зру́чнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць, якасць зручнага (у 1 знач.); добрая прыстасаванасць для выкарыстання, задавальнення якіх‑н. патрэб. Зручнасць кватэры. Зручнасць мэблі.
2. Прыстойнасць, этычнасць. [Чарнавуса] сустрэў пажылы блізарукі рахункавод. Сустрэў, як звычайна са стрыманай ветлівасцю і павагай .. Для зручнасці нават спытаў пра сёе-тое з гаспадарчых спраў. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куфэ́рак, ‑рка, м.
1. Невялікі куфар; тое, што і куфар. Волька перакладвала ў куфэрку нейкую бялізну. Чорны.
2. Дарожная скрынка, род чамадана, звычайна прыгожа аформленая. [Шэмет] быў і апрануты ва ўсё крамнае і ў руцэ трымаў куфэрак. Чарнышэвіч. Ужо цямнела, калі Косця са сваім фанерным куфэркам прыбыў у інтэрнат. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збажына́, ‑ы, ж.
Разм.
1. Агульная назва хлебных злакаў: жыта, пшаніцы, аўса, ячменю. Сеяць збажыну. Зжатая збажына. □ Схіляюцца ў палях у пояс Збажыны калгаснай Каласы. Аўрамчык.
2. зб. Зерне хлебных злакаў; збожжа. Хлопчык, баязліва аглядваючыся на бацьку, сяк-так ускарабкаўся на мяшок са збажыною, што стаяў на лаўцы. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збо́жжавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да збожжа; звязаны са збожжам. Збожжавая праблема. Збожжавы фураж.
2. Які з’яўляецца збожжам. Збожжавыя культуры. // у знач. наз. збо́жжавыя, ‑ых, мн. Злакавыя сельскагаспадарчыя расліны (жыта, пшаніца, ячмень, авёс і інш.), зерне якіх скарыстоўваецца для атрымання прадуктаў харчавання і фуражу. Сяўба збожжавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малапісьме́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не ўмее добра пісаць і чытаць. Малапісьменны, але разумны.. рабочы хутка рабіўся цвёрдым прыхільнікам сацыял-дэмакратаў. Мурашка. Са школьнай праграмы.. [Бярвенскі] сёе-тое ведаў, а наогул быў малапісьменны. Колас.
2. Выкананы недастаткова пісьменна, з памылкамі. Большасць пратаколаў напісана малапісьменным почыркам, сваёю хатняй мовай. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́ле, прысл.
Абл.
1. На падлозе, на зямлі. Адна белая палоска ляжала доле ад сярэдзіны хаты да парога, а другая .. упіралася ў дзіцячую пасцельку. Кулакоўскі. Яблыкі густа ляжалі і пад яблыняй, доле. Сачанка.
2. Уніз, дадолу. Уздыхнуў клён, пахіснуўся і са страшэннным трэскам і грукатам упаў доле. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кантрастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.
Быць кантрастным, процілеглым каму‑, чаму‑н.; складаць кантраст з кім‑, чым‑н. Спакойна-разважлівы тон апавядання як бы кантрастуе са смешнай па прыродзе сваёй падзеяй, якая апісваецца. Навуменка. Асаднік кантрастуе па розных лініях то з Васілём, то з Баўтруком, то з Раінай. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэмакра́т, ‑а, М ‑раце, м.
1. Прыхільна дэмакратыі.
2. Член буржуазнай дэмакратычнай партыі.
3. Уст. Той, хто паходзіць з народа, прытрымліваецца дэмакратычнага (у 2 знач.) ладу жыцця. Знаёміліся з Касцянком і Баранавым шэсць чалавек: міністр Мікалай Мікалаевіч, дэмакрат са знешняга выгляду і ў адносінах з людзьмі — просты, вясёлы. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
налі́ха, прысл.
Разм.
1. Для якой патрэбы, нашто. Наліха ён мне здаўся. Наліха мне гэта. □ У Язэпа .. балюча пачало ныць у жываце. Вось калі пачнецца расплата! Наліха было ісці за дзедам. Мог бы вырвацца. Асіпенка.
2. (у спалучэнні са словам «як»). На няшчасце; назло. Як наліха пайшоў дождж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.
Абламаць (абломваць), абразаць (абрэзваць) у раслін лішнія бакавыя парасткі, пасынкі. Аднойчы бацька пасынкаваў тытунь. Адломленыя парасткі і лісце ён паклаў на печы сушыць. Навуменка. Гаспадыня, якая канчала пасынкаваць і падвязваць памідоры, прывіталася з Верай Антонаўнай, быццам са старой знаёмай. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)