ГЛІ́НСКІ (Міхаіл Іосіфавіч) (н. 21.11.1901, в. Малая Каменка Бабруйскага р-на Мінскай вобл.),
генерал-лейтэнант (1945). У 1921—24 вучыўся ў 1-й Аб’яднанай ваен. школе імя ВЦВК, скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1933). У Чырв. Арміі з 1919, удзельнік грамадз. вайны. У 1933—38 на дыпламат. рабоце. У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўд.-Зах, 1-м Укр. франтах: камандзір дывізіі, корпуса. Да 1960 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫ́БАЎ,
археалагічныя помнікі (гарадзішча мілаградскай культуры, 2 курганныя могільнікі дрыгавічоў) каля в. Глыбаў Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. На гарадзішчы выяўлены рэшткі 2 жытлаў і 2 гасп. ямы, фрагменты ляпной керамікі, прасліцы, каменная сякера, крамянёвы адшчэп, верхні камень ад зерняцёркі і інш. На могільніках 12 — пач. 13 ст. пахавальны абрад — трупапалажэнне ў яме пад насыпам. Знойдзены фрагменты ганчарнага посуду, бронзавыя ўпрыгожанні, шкляныя пацеркі, бронзавы крыжык з выемчатай эмаллю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫБО́ШЧЫНА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 17 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 0,21 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 18,1 м, даўж. берагавой лініі каля 2 км. Пл. вадазбору 1,25 км². Схілы катлавіны выш. да 15 м, пад хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі выш. 0,3—0,5 м, месцамі сплавінныя. Выцякае ручай у воз. Опліса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛБІЦА,
радовішча глін у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., за 1,7 км на ПнЗ ад в. Кеўлічы, каля р. Голбіца. Пластавы паклад звязаны з азёрна-ледавіковымі адкладамі паазерскага зледзянення. Гліны чырвона-бурыя, цёмна-карычневыя, пластычныя, з невял. колькасцю буйназярністых часцінак. Разведаныя запасы 11,9 млн.м³, перспектыўныя 32,8 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,6—22,3 м, ускрыты 1,5—5,5 м. Гліны прыдатныя на вытв-сць цэглы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬ,
вёска ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., на паўд.-ўсх. беразе воз. Гомель, на аўтадарозе Полацк—Мінск. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 23 км на Пд ад горада і чыг. ст. Полацк, 128 км ад Віцебска. 362 ж., 128 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Мемар. комплекс у гонар партызан. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі курганныя могільнікі эпохі Кіеўскай Русі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЎЛІЧ (Алена Дзмітрыеўна) (н. 24.11.1018, с. Тамараўка Курганскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне спартыўнай анатоміі. Д-рмед.н. (1967), праф. (1972). Скончыла Туркменскі мед.ін-т (1941). У 1949—79 у Бел. ін-це фізічнай культуры. Навук. працы па праекцыйнай анатоміі асн. баразён мозга і заканамернасцях будовы і функцыі суставаў.
Тв.:
: Влияние физических упражнений на строение и функцию некоторых суставов // Проблемы функциональной морфологии двигательного аппарата. Л., 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЗЯРЫ́ШЧАНСКІ БОЙ 1942,
аперацыя 2-й імя Панамарэнкі і 4-й Бел.партыз. брыгад па разгроме ням.-фаш. гарнізона на чыг. ст. Езярышча Віцебскай вобл. 7 вер. ў Вял.Айч. вайну. Мэта — сарваць перавозкі па чыг. Невель—Віцебск. Кіраўніцтва аперацыяй ажыццяўляў нач. аб’яднанага штаба партыз. войск Полацкай зоны А.Я.Марчанка. У ходзе бою партызаны знішчылі чыг. станцыю, склады з боепрыпасамі, харчаваннем, папсавалі чыг. палатно, забралі апаратуру дыспетчарскага кіравання і радыёапаратуру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬНЯ,
балота ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., пераважна ў вадазборы рэк Волта (на Пн), Бярэжа (на Пд), Яльнянка (на У). Вярховага тыпу. На балоце група азёр, найб. Ельня, Доўгае, Белае, Бярэжа, Чорнае, Яжгіна. Пл. 20 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 16,8 тыс.га. Глыб. торфу да 8,3 м, сярэдняя 3,8 м. Ёсць сапрапель магутнасцю да 1,5 м, гідролізная сыравіна. Балота ў натуральным стане; уваходзіць у гідралагічны заказнік Ельня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРАШО́Ў (Іван Міхайлавіч) (26.9.1911, г. Лепель Віцебскай вобл. — 8.5.1948),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Сталінградскае ваен.авіяц. вучылішча (1936), Ваен.-паветр. акадэмію (1943). У Чырв. Арміі з 1933. У Вял.Айч. вайну камандзір штурмавога авіяпалка маёр Е. — удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны. У 1943 зрабіў 94 баявыя вылеты. У час аднаго з баёў трапіў у палон, уцёк, прабраўся да сваіх. Страціў нагу, але лятаў на баявыя заданні.