РЫЖКО́ВА Ганна Паўлаўна (29.8.1925, в. Войлева Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 21.4.1993),
бел. актрыса эстрады. Засл. арт. Беларусі (1970). Вучылася ў Рэсп.тэатр. вучылішчы (1938—41, педагог Е.Міровіч) у Мінску. З 1945 працавала ў Бел. т-ры імя Я.Коласа, з 1949 у Віцебскім абл. Доме нар. творчасці, з 1961 актрыса размоўнага жанру Белдзяржфілармоніі. Шырока прапагандавала бел. паэзію, выконвала фельетоны і гумарэскі нац. аўтараў. У рэпертуары былі эстрадна-паэт. спектаклі «Як жывеш, чалавек?» і «Калі ласка», праграма «Край паэтаў» (прысвечана Я.Купалу і Я.Коласу), творы Я.Купалы, Я.Коласа, К.Крапівы, М.Танка, П.Панчанкі, Э.Агняцвет, Р.Барадуліна, Г.Бураўкіна, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча, С.Грахоўскага, Е.Лось, П.Макаля, Н.Тулупавай і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЛО́Ў Аркадзь Аляксандравіч (29.1.1870, с. Істобенск Кіраўскай вобл., Расія — 22.6.1939),
расійскі мастак. Засл. дз. маст. Расіі (1935). Вучыўся ў Пецярбургскай АМ у А.Куінджы (1894—97), у 1918—29 выкладаў у ёй. Наведаў Францыю і Германію (1898). Чл. аб’яднанняў «Свет мастацтва», «Саюз рускіх мастакоў», Асацыяцыя мастакоў рэв. Расіі, чл.-заснавальнік і старшыня (1925—30) Т-ваімя Куінджы. Ствараў пераважна пейзажы-карціны, якім уласцівы абагульнены, нац.-рамант. па настроі вобраз роднай краіны: «З берагоў Вяткі» (1901), «Зялёны шум» (1904), «У блакітным прасторы» (1918), «Палявая рабінка» (1922), «Зялёныя карункі» (1928), «Лясная рака» (1929), «На прыродзе» (1933). Афармляў дзіцячыя часопісы і кнігі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́Ў Слава Макаравіч (н. 21.2.1937, Ерэван),
бел. мастак манум.-дэкар. мастацтва. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1967), у 1968—79 выкладаў у ім. Працуе ў мазаіцы, габелене, маст. афармленні інтэр’ераў. Сярод лепшых работ: мазаікі на ўнутр. паверхні Кальца Славы Кургана Славы Сав. Арміі—вызваліцельніцы Беларусі (1969), «Беларусь партызанская» на тарцы гасцініцы «Турыст» у Мінску (1973, з А.Кішчанкам), «Мір» на будынку абутковай ф-кі (1985), маст. афармленне (1975) і габелен «Квітней, Беларусь» (1981, з З.Літвінавай) у Палацы культуры аб’яднання «Хімвалакно» (усе ў Магілёве), сграфіта «Радзіма», «Космас», «Мы за мір» на жылых будынках у Мазыры (1976—78, з В.Мігалем), дэкар. рэльеф у інтэр’еры Нац.акад.т-раімя Я.Коласа ў Віцебску (1985, з Г.Несцеравым). Працуе таксама ў станковым жывапісе.
венгерскі дырыжор. Скончыў Вышэйшую школу музыкі імя Ф.Ліста (1921). Вучань Б.Вальтэра. З 1922 працаваў у оперных т-рах Германіі. У 1931—37 дырыжор сімф. аркестра Усесаюзнага радыё ў Маскве, дзе ажыццявіў канцэртныя пастаноўкі опер В.А.Моцарта і оперы «Фідэліо» Л.Бетховена, выступаў у сімф. канцэртах (першы выканаў 1-ю сімфонію Ц.Хрэннікава і 1-ю сюіту «Рамэо і Джульеты» С.Пракоф’ева). З 1938 у ЗША, з 1946 у Парыжы. Працаваў дырыжорам у «Алера камік», паставіў шэраг рус. опер у Парыжскай оперы, у т. л. «Яўген Анегін» і «Пікавая дама» П.Чайкоўскага. Шмат гастраліраваў, у т. л. ў СССР у 1961.
Літ.:
Григорьев Л.Г., Платек Я.М. Современные дирижеры. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЙТА́КАЎ Бекі (31.3.1914, с. Бедыркент, цяпер сельсавет імя А.Атаева Ташаузскай вобл., Туркменістан — 5.3.1979),
туркменскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Туркменістана (1968). Чл.-кар.АН Туркменістана (з 1969). Скончыў Ташаузскае пед. вучылішча (1931), настаўніцкі ін-т (1944). З 1944 на журналісцкай і пед. рабоце, у 1966—73 працаваў у перыяд. друку. Друкаваўся з 1935. Аўтар паэт. зб-каў «Вершы і паэмы» (1947), «Пустыня адступае» (1951). Тэма вёскі — асн. ў пасляваен. творчасці С. (аповесці «Свет Масквы», 1953; «Неспакойныя людзі», 1958). Мінулае Туркменістана ў рамане «Паэт» (1958), гіст. трылогіі «Браты» (кн. 1—4, 1958—72). Аўтар рамана «Сэрца пустыні» (1962), аповесці «Сын Леніна» (1975), зб-каў апавяданняў, нарысаў, успамінаў. На бел. мову асобныя яго апавяданні пераклаў М.Гіль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАБРО́ЎСКІ Аляксандр Сяргеевіч (18.2.1892, г. Курск, Расія — 26.6.1948),
рускі біёлаг, адзін з заснавальнікаў генетыкі ў СССР. Чл.-кар.АНСССР (1933), акад. УАСГНІЛ (1935). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). У 1929 заснаваў і ўзначаліў лабараторыю генетыкі ў Біял. ін-це імя К.А.Ціміразева, у 1931 — сектар генетыкі і селекцыі ва Усесаюзным ін-це жывёлагадоўлі УАСГНІЛ. Арганізатар і з 1930 заг. кафедры генетыкі Маскоўскага ун-та. Навук. працы па генетыцы, селекцыі, гібрыдызацыі с.-г. жывёл і раслін. Прапанаваў і эксперым. пацвердзіў схему будовы гена, выказаў ідэю пра яго дыскрэтнасць, сфармуляваў тэорыю паходжання новых генаў шляхам дуплікацыі. Стварыў новы кірунак эвалюц. вучэння — генагеаграфію.
Унёс уклад у распрацоўку асноў селекцыі і гібрыдызацыі, метадаў генет. аналізу і ўвядзенне навук. распрацовак у с.-г. практыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́МАНАЎ Мікалай Канстанцінавіч (4.12.1901, г. Самара, Расія —20.4.1973),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1950). Герой Сац. Працы (1971). Вучыўся ў Петраградскай АМ (1919—22). P 1924 (з перапынкам) акцёр Ленінградскага т-ра драмы імя А.Пушкіна. Мастацтва С. адметнае высокай. героіка-рамантычнай адухоўленасцю: Механошаў («Канец Крыварыльска» Б.Рамашова), Вяршынін («Браняпоезд 14-69» У.Іванава), Хлебнікаў («Персанальная справа» А.Штэйна). Сярод роляў класічнага рэпертуару: Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), Сальеры («Моцарт і Сальеры» Пушкіна), Матыяс Клаўзен («Перад захадам сонца» Г.Гаўптмана) і інш. P 1924 здымаўся ў кіно: «Чапаеў» (1934), «Пётр I» (1937—39), «Сталінградская бітва» (1949), «Авадзень» (1955) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941, 1947, 1950. Дзярж. прэміі Расіі 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СКАРЫ́НІЧ»,
літаратурна-навуковае выданне. Выйшлі 4 зборнікі (1-ы — Мн., 1991; 2-і — Мн., 1993; 3-і — М., Мн., Смаленск, 1997; 4-ы — Мн., 1999) на бел. мове, частка тэкстаў — на рускай. Укладальнік А.К.Каўка. Асн. тэма зборнікаў — спадчына Ф.Скарыны і праблемы яе вывучэння, а таксама асэнсаванне творчасці літ. згуртавання 1920-х г. «Узвышша». У зборніках змешчаны невядомыя раней архіўныя дакументы, рукапісныя матэрыялы М.Улашчыка, Я.Лёсіка, А.Смоліча, І.Луцкевіча, А.Бабарэкі, Я.Варонкі, Я.Дылы і інш., рэдкія фотаздымкі, хроніка дзейнасці Маскоўскага т-вабел. культуры імя Ф.Скарыны.
Літ.:
Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету: Энцыкл.давед. Ч. 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах. Мн., 2000. С. 110—111.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУ́ЦКІ Барыс Абрамавіч (7.5.1919, г. Славянск Данецкай вобл., Украіна — 22.2.1986),
рускі паэт Скончыў Літ.ін-тімя М.Горкага ў Маскве (1941). Друкаваўся з 1941. Першая паэт. кніга — «Памяць» (1957). У зб-ках вершаў «Час» (1959), «Сёння і ўчора» (1961), «Сучасныя гісторыі» (1969), «Дабрыня дня» (1973), «Няскончаныя спрэчкі» (1978), «Тэрміны» (1984), «Пытанні да сябе» (апубл. 1988) і інш. тэмы Вял.Айч. вайны, паўсядзённага жыцця. Вершы С. адметныя грамадзянскасцю, размоўнай інтанацыяй, дэманстратыўнай празаічнасцю мовы, шчырасцю. Аўтар перакладаў з польскай мовы, літ.-крытычных артыкулаў і рэцэнзій. Асобныя вершы С. на бел. мову пераклаў Н.Гілевіч.