балота ў Івацэвіцкім і Бярозаўскім р-нах Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Жыгулянка. Нізіннага тыпу. Пл. 8,6 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 7,1 тыс.га. Глыб. торфу да 5,3 м, сярэдняя 1,5 м. Ёсць сапрапель. Балота часткова асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць. На неасушанай ч. пераважае імхова-асаковая расліннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАНО́ЦКАЯ СО́ПКА,
дзеючы вулкан на У Камчаткі, у межах Краноцкага запаведніка. Выш. 3528 м. Размешчаны на беразе Краноцкага воз., падпруджанага вылітымі з вулкана лавамі. Складзены з андэзітаў і базальтаў. Належыць да тыпу стратавулканаў. Правільны рабрысты конус увянчаны ледавіковай шапкай. Кратэр запоўнены экструзіўным коркам. На схілах — фумаролы. Вывяржэнні ў 1922—23.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ПІНА,
пячорная стаянка эпохі ніжняга палеаліту ў басейне р. Сава (Харватыя). Адкрыта і даследавана ў 1899—1905. Знойдзена шмат касцей чалавека неандэртальскага тыпу, крамянёвыя і яшмавыя прылады працы мусцьерскіх абрысаў, рэшткі агнішча, косці пячорнага мядзведзя, насарога, першабытнага быка. Частка чалавечых касцей расколата і абпалена. Некат. даследчыкі бачаць у гэтым прыкметы канібалізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАСКАПІ́Я,
агульная назва сукупнасці метадаў вывучэння нябачных вокам чалавека мікрааб’ектаў з дапамогай мікраскопа, які павялічвае іх адлюстраванне. Метады М. залежаць ад тыпу аптычнай сістэмы мікраскопа (напр., светлавая, люмінесцэнтная, палярызацыйная), характару аб’екта, спосабу яго падрыхтоўкі да назірання (прыжыццёвы, гістахімічны, аўтарадыёграфічны і інш.), дапаможных прылад (мікрафатаграфія, мікрафотаметрыя, сістэма аўтам. камп’ютэрнага аналізу і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯДРУ́ЖНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Палата, за 40 км на ПнЗ ад г. Полацк. Пл. 0,6 кмг, даўж. каля 1,5 км, найб.шыр. 550 м, даўж. берагавой лініі 3,4 км. Катлавіна рэшткавага тыпу, схілы невыразныя, пад лесам. Берагі забалочаныя, пад лесам і хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСАЛА́Й,
возера ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 25 км на ПнЗ ад г.п. Шуміліна. Пл. 0,69 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 580 м, даўж. берагавой лініі 3,66 км. Пл. вадазбору 4,13 км². Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы невыразныя. Берагі забалочаныя. Дно сапрапелістае. Выцякае р. Глыбачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕТЫ́ЧНАЕ ВЫЗНАЧЭ́ННЕ ПО́ЛУ,
фарміраванне арганізмаў пэўнага полу ў залежнасці ад камбінацый генетычных фактараў, лакалізаваных у храмасомах. Пры гэтым мае значэнне і пэўны набор палавых храмасом, і дзеянне генаў, размешчаных у іх, а таксама ў аўтасомах. Палавыя храмасомы XX і XY, якія генетычна вызначаюць пол, фарміруюцца ў невял. колькасці двухдомных раслін (эладэя, смолка, некаторыя імхі), яны ёсць у чалавека і вышэйшых пазваночных жывёл (трапляюцца як выключэнне ў рыб і земнаводных) і ў многіх членістаногіх, павукападобных, насякомых і інш.
У чалавека звычайна вылучаюць некалькі ўзроўняў палавой дыферэнцыяцыі. Адзін з іх звязаны з наяўнасцю Y-храмасомы, прысутнасць якой неабходна для дыферэнцыяцыі палавых залоз (ганад) паводле мужчынскага тыпу. У мужчын фарміруецца 2 тыпы сперміяў: з X-храмасомай (23,X) і Y-храмасомай (23,Y). У яйцаклетак набор храмасом у норме 23,X. Апладненне яйцаклеткі сперміем 23,X прыводзіць да развіцця зародка жаночага полу (з наборам храмасом 46,XX), апладненне сперміем 23,Y вядзе да ўзнікнення зародка мужчынскага полу (46,XY). Фарміраванне полу плода першапачаткова залежыць ад тыпу спермія, які апладніў яйцаклетку (т.ч. за вызначэнне полу дзіцяці «адказвае» мужчына). Наяўнасць Y-храмасомы з’яўляецца першым фактарам, неабходным для фарміравання полу плода. Далейшае развіццё полу адбываецца пад кантролем H-Y антыгена, які кантралюецца Y-храмасомай. Калі H-Y антыген не ўтвараецца, ідзе развіццё паводле жаночага тыпу. Разам з тым і Y-храмасома, і H-Y антыген вызначаюць толькі генетычную дэтэрмінацыю полу, але не адказваюць за фарміраванне вонкавых палавых органаў, якія ў мужчын утвараюцца з вольфавых, а ў жанчын — з мюлеравых праток. Важная роля належыць гармонам, што выпрацоўваюцца клеткамі эмбрыянальных яечак. Парушэнні на храмасомным, антыгенным або гарманальным этапах вядуць да развіцця паводле жаночага тыпу. Зрэдку бываюць анамаліі псіхасексуальнай арыентацыі паводле полу (гл.Гомасексуалізм, Трансвестызм). Існуе мноства захворванняў (крыптархізм, манархізм, дысгенезія ганад і інш.), калі пад уплывам парушэнняў храмасом, генаў або знешніх фактараў развіццё палавых органаў індывіда адхіляецца ад звычайнага. Прагноз і лячэнне ў такіх выпадках залежаць ад характару захворвання.
То́йма ’тайна, употай’ (Нас., Стан.). Ад таіць (гл.) па тыпулежма, торчма і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АДУЛЯ́Р (ад назвы радовішча ў гарах Адула ў Швейцарыі),
мінерал, адносна чыстая разнавіднасць артаклазу. Бясколерны, паўпразрысты да празрыстага. Трапляецца ў выглядзе крышталёў, часта ўтварае друзы. Характэрны для кварцавых жылаў альпійскага тыпу, сустракаецца ў пегматытах, рудных жылах. Адуляр з ірызацыяй у блакітнавата-сініх тонах (месяцавы камень) — каштоўны камень. Выкарыстоўваецца ў шкляной і керамічнай вытв-сці.