амерыканскі кампазітар; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў жанру мюзікл. Ганаровы чл.Нац. ін-та мастацтваў і л-ры (1955). Скончыў Калумбійскі ун-т (1921) і Ін-тмуз. мастацтва (1923, Нью-Йорк). Супрацоўнічаў з лібрэтыстамі Л.Хартам (з 1918), О.Хамерстайнам (1943—60), харэографам Дж.Баланчыным. Сярод найб. значных твораў (усяго больш за 40): «Аклахома!» (1943), «Карусель» (1945), «Паўднёвы Ціхі акіян» (1949), «Кароль і я» (1951), «Гукі музыкі» (1969), «Ці чую я вальс?» (1965), «Рэкс» (1976). Шматлікія з яго твораў экранізаваны, а песні з мюзіклаў набылі шырокую папулярнасць. Аўтар музыкі да кінафільмаў, тэле- і радыёпастановак. Яго творчасці прысвечаны фільм «Словы і музыка». Прэміі Пуліцэра 1944, 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОС ((Ross) Рональд) (13.5.1857, г. Алмора, Індыя — 16.9.1932),
англійскі паразітолаг, мікрабіёлаг і ўрач. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў мед. школу пры Лонданскім шпіталі (1879). З 1881 працаваў урачом у Індыі, з 1899 кіраваў мед. экспедыцыяй у Зах. Афрыцы з мэтай вывучэння малярыі. У 1902—17 праф. школы трапічнай медыцыны ў Ліверпулскім ун-це, з 1926 дырэктар Ін-та трапічных хвароб у Лондане (цяпер Ін-т імя Р.). Навук. працы па вывучэнні прычын узнікнення і заканамернасцях распаўсюджвання малярыі. Ажыццявіў эксперым. заражэнне птушак трапічнай малярыяй праз укусы камароў, што дазволіла вызначыць цыкл развіцця ўзбуджальніка гэтай хваробы ў чалавека і ролю камароў роду анофелес у пераносе ўзбуджальнікаў ліхаманкі і малярыі. Нобелеўская прэмія 1902.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСАКО́Ў (Сцяпан Афанасьевіч) (7.1.1933, в. Дубовы Лог Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 24.2.2000),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (2000), праф. (1992). Скончыў Навазыбкаўскі пед.ін-т (1955). З 1960 у Ін-це матэматыкі і выліч. тэхнікі (г. Гомель), з 1965 у Гомельскім аддзяленні Ін-та матэматыкі АН Беларусі. З 1986 у Бел. ун-це транспарту (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па тэарэмах сілаўскага тыпу для бінарных груп, пабудове сілаўскай тэорыі канечных n-арных груп, выкарыстанні n-арных груп у афіннай геаметрыі і пры вывучэнні абагульненых пераходных сістэм.
Тв.:
Алгебраические n-арные системы: Силовская теория n-арных групп. Мн., 1992;
Некоторые приложения теории n-арных групп. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫНКЕ́ВІЧ (Уладзімір Іванавіч) (н. 29.10.1952, г. Керкі, Туркменістан),
бел. мастак-акварэліст, мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1987). Скончыў маст.-графічны факультэт Віцебскага пед. ін-та (1974). З 1978 выкладае ў Бел. ун-це культуры ў Мінску. Сярод лепшых твораў серыі акварэляў «Метрабуд» (1988), «Паазер’е» (1989), «Стварэнне свету» (1993), «Дыялектыка палётаў» (1993—95), «Італьянскі сшытак» (1996), «Сем колераў сонца» (1997), «Восеньскі букет» (1990—2001), дыпціх «Поўня ў небе і крыж на зямлі» (1995), лісты «Няголеная рыба», «Іншы свет», «Птушка-восень» (усе 1996). Работы вылучаюцца колеравай экспрэсіяй, рытмічнасцю кампазіцыі, разнастайнасцю выкарыстання маст. прыёмаў. Даследуе праблемы бел. графікі 19—20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЗНІКАЎ (Усевалад Міхайлавіч) (10,9.1918, г. Харкаў, Украіна — 8.12.1997),
бел. хімік-арганік, адзін з заснавальнікаў навук. школы па хіміі лігніну. Д-рхім.н., праф. (1972). Скончыў Харкаўскі Хіміка-тэхнал.ін-т (1941). У 1963—94 у Бел.тэхнал. ун-це (у 1964—89 заг. кафедры, адначасова ў 1975—81 дэкан ф-тахім. тэхналогіі драўніны). Навук. працы па хіміі лігніну, вывучэнні працэсаў дэлігніфікацыі. Даследаваў рэакцыйную здольнасць і хім. будову лігніну розных парод дрэў, раслін (лёну, імхоў) і водарасцей. Прапанаваў новую гіпотэзу паходжання лігніну, удасканаліў спосабы атрымання цэлюлозы.
Тв.:
Теория перколяционного гидролиза растительного сырья. М., 1964;
Реакционная способность лигнина. М., 1976 (разам з Н.М.Шарыгінай, У.В.Елкіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКЛЮ́ ((Reclus) Жан Жак Элізэ) (15.3.1830, г. Сент-Фуа-ла-Гранд, Францыя — 4.7.1905),
французскі географ, сацыёлаг і паліт. дзеяч. Вучыўся ў пратэстанцкім духоўным ун-це ў г. Мантабан. У 1849 выключаны з ун-та за прапаганду сацыяліст. ідэй. У 1851 эмігрыраваў у Вялікабрытанію, жыў у ЗША, краінах Цэнтр. і Паўд. Амерыкі. У 1871 за ўдзел у Парыжскай Камуне прыгавораны да пажыццёвага выгнання. З 1872 жыў у Італіі, Швейцарыі, Бельгіі. У 1892—1905 праф. Свабоднага і Новага ун-таў у Бруселі (Бельгія). Аўтар прац «Чалавек і Зямля» (т. 1—6, 1876—94), дзе выказаў свае погляды на эвалюцыю людскога грамадства, «Зямля і людзі. Усеагульная геаграфія» (т. 1—19, 1884—94) і інш.
расійскі геолаг. Чл. Пецярбургскай АН (1839). Скончыў Горны кадэцкі корпус у Пецярбургу (1805), дзе і выкладаў да 1841, адначасова (у 1822—44) — праф. Пецярбургскага ун-та. Навук. працы па геалогіі, мінералогіі і палеанталогіі, у т. л. «Дапаможнік па мінералогіі» (ч. 1—2, 1832) і «Курс геагнозіі» (ч. 1—3, 1839). Абгрунтаваў вылучэнне чырвонакаляровых адкладаў Перадуралля ў самаст. сістэму (у 1841 англ. вучоны Р.І.Мурчысан назваў яе пермскай). Кіраваў работамі па геал. здымцы горных акруг Урала. Падрыхтаваў горна-геал. раздзел «Слоўніка царкоўнаславянскай і рускай мовы» (1847). Рэдактар «Горного журнала». Адзін з заснавальнікаў Мінералагічнага т-ва ў Пецярбургу (з 1817). З Дзямідаўскія прэміі Пецярбургскай АН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАМЕ́НКА (Мікалай Сцяпанавіч) (5.12.1923, Мінск — 25.6.1995),
расійскі вучоны ў галіне буд. механікі. Акад.Рас.АН (1984, чл.-кар. 1979). Скончыў Вышэйшае ваенна-марское інж. вучылішча ў Ленінградзе (1946). З 1946 у Цэнтр.НДІ (у 1971—84 нам. дырэктара), адначасова з 1951 у Ленінградскім ун-це. З 1984 нам. старшыні Прэзідыума Санкт-Пецярбургскага цэнтра і з 1988 дырэктар-арганізатар Ін-та праблем транспарту Рас.АН. Навук. працы па механіцы дэфармавальнага цвёрдага цела, буд. механіцы карабля, статыцы і дынаміцы інж. збудаванняў, фундаментальных праблемах трансп. сістэм і трансп. працэсаў. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Тв.:
Прочность и устойчивость пластин и оболочек судового корпуса. Л., 1967 (разам з К.Г.Абрамянам, У В.Сарокіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАШЭ́НКА (Уладзімір Іванавіч) (н. 22.3.1927, с. Ніжняе Старадубскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1985), праф. (1986). Засл. работнік культуры Беларусі (1981). Скончыў БДУ (1957). З 1962 у Магілёўскім машынабудаўнічым ін-це (у 1977—88 заг. кафедры філасофіі і навук. камунізму, у 1989—91 дэкан ф-та грамадскіх дысцыплін, з 1992 праф. кафедры гуманітарных дысцыплін). Даследуе гісторыю паліт. партый у Беларусі.
Тв.:
Из истории распространения марксизма в Белоруссии (1883—1904 гг.). Мн., 1963;
От народничества к марксизму: Распространение марксизма и образование социал-демокр. орг-ций в Белоруссии. Мн., 1971;
Большевики в борьбе с мелкобуржуазными партиями в Белоруссии (1903 — март 1917 гг.). Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛІ́НАС ДЭ ГАРТА́РЫ ((Salinas de Gortari) Карлас) (н. 1948, Мехіка),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Мексікі. Скончыў Нац.аўт.ун-т Мексікі. Д-рэканам.навук. З 1966 чл. Інстытуцыйна-рэв. партыі (ІРП). У 1971—74 у мін-ве фінансаў, у 1974—76 кіраўнік эканам. кабінета мекс. ўрада. У 1978—81 ген. дырэктар Упраўлення фін. планавання. У 1981—82 ген. дырэктар Ін-тапаліт., сац. і эканам. даследаванняў пры ІРП. У 1982—87 міністр па планаванні і бюджэце. У 1988—94 прэзідэнт Мексікі.
Пачаў ажыццяўленне праграмы эканам. рэформ, але не здолеў дабіцца стабілізацыі эканомікі краіны, што прывяло ў 1993 да фін. крызісу. Пасля заканчэння тэрміну прэзідэнцтва пакінуў Мексіку з-за абвінавачанняў у карупцыі.