Традыцыі музея працягвае Гайнаўскі музей помнікаў беларускай культуры.
Адкрыты 29.5.1970 у г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. Плошча выставачных залаў 259 м². У музеі 406 экспанатаў (1996). Экспануюцца творы Бялыніцкага-Бірулі («Лёд прайшоў», «Лес зазелянеў», «Апошні снег», «Маладыя бярозкі», усяго 26 карцін), бел. жывапісцаў Н.Воранава, П.Данелія, Ф.Дарашэвіча, К.Касмачова, П.Крохалева, А.Шыбнёва, скульпт. Л.Гумілеўскага, І.Міско, Г.Мурамцава, С.Селіханава і інш.
Бялыніцкі мастацкі музей імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі. Адна з залаў музея.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́СА ЗАКО́Н,
асноўны закон тэрмахіміі: цеплавы эфект хім. рэакцыі залежыць толькі ад прыроды і стану зыходных рэчываў і канчатковых прадуктаў і не залежыць ад колькасці і характару прамежкавых стадый у сістэме. Адкрыты эксперыментальна Г.І.Гесам у 1840. З’яўляецца адной з формаў закону захавання энергіі для сістэм, дзе адбываюцца хім. рэакцыі пры пастаянным аб’ёме ці пастаянным ціску. Карыстаюцца Геса законам для разліку цеплавых эфектаў працэсаў, якія цяжка ці практычна немагчыма ажыццявіць, на аснове эксперым. даных для інш. працэсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЙШЫК (Мікалай Васілевіч) (17.1.1927, в. Воля Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 24.4.1944),
удзельнік партыз. руху у Беларусі ў Вял.Айч. вайну. З пач. вайны партыз. сувязны, з 1943 падрыўнік партыз. брыгады імя Дзяржынскага Брэсцкай вобл. Пусціў пад адхон 7 варожых эшалонаў. У час чарговай аперацыі партызанам не ўдалося замініраваць рэйкі, таму Гойшык кінуўся з мінай пад эшалон з танкамі, гарматамі і жывой сілай ворага. У в. Міхнавічы Івацэвіцкага р-на пастаўлены помнік, у г. Івацэвічы адкрыты дом-музей Гойшыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ДЗІЦКІ МУЗЕ́Й МАТЭРЫЯ́ЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ Заснаваны выдавецкай фірмай «Паліфакт». Адкрыты ў 1994 на тэр.б. маёнтка Ельскіх каля в. Дудзічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Складаецца з комплексу стылізаваных пабудоў 19 — пач. 20 ст.; дзеючага цэха рамёстваў
(хлебапякарня, масласыраварня, кузня, ганчарная і дрэваапр. майстэрні),
сял. хутара, ветрака, карчмы з заезным домам, экспазіц. залы з прадметамі гасп. абсталявання і прылад працы 18—19 ст., выстаўкі стараж.аўтамаб. тэхнікі, механізмаў па перапрацоўцы збожжа, лёну, прадуктаў жывёлагадоўлі, трансп. сродкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЫНА́МА»,
стадыён у Мінску. Адкрыты ў 1934, рэканструяваны ў 1939. Асн. збудаванні ў час Вял.Айч. вайны разбураны. Новы стадыён пабудаваны ў 1947—54 (арх. М.Колі, М.Паруснікаў і інш.). Рэканструяваны ў 1978—80 (арх. С.Баткоўскі, М.Гаўхфельд, Л.Гельфанд, Ю.Спясіўцаў) да Алімпійскіх гульняў 1980 для папярэдніх спаборніцтваў па футболе. На трыбунах больш за 50 тыс. месцаў. Каля аднаго з уваходаў на тэр. стадыёна размешчана дэкар. скульптура «Бег» (1980, скульптар В.Занковіч).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ВЕНДЫШСКАЯ ЛАБАРАТО́РЫЯКембрыджскага універсітэта,
адзін з сусветна вядомых цэнтраў эксперым фізікі, біялогіі і інш. фундаментальных даследаванняў канца 19—1-й пал 20 ст. Названа ў гонар Г.Кавендыша і заснавана ў 1874 на сродкі яго нашчадкаў, Навук. кіраўнікамі К.л. былі Дж.Максвел, Дж.Рэлей, Дж.Дж.Томсан, Э.Рэзерфард і інш. У К.л. адкрыты электрон (1897), штучнае расшчапленне атамнага ядра (1919), нейтрон (1932), прапанавана мадэль структуры ДНК (1953), створаны камера Вільсана (1912), мас-спектрограф (1913), лінейны паскаральнік зараджаных часціц (1932) і інш.