1. Якога нельга выкарыстаць; непрыгодны, дрэнны. Нягодны праект. □ [Маразюк:] — А будзе ж час, што і ты, Антось Іванавіч, саступіш некаму месца, як я табе саступіў. — Ты не саступіў! — злосна адказаў Антось. — Цябе зволілі, як нягоднага гаспадара.Чарнышэвіч.
2. Нізкі ў маральных адносінах; паганы, нядобры. Язэп спачатку слухаў Кацю прыхільна, але потым не сцярпеў: — Такія, што і нашым і вашым служаць, — самыя нягодныя людзі.Асіпенка.[Мартын:] — Няма ў цябе сэрца, Аўгіня... Ты нягодная і няшчырая.Колас./узнач.наз.няго́дны, ‑ага, м.; няго́дная, ‑ай, ж.[Дзед:] — Ох, нягодная, не хоча з Веркай гуляць. Ну, мы ж ёй пакажам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.перан. Сказаць што‑н. непрыемнае. І хадзіў Амелька сярод людзей, цёрся ды ўсё азіраўся: ці няма якіх хітрыкаў збоку, ці не збіраецца падкалупіць цябе хто.Лынькоў.Анціп разгортвае газету і пачынае яе моўчкі ўважліва чытаць... Макейчык, ведаючы, што кулі зусім непісьменны, вырашыў у сваю чаргу падкалупіць яго. — Дык што там пішуць? — і хітра прыжмурыў вока.Рылько.Валя ўвесь час услухоўвалася ў маю размову па тэлефоне, і як толькі я паклаў трубку, яна, як бы хочучы падкалупіць мяне, сказала: — Усё ж такі знайшла яна цябе.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспрыя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каму-чаму.
1. Стварыць спрыяльныя ўмовы для паспяховага здзяйснення чаго‑н. Хоць раней і думкі не было ніколі шукаць яго [дзядзьку], дык цяпер выпадак паспрыяў гэтаму спатканню.Чорны.Халодны асенні дождж і вецер не вельмі паспрыялі адпачынку пасля тыдня напружанай працы.Паслядовіч.Сам факт паездкі на цаліну зробіць карысны ўплыў на калгаснікаў, паспрыяе ўзмацненню працоўнай актыўнасць.Дуброўскі.
2. Добразычліва аднесціся да каго‑, чаго‑н., паспагадаць каму‑, чаму‑н.; дапамагчы. [Патапчык:] — Я да цябе па-добраму прыйшоў. Сябравалі мы з табой у маладосці, у суседстве жывём, як людзі. Таму і хачу паспрыяць табе, паставіць цябе на ногі.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Рабіць грашовыя падлікі, разлікі (звычайна ўзаемныя). — Ты толькі не бойся, я ж не за так цябе прашу. Грошы аддаць пасля магу. — Што мне твае грошы, ты мне паправіш вароты .. — Больш яны не рахаваліся.Чыгрынаў.// Весці ўзаемны ўлік (паслуг, прэтэнзій, крыўд і пад.). — Шмат я вам турбот нарабіў, — першы раз за вечар пачула Насця яго голас — Рахавацца пасля будзем... Паехалі, Насця.Асіпенка.
2. Абменьвацца думкамі; раіцца. — Няма часу нам тут доўга рахавацца, гэта не нарада і не педсавет.Кулакоўскі.— Рахаваліся, Валодзя, з начальнікам будоўлі, — паціскае руку і гаворыць парторг. — Думаем цябе ў брыгадзіры...Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЕЛЯШЧУ́К (Мікалай Міхайлавіч) (4.8.1947, в. Велікарыта Маларыцкага р-на Брэсцкай вобл. — 25.9.1996),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). Працаваў як жывапісец, графік, майстар экслібрыса. У творчасці імкнуўся паказаць непарыўную сувязь вытокаў нац. культуры і сучаснага мастацтва, спалучаў сюррэалістычную манеру выканання з вобразамі бел.нар. фальклору і этнаграфіі. Яго кніжная графіка адметная насычанасцю дэкар. дэталямі, фантаст. выявамі, арх. помнікамі, прадметамі побыту і адзення, гульнёй фактур і святлаценяў. Адмаўленне ад апавядальнасці ўласціва афармленню кніг «Бацькаў дар» (1984), «Прагны багацей», «Індыкала-Кудыкала» Р.Барадуліна (абедзве 1986, залаты медаль біенале кніжнай іл. ў Браціславе 1989), «Казкі беларускіх пісьменнікаў» (1988), «Сымон-музыка» (1988—90) і інш. Графічныя прыёмы, пэўныя сюжэты часта пераносіў у станковы жывапіс, якому ўласцівы алегарычнасць, метафарычнасць маст. мовы, часам філас. асэнсаванне рэчаіснасці. Вял. ўвагу ў творах аддаваў спалучэнню фактуры фону, абстрактных элементаў з колеравымі і фігуратыўнымі, што паступова ўзмацнілася ў 1990-я г.: «Наведванне сядзібы Агінскага ў Залессі» (1978), «Памяці Максіма Багдановіча» (1981), «Матылькі тут не жывуць» (1982), «Бацька памёр» (1982—84), «Канец сезона туманаў», «Позняя восень» (1984), серыя «Казачны калейдаскоп» (1984—85), «Свята IV», «Хвіліна маўчання» (абодва 1989), «Гучанне музыкі нябёсаў» (1990), «Прагулка», «Калі цвіце язмін» (абодва 1991), «Метамарфозы» (1992), «Злашчасны вечар», «Люблю цябе сустракаць» (абодва 1994), «Спякотны вечар з вясёлкай на крэсле» (1995), «Вяртанне на Радзіму. Шоп-тур» (1996) і інш. Працаваў у станковай графіцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Літ.:
Баразна М.Р. Беларуская кніжная графіка 1960—1990-х гг.Мн., 2001;
Каваленка В. Палёт над прасторай і часам // Мастацтва. 1997. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
не́мачж., разг.
1. не́мощь, не́мочь; неду́г м.;
2. злосча́стие ср.;
○ бле́дная н. — мед. бле́дная не́мочь;
◊ каб (хай) на яго́ (яе́, цябе́, іх, вас) н. — чёрт его́ (её, тебя́, их, вас) возьми́ (побери́, подери́)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дабрыня́, ‑і, ж.
Разм.
1. Тое, што і дабрата (у 1 знач.). Іскра ў цемры згасала. І тут мне здалося: Ты ішоў да мяне з дабрынёй і адвагай.Караткевіч.
2. Утульнасць, раскоша, прыемнасць. — Эх, і дабрыня ж на сене ў цябе, дзядзька Анішчык.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́цадзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
1. Цэдзячы, павольна выпусціць, выліць. Выцадзіць піва з бочкі.
2.Разм. Павольна выпіць. Гаспадар выцадзіў конаўку і наліў яшчэ.Асіпенка.
3.перан.Разм. Сказаць што‑н. павольна, неахвотна. Спаткаўшы Шашу, [Насця] праз зубы выцадзіла: — Ненавіджу цябе ўсёй сваёй душой.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інтэліге́нтнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць інтэлігентнага (у 2, 3 знач.). Сапраўдная інтэлігентнасць у яе лепшым разуменне, высокая культура ў вялікай ступені ўласцівы Шэмету як кіраўніку.Бугаёў.// Далікатнасць у абыходжанні. [Іра] рашуча адхіліла маё замілаванне і зноў сказала: — Ты, як той мядзведзь. Няма ў цябе інтэлігентнасці.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяці́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак.
Разм. Паводзіць сябе несур’ёзна, па-дзіцячаму. Сцяпану вельмі хацелася б патанцаваць з Маяй, але ён не мог дазволіць сабе так сваволіць і дзяцініцца, як гэта рабочая моладзь.Дуброўскі.— Ах, каб цябе, — злавалася старац, — дваццаць гадоў мае, а дзяцініцца...М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)