ГРУМ-ГРЖЫМА́ЙЛА (Кандрат Іванавіч) (21.9.1794, г. Магілёў — 1874),
бел. ўрач і грамадскі дзеяч. Д-р медыцыны (1823). Скончыў мед.ф-т Віленскага ун-та (1820). У 1821—28 працаваў у ваен. шпіталі ў Магілёве, у 1833—68 у Пецярбургу выдаваў мед.газ. «Друг здравия», якая папулярызавала мед. веды і садзейнічала развіццю айч. навукі. Навук.працы пра пахвінныя грыжы і спосаб іх лячэння шляхам аперацыі, па фізіялогіі і паталогіі дзіцячага арганізма, гігіене, дыетэтыцы і курарталогіі.
Тв.:
Монография о радикальном лечении пахомошоночных гриж... СПб., 1837;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУШАВЫ́ (Генадзь Уладзіміравіч) (н. 24.7.1950, Мінск),
бел. філосаф, грамадскі дзеяч. Д-рфілас.н. (1994), праф. (1995). Заснавальнік і прэзідэнт Бел. дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля» (з 1989). Старшыня Бел.хрысц.-дэмакр. партыі (з 1996). Скончыў БДУ (1972), працаваў у ім. З 1991 у Ін-це сучасных ведаў (прарэктар). Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь (1990—95), 1996. Даследуе гісторыю філас. і грамадска-паліт. думкі Зах. Еўропы і Беларусі эпох Адраджэння і Асветніцтва, тэарэтыка-метадалаг. праблемы пазнання, сац. філасофіі і паліталогіі. Аўтар працы «Аказіяналізм Н.Мальбранша» (1978) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫЗАДУ́БАВА (Валянціна Сцяпанаўна) (31.1.1910, г. Харкаў, Украіна — 1993),
савецкая лётчыца, Герой Сав. Саюза (1938), Герой Сац. Працы (1986), палкоўнік (1943). Скончыла аэраклуб (1929), Тульскую авіяц. школу (1933). У 1938 разам з П.Дз.Асіпенка, М.М.Расковай здзейсніла беспасадачны пералёт Масква — Д. Усход. У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, у 1942—44 камандзір 101-га авіяц. палка далёкага дзеяння, самалёты якога дастаўлялі войскам боепрыпасы, лёталі ў тыл ворага да бел. партызан, удзельнічалі ў Беларускай аперацыі 1944. Зрабіла каля 200 баявых вылетаў. З 1946 у грамадз. авіяцыі.
чэшскі мовазнавец. Член Чэш. каралеўскага навук.т-ва, Чэш.АН (1924). Праф. Карлава ун-та ў Празе (1924). Даследаваў слав. мовазнаўства і гісторыю чэш. мовы дапісьмовага перыяду: «Славянскае іменнае скланенне» (1910), «Развіццё чэхаславацкай мовы» (1934). У працы «Уводзіны ў гісторыю чэшскай мовы» (3-е выд., 1946) разглядаў праблемы адносін слав. моў да балцкіх, працэс вылучэння праслав. мовы з індаеўрапейскай, асн. рысы фанетыкі, граматыкі і слоўнікавага складу агульнаіндаеўрап. мовы. Адзін з заснавальнікаў (1922) і рэдактараў час. «Slavia» («Славія»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЬКЕ́ВІЧ (Юрый Валянцінавіч) (25.1.1905, ст. Стрэльна Ленінградскай вобл., Расія — 1.4.1974),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Чл.-кар.АМНСССР (1969), д-рмед.н. (1949), праф. (1950). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў Іркуцкі ун-т (1930). З 1955 у Мінскім мед. ін-це. Навук.працы па паталогіі баявых траўмаў, уплыву ахалоджвання на арганізм жывёл і чалавека, гісторыі паталагічнай анатоміі, перынатальнай паталогіі, тэраталогіі і генетыцы.
Тв.:
Патология последа человека и ее влияние на плод. Мн., 1968 (разам з М.Ю.Макавеевай, Б.І.Нікіфаравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУМАНІТА́РНЫХ ДАСЛЕ́ДАВАННЯЎ А́СПЕНА ІНСТЫТУ́Т (англ. Aspen Institute for Humanistic Studies),
навуковы цэнтр па распрацоўцы шляхоў вырашэння глабальных праблем чалавецтва. Створаны ў 1949 у Нью-Йорку (ЗША). Мае філіялы ў Берліне і Японіі. У складзе ін-та савет папячыцеляў (адм. орган), дырэктары праграм і спец. саветнікі (эксперты). Праводзіць пастаянна дзеючыя семінары для кіраўнікоў і супрацоўнікаў ін-та, распрацоўвае навук. праграмы і рэкамендацыі (у т. л. па праблеме гуманізму), рыхтуе спецыялістаў па спец. праграмах, выдае навук.працы. Каардынуе сваю дзейнасць з Корнелскім, Гарвардскім, Станфардскім ун-тамі, Масачусецкім тэхнал. ін-там (ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСАКО́Ў (Уладзімір Рыгоравіч) (н. 12.2.1953, в. Батвінава Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1996). Д-рэканам.н. (1994). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1976). У 1979—96 у Беларускім НДІ эканомікі і інфармацыі аграпрамысл. комплексу (з 1994 дырэктар). Навук.працы па метадалогіі эканам. развіцця сельскай гаспадаркі і стратэгіі агр. рэформы, тэорыі гасп. механізму аграпрамысл. комплексу.
Тв.:
Хозрасчет в сельском хозяйстве. Мн., 1990 (у сааўт.);
На пути к рынку. Мн., 1992;
Рынок продовольствия и сырья: тенденции и стратегия. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСЬКО́Ў (Валерый Уладзіміравіч) (н. 12.3.1932, г. Іркуцк, Расія),
бел. вучоны ў галіне аўтамабіле- і трактарабудавання. Д-ртэхн.н. (1969), праф. (1972). Засл. дз. навукі і тэхн. Беларусі (1982). Скончыў Томскі політэхн.ін-т (1953). З 1963 у БПА. Навук.працы па сістэмным аналізе і сінтэзе параметраў мабільных машын. Распрацаваў асновы тэорыі ўзаемадзеяння рухачоў мабільных машын з апорнай паверхняй і аптымізацыі параметраў аўтамабіляў і трактароў. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Оптимальные параметры сельскохозяйственных тракторов. М., 1966;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІДЗЮ́К ((Dawidziuk) Мікола) (н. 23.4.1944, в. Уснаршчына Беластоцкага ваяв., Польшча),
польскі жывапісец і графік. Па паходжанні беларус. Скончыў Вышэйшую школу пластычных мастацтваў у Лодзі (1969) і выкладае ў ёй (з 1993 праф.). Мастак імкнецца да пранікнення ва ўнутр. свет асобы, раскрываючы яго праз містычныя твары загадкавых персанажаў, у якіх відавочна сувязь з міфалагічнасцю, спалучэнне канонаў іканапісу з кірункам сучаснага заходнееўрап. мастацтва. Асн.працы: «Падвойны профіль» (1984), «Падбеластоцкі татэм» (1991), «Без назвы» (1992), «Блакітны квадрат» (1994) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВЫДЗЕ́НКА (Леанід Мікалаевіч) (н. 14.8.1941, в. Залатаміно Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне эканам. тэорыі. Д-рэканам.н. (1990), праф. (1991). Скончыў БДУ (1972) і працуе ў ім. Даследуе тэарэт. праблемы аграрна-прамысл. кааперацыі, дзярж. рэгулявання сац.-эканам. адносін, грамадскага падзелу працы ў АПК. Аўтар падручнікаў для ВНУ па асновах эканам. тэорыі, мікра- і макраэканомікі і інш.