Ба́хі забіва́ць ’зракацца сваіх слоў ці ўчынкаў’ (КЭС, лаг.). Здаецца, таго ж паходжання, што і ба́кі забіва́ць ’дурыць’ (гл. пад ба́кі), але фанетыка слова незразумелая (дыялектная дэфармацыя ці ўплыў слоў тыпу ба́харь, ’краснабай’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мо — усечаная форма ад можа, можы, можэ ’магчыма, мабыць’ (ТСБМ, Жд. 1, Кліх, Бір. дыс., Гарэц., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), выкліканая неабходнасцю адрознення мадальнага слова ад дзеяслова 3‑й ас. адз. ліку (можа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кіда́цца ’кідацца, мітусліва рухацца’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., Касп.), ’жыць у беднасці, горы, перабівацца’ (ТСБМ, Шат., Жд. 2), ’адмаўляцца, цурацца’ (Нас.). Гл. кідаць.

Кідацца ’гадавацца (пра свіней)’ (Нар. словатв.). Параўн. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ага́ч ’дровы’ (Касп.) да цюрк. aɣač. Цікава звярнуць увагу на арэал гэтага слова, якое, як здаецца, на іншай беларускай, рускай і ўкраінскай тэрыторыях не сустракаецца. Магчыма, літоўска-татарскага паходжання (Супрун, ТЛЭ, 43–44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акадэ́мія (БРС), ст.-бел. академия (пач. XVII ст.) (Булыка, Запазыч.) праз польск. akademija або непасрэдна з лац. academia (Фасмер, 1, 65; Шанскі, 1, А, 56–57). Крукоўскі (Уплыў, 78) лічыць гэта слова русізмам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дывано́вы, прыметнік ад дыва́н 1 (БРС). Паколькі само слова дыва́н 1 запазычана з польск. мовы, то можна меркаваць, што і прыметнік дывано́вы, які дакладна адпавядае па значэнню і націску польск. dywanowy, таксама запазычанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зюзь ’п’яніца’ (Нас.). Рус. зюзя ’тс’, укр. «змерз, напився як зюзя»? Параўн. рус. дыял. зюзлить (суслить?), зю́зить, зюзюкать ’піць’. Верагодна, гукавобразнае слова, магчыма, з кантамінацыямі. Гл. яшчэ зязюліць ’піць’, зюзя ’холад’, зюзюкаць ’гаварыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пена́л ’футарал для ручак, алоўкаў, гумак і пад.’ (ТСБМ). З с.-лац. вучнёўскага слова pennāle (< penna ’пяро’), якое палякі пераклалі як piórnik. У бел. мову, відаць, прыйшло з рус. пена́л < ням. Pennal ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́дверць ’падгерац’ (смарг., Сл. ПЗБ). Народная этымалагізацыя запазычанага слова падгерац (падгэрц) ’жалезны прэнт у возе’: ‑герц > ‑верць, не выключана, што пад уплывам поверка ’моцны кол для пераноскі грузаў’ (гл.). Гл. яшчэ падгерац, подгур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прагаласо́ніць ’патраціць без патрэбы’ (навагр., Нар. словатв.). Няяснае слова. Можна было б параўнаць з галас ’крык, шум, бойка’, галасаваць ’гучна крычаць’ і да т. п. (гл.). Але ў гэтым выпадку няяснай застаецца семантыка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)