захіну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. каго-што. Засланіць, прыкрыць чым-н.

З. рукамі галаву.

2. што. Пасунуўшы, закрыць, завесіць.

З. фіранку.

3. каго-што. Ахінуць чым-н., закруціць у што-н. або схаваць куды-н., за што-н.

З. дзіця ў кажух.

З. сумку за сябе.

4. што. Закінуць адзін край адзежыны за другі.

З. полы кажуха.

5. перан., што. Зацягнуць тонкім слоем.

Туман захінуў берагі ракі.

|| незак. захіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. захіну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся; -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; незак. захіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сы́паць, -плю, -плеш, -пле; сып; сы́паны; незак.

1. што. Прымушаць падаць куды-н., паступова выпускаючы (што-н. сыпкае ці дробнае).

С. крупы курам.

С. бульбу ў кучу.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра дробны, часты дождж, снег: ісці, падаць.

З вечара сыпаў калючы снег.

3. перан., што, чым. Накіроўваць на каго-н. у вялікай колькасці; надзяляць, асыпаць.

С. удары.

4. перан., што, чым і без дап. Гаварыць хутка і многа (разм.).

С. жартамі.

5. перан. Імкліва бегчы, ісці, ехаць (разм.).

З хаты сыплюць дзеці.

|| аднакр. сы́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; -нуты; зак.

1. каго-што. Упіхнуць, засунуць куды-н., праз што-н. вузкае ці ў што-н.

П. галаву ў акно.

П. нітку ў іголку.

2. каго-што. Сунучы, перамясціць на якую-н. адлегласць ці паміж чым-н.

П. шафу праз дзверы.

3. каго-што. Перамясціць, накіраваць куды-н.

П. полк да перадавой лініі.

4. перан., каго (што). Высунуць, павысіць.

П. па службе.

5. перан., што. Зрабіць што-н. для хутчэйшага завяршэння, выканання чаго-н. (разм.).

П. справу.

|| незак. прасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прасо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перакі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак.

1. каго-што. Кінуць цераз каго-, што-н. ці далей за якую-н. мяжу.

П. мяшок з аднаго пляча на другое.

П. мяч за рысу.

2. што. Палажыць што-н. упоперак чаго-н. для пераправы.

П. кладку цераз ручай.

3. перан., каго-што. Перамясціць, адправіць на іншае месца.

П. тэхніку ў раён меліярацыі.

П. брыгаду тэхнікаў на новы аб’ект.

|| незак. перакіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і перакі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перакі́дванне, -я, н. і перакі́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кашта́н I, -на, (о древесине и собир.) -ну м. кашта́н;

ко́нскі к. — ко́нский кашта́н;

дастава́ць ~ны — з агню́ таска́ть кашта́ны из огня́

кашта́н II м. (о масти лошади) кау́рый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сма́гнуць несов.

1. изныва́ть (томи́ться) от жа́жды;

я цэ́лы дзень ~ну — я це́лый день изныва́ю (томлю́сь) от жа́жды;

2. пересыха́ть; (о губах — ещё) запека́ться;

гу́бы с. — гу́бы пересыха́ют (запека́ются)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прого́нII м., архит.

1. (опорная балка кровли) кладзь, род. кла́дзі ж.; (моста) падва́ліна, -ны ж.; (матица) тра́ма, -мы ж.;

2. (лестничная клетка в зданиях) праго́н, -ну м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Persn f -, -en персо́на, асо́ба, чалаве́к;

ich für mine ~ што да мяне́;

in igener ~ асабі́ста;

j-n von ~ knnen* ве́даць каго́-н. асабі́ста;

in igener ~ ула́снай персо́най;

hne nsehen der ~ не гле́дзячы [не зважа́ючы] на асо́бы;

so ine ~! пагардл. ну і фрукт!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

гру́знуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. груз і грузнуў, ‑ла; незак.

Апускацца ў што‑н. топкае, грузкае; вязнуць. Ногі ў гліне грузнуць і коўзаюцца па зямлі. Галавач. Некаторыя [бежанцы] завярнулі проста на поле і грузлі ў вясеннім балоце. Маўр. // перан. Знаходзіцца ва ўладзе чаго‑н. — Ты страціў не ўсё, — адказаў Тэафіл. — Але каб ты надалей грузнуў у клопат ах аб мізэрным жываце, ты страціў бы ўсё, Міха! Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дамча́ць і даімча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм.

1. каго-што. Вельмі хутка давезці, даставіць да якога‑н. месца. Ну, цяпер трымайцеся, я мігам дамчу вас у Забалоцце. Скрыпка. Машына спачатку адвезла начальніка, а тады ўжо і самога Сашку даімчала да яго новай кватэры. Чорны.

2. Тое, што і дамчацца, даімчацца. Стаеннік шпарка даімчаў да Старыцы і спыніўся на ўскраіне яе ля дома Ваўчка. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)