вадасховішча ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каляв. Мінічы. Створана на р. Шчара ў 1985. Пл. 5,4 км², даўж. 7 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 5 м, аб’ём вады 7,5 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2 м. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння г. Баранавічы, рыбагадоўлі, адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛУ́Я,
рака ў Марока. Даўж. 520 км, пл.бас. больш за 50 тыс.км². Пачынаецца на схілах хр. Сярэдні Атлас, упадае ў Міжземнае м. Сярэдні расход вады каляг. Мешра-Кліла 23 м³/с. У ніжнім цячэнні гідравузел і арашальная сістэма Мешра-Хамады, вышэй плаціна, ГЭС, вадасховішча і арашальная сістэма Мешра-Кліла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАЎЁЎ (Міхаіл Васілевіч) (15.5.1919, в. Нараўшчызна Мазырскага р-на Гомельскай вобл. — 19.5.1981),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн., Варонежскім, 1-м Укр., Бел., 1-м Бел. франтах. Камандзір батарэі мал. лейтэнант М. вызначыўся ў кастр. 1943 у баі каляг. Пераяслаў-Хмяльніцкі (Украіна). Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЫШАХВО́СНІК (Myosurus),
род кветкавых раслін сям. казяльцовых. 8 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе. На Беларусі 1 від — М. маленькі (M. minimus). Трапляецца ў пасевах, на лугах, каля дарог.
Аднагадовыя травяністыя расліны. Лісце вузкалінейнае ў прыкаранёвай разетцы. Кветаносныя сцёблы шматлікія. Кветкі дробныя, двухполыя, у коласападобных суквеццях, падобных на мышыны хвост (адсюль назва). Плод — шматарэшак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯГУ́НЫ,
вёска ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., каля аўтадарогі Паставы — Лынтупы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Паставы, 277 км ад Віцебска. 298 ж., 99 двароў (1999). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Капліца. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАЛА́ЧНЫЯ СМО́ЛЫ, навалакі,
тэрмапластычныя фенола-фармальдэгідныя смолы. Шклопадобныя рэчывы (кавалкі, гранулы) ад светла-жоўтага да цёмна-чырвонага колеру, шчыльн.каля 1200 кг/м³. Раствараюцца ў спіртах, кетонах, фенолах, водных растворах шчолачаў. У вадзе набракаюць і размякчаюцца. Ацвярджэнне адбываецца толькі ў прысутнасці ацвярджальнікаў (пераважна гексаметылентэтраміну). Выкарыстоўваюць у вытв-сці прэс-матэрыялаў, ліцейных форм, лакаў, пенапластаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІ́ЦКАВІЧЫ,
вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., каляр. Лясная. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнУ ад г. Камянец, 47 км ад Брэста, 36 км ад чыг. ст. Жабінка. 391 ж., 160 двароў (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ЧА,
вёска ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., каляр. Нача. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 34 км на ПдЗ ад г. Полацк, 139 км ад Віцебска, 5 км ад чыг. ст. Загацце. 268 ж., 90 двароў (2000). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕМАНІ́ЦА,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Мінск—Орша. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на ПнУ ад горада і 13 км ад чыг. ст. Барысаў, 84 км ад Мінска. 880 ж., 306 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.