ГАРДЗІЕ́НКА (Анатоль Іларыёнавіч) (н. 18.12.1941, с. Локці Омскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне металафізікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1996), д-ртэхн.н. (1983), праф. (1991). Скончыў БДУ (1964). З 1967 у Фіз.-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1990 нам. дырэктара. Навук.працы па тэорыі фазавых і структурных ператварэнняў у металах пры ўздзеянні інтэнсіўных патокаў энергіі. Распрацаваў новыя бранявыя матэрыялы з выкарыстаннем тэхналогій электратэрмічнага ўмацавання. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Структурные и фазовые превращения в титановых сплавах при быстром нагреве. Мн., 1983 (разам з А.А.Шыпко).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРДО́Н (Валерый Сяргеевіч) (н. 3.3.1945, г. Падольск Маскоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне матэм. і тэхн. кібернетыкі. Д-рфіз.-матэм.н. (1995). Чл. Нью-Йоркскай АН (1995). Скончыў БДУ (1967). З 1967 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Навук.працы па метадах і праграмах рашэння задач тэорыі раскладаў і экстрэмальных камбінаторных задач. Распрацаваў эфектыўныя метады рашэння задач тэорыі раскладаў для аднастайных дэтэрмінаваных сістэм абслугоўвання.
Тв.:
Теория растений. Одностадийные системы. М., 1984 (разам з В.С.Танаевым, Я.М.Шафранскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РУС (Іван Іосіфавіч) (н. 1.8.1903, станіца Каняўская Краснадарскага краю, Расія — 28.10.1995),
савецкі вучоны ў галіне аграноміі. Д-рс.-г.н., праф. (1947). Скончыў Кубанскі с.-г.ін-т (1925). З 1930 у Паўн.-Каўказскай практычнай с.-г. акадэміі, з 1934 у Кубанскім, Кішынёўскім і Стаўрапольскім с.-г. ін-тах. У 1955—78 у Бел. аграрным тэхн. ун-це. Навук.працы па асваенні новых алейных культур, удасканаленні тэхналогіі вырошчвання азімых збожжавых.
Тв.:
Перезимовка и продуктивность озимых хлебов. М., 1970 (разам з П.А.Забазным, І.І.Коўтунам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІК (Аляксандр Гіршавіч) (н. 3.9 1938, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1985). Скончыў БПІ (1960) і БДУ (1967). З 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі, адначасова ў 1985—90 праф.БПІ. Навук.працы па аўтаматызацыі праектавання ў машынабудаванні, камп’ютэрнай графіцы і геам. мадэляванні тэхн. аб’ектаў.
Тв.:
Элементы теории автоматизации машиностроительного проектирования с помощью вычислительной техники. Мн., 1970 (у сааўт.);
Автоматизация инженерно-графических работ с помощью ЭВМ. Мн., 1980;
Пакет программ машинной графики для ЕСЭВМ. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫЛЮ́К (Васіль Васілевіч) (н. 7.12.1923, г. Загорск, Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1975). Скончыў Маскоўскі дзярж.ін-тміжнар. адносін (1948). У 1961—64 адказны сакратар час. «Коммунист Белоруссии». У 1965—69 і 1977—80 ст. супрацоўнік сакратарыята ЮНЕСКА. З 1980 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. Навук.працы па праблемах міжнар.эканам. адносін.
Тв.:
Эксперт капиталистических отношений в развивающиеся страны. Мн., 1973;
Государственно-монополистический вывоз капитала в развивающиеся страны. Мн., 1976;
Инфляция: природа, сущность и регулирование. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ХАЎ (Фёдар Дзмітрыевіч) (19.2.1906, г. Чэркеск, Расія — 30.3.1980),
бел. матэматык. Акад.АН Беларусі (1966), д-рфіз.-матэм.н., праф. (1943). Скончыў Казанскі ун-т (1930). З 1953 у Растоўскім ун-це. У 1961—76 у БДУ. Навук.працы па краявых задачах аналітычных функцый і сінгулярных інтэгральных ураўненнях. Даў закончанае рашэнне асн. краявой задачы аналітычных функцый, т.зв. задачы Рымана.
Тв.:
Краевые задачи. [3 изд.) М., 1977;
Уравнения типа свертки. М., 1978 (разам з Ю.І.Чэрскім).
Літ.:
Ф.Д.Гахов // Успехи математических наук. 1976. Т. 31, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́КЕЛЬ ((Haeckel) Эрнст) (16.2.1834, г. Патсдам, Германія — 9.8.1919),
нямецкі біёлаг-эвалюцыяніст. Прыхільнік і паслядоўнік вучэння Ч.Дарвіна. Вучыўся ва ун-тах Берліна і Вюрцбурга. У 1861—1909 праф. Іенскага ун-та. Навук.працы па агульнай марфалогіі, антрапагеніі, гісторыі развіцця чалавека. Сфармуляваў тэорыю гастрэі: паходжанне шматклетачных жывёл ад гіпатэтычнага продка, які нагадваў двухслаёвы зародак — гаструлу. Прапанаваў першае «радаслоўнае дрэва» жывёльнага свету, сфармуляваў біягенетычны закон. Прадказаў дыскрэтнасць генаў, іх лакалізацыю ў храмасомах і ролю ў антагенезе.
Тв.:
Рус пер. — Естественная история миротворения. Т. 1—2. СПб., 1914.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́КСЛІ, Хакслі (Huxley) Томас Генры (4.5.1825, г. Ілінг, каля Лондана — 29.6.1895), англійскі біёлаг. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1864). Па адукацыі ўрач. Паплечнік Ч.Дарвіна і прапагандыст яго вучэння. Праф. Каралеўскай горнай школы (1854—95), сакратар (1871—80) і прэзідэнт (1883—85) Лонданскага каралеўскага т-ва. Навук.працы па заалогіі, параўнальнай анатоміі, палеанталогіі, антрапалогіі і эвалюцыйнай тэорыі. Распрацоўваў таксама пытанні геалогіі. Параўнальна-анатамічнымі даследаваннямі даказаў марфал. блізкасць чалавека і вышэйшых малпаў, птушак і паўзуноў, медуз і паліпаў. Развіў і абгрунтаваў палажэнне пра адзінства будовы чэрапа пазваночных жывёл.
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АН ЗША (1960). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1951). У 1952—54 у Чыкагскім ун-це, з 1954 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це (з 1956 праф.). Навук.працы па квантавай тэорыі поля і фізіцы элементарных часціц. Увёў паняцце дзіўнасці (1953) і адкрыў закон яе захавання (незалежна ад К.Нішыджыма). Разам з Р.Фейнманам распрацаваў тэорыю слабых узаемадзеянняў (1958), прапанаваў сістэматыку элементарных часціц (1961), выказаў гіпотэзы аб кварках (1964) і глюонах (1973). Нобелеўская прэмія 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬБЕРГ (Ілья Самуілавіч) (н. 29.7.1929, Кіеў),
бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д-рмед.н. (1987), праф. (1990). Скончыў Кіргізскі мед.ін-т (1951). З 1960 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук.працы па ўздзеянні хранічнага нізкадозавага апрамянення на рэзістэнтнасць і метабалічныя працэсы пры туберкулёзе, удасканаленні метадаў патагенет. тэрапіі. Прапанаваў энтэрасарбентна-антыаксідантны комплекс, які спрыяе вывядзенню радыенуклідаў, узмацняе рэзістэнтнасць арганізма і нармалізуе шэраг метабалічных працэсаў; уведзены ў клінічную практыку камбінаваныя метады патагенетычнай тэрапіі пры туберкулёзе.
Тв.:
Проблема туберкулеза в изменившихся экологических и социальных условиях. Гродно, 1994 (у сааўт.).