4.Разм. Строгая вымова; праборка, разнос. [Старшыня:] — Ты на бюро, можа, паедзеш замест старшыні? — І, нядобра ўсміхаючыся дадаў: — Там не гэтак вымакнеш, як пачнуць разгонку даваць.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вяха́, ‑і; мн. вехі, вех; ж.
1. Шост, тычка, звычайна з пучком травы або галінак на канцы для абазначэння мяжы, напрамку, руху. Ставіць вехі. □ Міна Міхайлавіч.. паказаў рукою наперад.., дзе вехі на бярозавых жардзінах абазначалі рэчышча канала.Краўчанка.
2.перан. Асноўны, важны этап у развіцці чаго‑н. Асноўныя вехі творчасці пісьменніка. Гістарычных вехі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАКУ́ЛЬСКІ Аляксандр Васілевіч (28.8.1922, в. Калтыманава Іглінскага р-на, Башкортастан — 31.7.1990),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Тамбоўскую ваенна-авіяц. школу пілотаў (1942). УЧырв. Арміі з 1941. УВял.Айч. вайну на фронце з 1943, камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка. Удзельнік баёў на Віцебска-Полацкім напрамку, вызвалення Літвы і Латвіі, разгрому кёнігсбергскай групоўкі ворага. Капітан Вакульскі зрабіў 111 баявых вылетаў, удзельнічаў у 17 паветр. баях, збіў 3 самалёты, знішчыў вял. колькасць ваен. тэхнікі ворага. У 1946—62 уграмадз. авіяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАДЭЗІ́ЧНАЯ ЛІ́НІЯў матэматыцы і геадэзіі,
крывая, якая абагульняе паняцце прамой (ці адрэзка прамой) у эўклідавай геаметрыі на выпадак прастораў больш агульнага віду. Лакальна з’яўляецца найб. кароткай сярод крывых, што злучаюць 2 зададзеныя пункты; гал. нармалі да іх з’яўляюцца нармалі да паверхні; праз кожны пункт паверхні ў кожным напрамку праходзіць адзіная геадэзічная лінія. Напр., на плоскасці геадэзічнай лініі будуць адрэзкі прамых, на сферы — вял. акружнасці, на цыліндры — вінтавыя лініі. У картаграфіі і навігацыі геадэзічная лінія мае назву артадромія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗАСАТЫ́Н-ЭЛІСУ́Н,
пясчаная пустыня на ПнЗ Кітая (Сіньцзян), уцэнтр.ч. Джунгарскай раўніны. Пл. каля 45 тыс.км², з якіх каля 38 тыс.км² паўзамацаваныя градавыя і барханныя пяскі, астатняя ч. — такыры і пясчана-галечныя раўніны. Грады пераважна мерыдыянальнага напрамку, выш. да 30 м (упаўн.ч. месцамі да 80—100 м), са стромкімі ўсх. схіламі і больш спусцістымі заходнімі. На барханах рэдкія зараснікі саксаулу, палыну, вярблюджай калючкі, на такырах — тамарыску. Выкарыстоўваецца як паша для авечак і вярблюдаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМАФО́Р (франц. sémaphore ад грэч. sēma знак, сігнал + phoros які нясе),
сігнальнае прыстасаванне. Адрозніваюць С. на чыгунках, што не абсталяваны аўтаблакіроўкай — мачта з рухомымі крыламі, становішча якіх падае сігнал цягніку; С. марскі (рачны) — сігнальная мачта з рэяй (брусам) на ўчастках, дзе суднам дазволены рух у адным напрамку; С. флажковы — спосаб зрокавай сігналізацыі і сувязі, па якім літары, лічбы ці службовыя сігналы перадаюць рухам рук (з флажкамі) сігнальшчыка. У наш час на чыгунцы і аўтадарогах звычайна выкарыстоўваюць святлафор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
увалачы́
1. (уцягнуцьунутрчаго-н.) hinéinschleppen vt, hinéinziehen*vt (унапрамку ад таго, хто гаворыць);
2. (украсці) fórtschleppen vt, wégschleppen vt;
воўк аве́чку ўвало́к der Wolf hat ein Schaf wéggeschleppt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
а́пекс
(лац. арех = вяршыня)
1) астр. пункт нябеснай сферы, унапрамку да якога рухаецца Сонечная сістэма;
2) анат. кончык языка;
3) верхавінкавая частка сцябла або кораня расліны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
адве́кцыя
(лац. advectio = дастаўка)
1) метэар. гарызантальнае перамяшчэнне паветра і перанясенне разам з ім цяпла, вільгаці;
2) перанос марской вады ў гарызантальным, іншы раз у вертыкальным напрамку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПАВЕ́РХНЕВЫЯ АКУСТЫ́ЧНЫЯ ХВА́ЛІпругкія хвалі, якія распаўсюджваюцца ўздоўж мяжы цвёрдага цела з інш. асяроддзем і затухаюць пры аддаленні ад мяжы.
П.а.х. бываюць з верт. палярызацыяй — вектар вагальнага зрушэння часцінак асяроддзя ляжыць у плоскасці, перпендыкулярнай да мяжы падзелу, і з гарызантальнай — вектар зрушэння паралельны мяжы падзелу і перпендыкулярны да напрамку распаўсюджвання хвалі. Прыкладам першых служаць хвалі Рэлея, маюць 2 кампаненты мех. зрушэння часцінак: адну ўздоўж напрамку распаўсюджвання хвалі, другую перпендыкулярна да мяжы так, што часцінкі рухаюцца па эліпсе; распаўсюджваюцца ўздоўж мяжы цвёрдага цела з вакуумам, разрэджаным газам ці вадкасцю. Уздоўж мяжы 2 цвёрдых цел могуць распаўсюджвацца хвалі Стоўнлі, якія складаюцца як бы з 2 рэлееўскіх хваль (па адной у кожным асяроддзі). П.а.х. з гарыз. палярызацыяй, — зрухавыя хвалі Гуляева—Блюштэйна (на мяжы з п’езаэлектрычнымі матэрыяламі), хвалі Лява (на мяжы цвёрдай паўпрасторы з цвёрдым слоем).
П.а.х. выкарыстоўваюцца ў прыладах апрацоўкі радыёсігналаў, для неразбуральнага кантролю паверхні цвёрдых цел і інш.
Літ.:
Викторов И.А. Звуковые поверхностные волны в твердых телах. М., 1981;
Поверхностные акустические волны: Пер. с англ.М., 1981.
В.М.Дашанкоў.
Паверхневыя акустычныя хвалі: 1 — хваля Рэлея на свабоднай мяжы цвёрдага цела; 2 — хваля Лява на мяжы цвёрдая паўпрастора — цвёрды слой; x — напрамак распаўсюджвання хвалі; w, u, v — кампаненты зрушэння часцінак асяроддзя; крывыя паказваюць змену амплітуды зрушэння з аддаленнем ад мяжы падзелу.