РАДЫЯЛЯ́РЫЕВЫ ІЛ,

сучасны акіянічны глыбакаводны крамяніста-гліністы іл, абагачаны шкілетамі радыялярый (гл. Прамянёвікі). У вільготным стане ўяўляе сабой карычневы, зеленавата-шэры, чорны алеўра-пелітавы і пелітавы асадак. Складаецца з апалавага крэменязёму, гліністых мінералаў, вулканагеннага матэрыялу, гідраксідаў жалеза і марганцу, радзей цэалітаў. Пашыраны ў экватарыяльнай зоне Інд. і Ціхага акіянаў на глыб. 4,5—6 км і больш. Займае каля 3,4% агульнай плошчы дна Сусветнага акіяна. У выкапнёвым стане пераходзіць у арганагенную асадкавую пароду — радыялярыт.

т. 13, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́МЕР (Rømer, Roemer) Оле Крыстэнсен (25.9.1644, г. Орхус, Данія — 19.9.1710), дацкі астраном. Праф. Капенгагенскага ун-та (1681). На падставе вынікаў назіранняў руху спадарожнікаў Юпітэра ўпершыню вызначыў скорасць святла (1675). Вынайшаў і сканструяваў некалькі астр. інструментаў (мерыдыянны круг, пасажны інструмент і інш.), з дапамогай якіх вызначыў нябесныя каардынаты (схіленні і прамыя ўзыходжанні) больш за 1 тыс. зорак.

Літ.:

Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ. М., 1966;

Голин Г.М. Филонович С.Р. Классики физической науки. М., 1989.

т. 13, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУТКЕ́ВІЦКІ ПАРК,

помнік садова-паркавага мастацтва каля в. Руткевічы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Закладзены ў 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. Парк рэгулярнага тыпу з элементамі больш позняй пейзажнай планіроўкі. Пл. 5 га. Захаваліся 4 невял. тэрасы, фрагменты ліпавых прысад. Да парку прымыкае пладовы сад. У ім растуць каля 80 відаў і форм раслін: з мясц. парод — елка, ліпа, вярба, язмін садовы; з экзотаў — елка блакітная, туя зах., лістоўніца польская.

А.​М.​Кулагін.

т. 13, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЫ́О-КАЛАРА́ДА (Río Colorado),

рака ў Аргенціне. Даўж. больш за 1,2 тыс. км, пл. басейна каля 350 тыс. км². Утвараецца ад сутокаў рэк Рыо-Грандэ і Баранкас, якія пачынаюцца на ўсх. схілах Андаў. Перасякае ў глыбокай даліне засушлівыя раўніны паўн. ч. Патагоніі, упадае ў зал. Эль-Рынкон Атлантычнага ак., утварае дэльту. Гал. паводка вясной ад раставання снегу ў Андах. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 140 м³/с. Суднаходная на 320 км ад вусця.

т. 13, с. 517

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СА́ДАВА (Sadová),

горад у Чэхіі, у раёне якога 3.7.1866 у час аўстра-прускай вайны 1866 прус. войскі пад фактычным камандаваннем нач. Генштаба ген. Г.​Мольтке Старэйшага (221 тыс. чал., 924 гарматы) разграміла аўстра-саксонскую Паўн. армію Л.​Бенедэка (215 тыс. чал., 770 гармат). Вырашальную ролю ў зыходзе бітвы адыгралі больш дасканалыя прус. ваен. тэхніка і ўзбраенне, а таксама перавага ў стратэгіі і тактыцы. У выніку паражэння Аўстрыя вымушана была заключыць Пражскі мір 1866.

т. 14, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САН-ХУА́Н (San Juan),

горад, адм. ц. Пуэрта-Рыка, на паўн. узбярэжжы в-ва Пуэрта-Рыка. Засн. ў 1508 пад назвай Капара. 439,6 тыс. ж., з прыгарадамі больш за 1 млн. ж. (1999). Гал. марскі порт краіны, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Эканам. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: харчасмакавая (цукровая, тытунёвая), гарбарна-абутковая, тэкст., швейная, нафтаперапр., хімічная. Ун-ты. Музеі. Гіст. парк руін Капара (16 ст.). Арх. помнікі 16—17 ст. (умацаванні і будынкі).

т. 14, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САСТАЎНА́Я РЫ́ФМА,

рыфма, у якой рыфмуюцца не адно, а два і больш слоў, што стаяць у канцы радка. Узнікла ў фальклоры, найб. пашырана ў гумарыстычных творах:

Як зваліўся камар з высакосці —
Паламаў, пакрышыў свае косці.

С.р. часта ўжываецца ў сучаснай бел. паэзіі («Перад падарожжам» А.​Куляшова, «Роздум» і «Казка» С.​Дзяргая, «Хочаш, вымыю кашулю, адзінокі хлопец?» Д.​Бічэль-Загнетавай, «Зазімак у Юрмале», «Кашуля Паўлюка Труса», «Нібы раўчук...» Р.​Барадуліна і інш.).

А.​А.​Майсейчык.

т. 14, с. 191

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВЯТО́Е ВО́ЗЕРА У Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл., у бас. р. Беседзь, за 24 км на ПдЗ ад г. Касцюковічы. Пл. 0,26 км², даўж. 630 м, найб. шыр. 570 м, найб. глыб. 6 м, даўж. берагавой лініі каля 2,1 км. Пл. вадазбору 5,25 км². Схілы катлавіны выш. да 3 м, спадзістыя, пад лесам, на Пд выш. да 10 м, разараныя. У паўд. ч. возера заліў. Больш за 40% пл. дна выслана сапрапелем.

т. 14, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

grubo

1. тоўста;

grubo posmarowany — тоўста (густа) намазаны;

grubo na palec — таўшчынёй у палец;

2. шмат, многа, багата;

grubo zarobić — добра (многа) зарабіць;

grubo więcej — нашмат больш;

grubo się mylić — глыбока памыляцца;

3. нізкім голасам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

early​1 [ˈɜ:li] adj.

1. ра́нні; пачатко́вы;

in early spring ра́нняй вясно́й, напрадве́сні; на пача́тку вясны́;

in the early 20th century на пача́тку XX стаго́ддзя;

He was in his early forties. Яму было крыху больш за сорак.

2. датэрміно́вы; ху́ткі;

early elections датэрміно́выя вы́бары;

We await your early reply. Мы спадзяёмся на ваш хуткі адказ;

The train was 10 minutes early. Цягнік прыйшоў на 10 хвілін раней.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)