sich (D) [séinem Ánsehen] étwas ~ тра́ціць [губля́ць] сваю́ го́днасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
toss2[tɒs]v.
1. кі́даць, падкіда́ць, падкі́дваць;
toss a pancake перавярну́ць ала́дку, падкі́нуўшы яе́;
toss a challenge to smb. кі́даць каму́-н. вы́клік
2. ускіда́ць, ускі́дваць (галаву)
3. шавялі́цца; кі́дацца (у сне)
♦
toss and lose кі́нуць жэ́рабя і прайгра́ць
toss about[ˌtɒsəˈbaʊt]phr. v. кі́дацца, варо́чацца (з боку на бок)
toss aside[ˌtɒsəˈsaɪd]phr. v. адкіда́ць, адкі́дваць
toss away[ˌtɒsəˈweɪ]phr. v. =
toss asidetoss off[ˌtɒsˈɒf]phr. v.
1. выпіва́ць за́лпам
2. рабі́ць што-н. спе́хам
toss up[ˌtɒsˈʌp]phr. v.
1. падкіда́ць, падкі́дваць
2. кі́даць жэ́рабя
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
грош, гроша; мн. грошы, ‑аў; м.
1. Даўнейшая медная манета (да 1838 г. двухкапеечная, а пасля паўкапеечная) у Расіі з 1657 да 1917 г. Хай грошай ні гроша, абы слава хароша.Прыказка.//зб. Грошы. І грош стаў лішні завадзіцца, Было што есці, чым акрыцца, І быў парадак, лад у хаце.Колас.
2.звычайнамн. (грашы́, ‑эй). Зусім нязначная сума грошай. Атрымаць грашы. Купіць за грашы.
3. Сучасная разменная манета ў Польскай Народнай Рэспубліцы, роўная 1/100 злотага, і ў Аўстрыі, роўная 1/100 шылінга.
•••
Гроша ломанага не вартыгл. варты.
Грош цана (у базарны дзень)каму-чамугл. пана.
Ні за грош (капейку) — зусім дарэмна, без патрэбы (загінуць, прапасці і пад.).
Ні ў грош не ставіцьгл. ставіць.
Уваткнуць (уставіць) свае тры грошыгл. уваткнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вяза́ць, вяжу, вяжаш, вяжа; заг. вяжы; незак.
1.што. Цесна злучаць, абвіваючы чым‑н., звязваць. Вязаць снапы. Вязаць плыты. □ Чакаючы змроку, каб непрыкметна перабегчы ў вёску, Грышка нарэзаў бярозавых дубцоў і пачаў вязаць венік.Чарот.
2.каго-што. Звязваць рукі, ногі, пазбаўляючы магчымасці рухацца. — Ну, хлопцы, вяжы.. [бандытаў], бяры! Хутчэй, не драмаць.Колас.Вяжы яму рукі папружкаю! — крыкнуў стары Юзіку.Чорны.//перан. Не даваць волі, перашкаджаць каму‑н. рабіць што‑н. [Дзеда] не вяжуць, як другога, Застылай мудрасці гужы.Колас.
3.што і без дап. Плесці кручком, пруткамі і пад. Вязаць рукавіцы, карункі.
4. Быць вязкім, мець уласцівасць сцягваць. //безас. Сцягваць (пра адчуванне сцягвання ад якога‑н. рэчыва). У роце вяжа.
Лыка не вяжа — пра п’янага, які ледзь можа гаварыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адчапі́цца, ‑чаплюся, ‑чэпішся, ‑чапіцца; зак.
1. Расчапіўшыся, аддзяліцца ад чаго‑н. У палавіне дарогі.. [тэлефаніст] зачапіўся палою за сухі корань быльніку і, каб адчапіцца, чуць-чуць прыпадняўся.Чорны.— Пачакай, не гарачыся толькі, адчэпімся, — спакойна казаў Мірон і паступова, павольна вызваліў човен.Маўр.
2.перан.Разм. Пакінуць дакучаць каму‑н.; адстаць, адвязацца, пакінуць у спакоі. Ох, гэты кашаль, — калі ён, нарэшце, адчэпіцца.Брыль.— Адчапіся ты, — гаварыла Марына. — Лезеш сляпіцаю толькі са сваім.Скрыган.
3.перан.Разм. Пазбавіцца, вызваліцца ад каго‑, чаго‑н. дакучлівага, непрыемнага, ухіліцца ад выканання чаго‑н. Сказаць, не так і патрэбна.. [Пракопу] гэтая работа — проста хочацца хоць чым-небудзь заняць рукі, каб адчапіцца ад надакучлівых думак.Колас.Доўга угаворваў брат брата, і той нарэшце згадзіўся са слабай, няпэўнай усмешкай — абы адчапіцца.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кол1, кала, м.
1. Палка, шост з завостраным канцом. Сымон уваткнуў сякеру ў калоду, на якой часаў калы.Чарнышэвіч.Сапёры размотвалі скруткі калючага дроту, забівалі ў зямлю калы.Хомчанка.// Усякая доўгая палка. Сабака пачаў агрызацца, і Сімон, схапіўшы кол, пачаў ганяць яго па двары.Самуйлёнак.
2.Разм. Самая нізкая школьная адзнака; адзінка. Атрымаць кол па дыктанту.
•••
Забіць асінавы колгл. забіць.
Калом стаяцьгл. стаяць.
Калом яму зямлягл. зямля.
Пасадзіць на колгл. пасадзіць.
Стаяць калом у горлегл. стаяць.
У віру на калугл. вір.
Хоць кол на галаве чашыкамугл. часаць 2.
(Яго) і калом не заб’ешгл. забіць.
Як сарока на калугл. сарока.
кол2, кала, м.
Даўнейшая мера ворнай зямлі.
•••
Ні кала ні двараўкаго — нічога няма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
залама́ць1, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак.
1.што. Сагнуўшы, надламаць. Заламаць галінку на дрэве.
2.Разм. Крута павярнуць убок. Арцём звярнуў на агароды, шуснуў у каноплі, адтуль разораю між капусты забег у падворак Юркі Труса, з надворка заламаў у вулачку.Колас.
3.што. Разм. Надта дорага запрасіць. Зарослы сівой шчацінай дзед, перш чым перавезці Сяргея цераз Прыпяць, заламаў дзвесце рублёў.Навуменка.
•••
Асінку заламаць — даць зарок не рабіць чаго‑н., палажыць канец чаму‑н.
Заламаць залом (уст.) — зблытаць і заламаць на чыім‑н. полі пук жытніх сцяблоў з мэтай паклікаць бяду на гаспадара поля (з павер’я забабонных людзей).
Заламаць рукі — моцна загнуць каму‑н. рукі назад, за спіну.
Заламаць шапку — надзець шапку набакір або ссунуць яе на патыліцу.
залама́ць2, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; зак.
Разм. Пачаць ламаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)