Аташэ́ ’спецыяліст-кансультант пры пасольстве’. Новае (XX ст.) запазычанне з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 78), дзе з франц. attaché (Курс суч., 166) у сярэдзіне XIX ст. (Шанскі, 1, А, 173).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Баба́хаць, баба́х! Утварэнні, вядомыя ў многіх слав. мовах. Параўн. рус. баба́х, баба́хать, укр. баба́х, баба́хати, польск. babach. Гукапераймальнае ўтварэнне з рэдуплікацыяй (параўн. бах!, бахаць). Гл. Шанскі, 1, Б, 5.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бал ’ацэнка і да т. п.’ Рус. балл, укр. бал. Запазычанне з ням. Ball (< франц.) або франц. balle ’шар’. Фасмер, 1, 116–117. Падрабязна гл. Шанскі, 1, Б, 25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Батфо́рт, батфорты. Рус. ботфо́рты, ботфо́рт, укр. ботфо́рт ’боты з высокімі халявамі’. Запазычанне з франц. bottes fortęs ’вялікія, моцныя боты’. Праабражэнскі, 1, 39; Фасмер, 1, 201; Шанскі, 1, Б, 179.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кракадзі́л ’буйны паўзун з тоўстай панцырнай скурай’ (ТСБМ). Ст.-бел. крокодилъ пры пасрэдніцтве польск. krokodyl або ням. Krokodil з лац. crocodilus (Булыка, Запазыч., 177). Параўн. Шанскі, 2, 8, 403.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кран ’прыстасаванне для выпускання вадкасці або газаў’ (ТСБМ, Яруш.). Гал. kraan (там жа, 2, 722). Запазычана праз рус. кран з гал. kraan або ням. Krahn (Шанскі, 2, 8, 370).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Культ ’рэлігійнае служэнне бажаству’ (ТСБМ). Запазычана праз рускую мову. У рускай мове з XIX ст. Крыніца запазычання французская або нямецкая мова. Параўн. адпаведна culte, Kult (Шанскі, 2, 8, 440).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адвака́т (БРС, Шат., Нас.). Новае запазычанне з рускай мовы, дзе з ням. Advokat (XVII ст.). Ням. Advokat паходзіць ад лац. advocatus (< advocare ’клікаць на дапамогу’), Шанскі, 1, А, 46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Духі́ ’духі’ (БРС). Запазычанне з рус. духи́ ’тс’. У рус. мове гэта з’яўляецца семантычнай калькай (з канца XVIII ст.) франц. parfum ’тс’. Гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 215.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыві́зія ’дывізія’ (БРС). Рус. диви́зия, укр. диві́зія. Запазычанне з польск. dywizja ’тс’ (а гэта з лац. divisio ’дзяленне’). Гл. Фасмер, 1, 513; падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 115.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)