САРО́КА Эдуард Максімавіч (н. 31.7.1940, г. Шклоў Магілёўскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1992), Скончыў Таджыкскі ун-т (1962). З 1970 у Ін-це філасофіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па сінергетыцы ў трансдысцыплінарным аспекце, філас. праблемах структурнай устойлівасці самаарганізавальных сістэм, сац. экалогіі, глабальнага эвалюцыянізму, сістэмнай якасці, інтэгральнага вымярэння рэчаіснасці, сімволікі піфагарэйскай спадчыны. Распрацаваў дыялектыка-сінергетычную канцэпцыю структурнай гарманізацыі сістэм у прыродзе і грамадстве.
Тв.:
Концепция уровней, отношение, структура;
(К методологии социол. исслед.). Мн., 1978;
Производственный коллектив: Функционирование и управление. Мн., 1978 (у сааўт);
Структурная гармония систем. Мн., 1984;
Управление развитием социально-экономических структур. Мн., 1985;
Критерий гармонии самоорганизующихся социоприродных систем. Владивосток, 1989;
В поисках скрытого порядка. Владивосток, 1995 (у сааўт.);
Философия: Уч.-метод. пособие. Мн., 2001 (разам з П.В.Кікелем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЧО́К Рыгор Іванавіч (н. 4.9.1939, в. Зазерка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне геалогіі і геаграфіі. Д-ргеагр.н. (1989). Скончыў БДУ (1960, 1970). У 1964—67 і 1978—90 у Ін-це геал. навук АН Беларусі, у 1970—78 у Бел.н.-д. геолагаразведачным ін-це. З 1990 у Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі (заг. лабараторыі). Навук. працы па выкарыстанні колькасных і матэм. метадаў і камп’ютэрнага мадэліравання ў геал. і геагр. даследаваннях, сістэмна-структурнай метадалогіі аналізу ландшафтаў Беларусі.
Тв.:
Пространственно-временная структура гидрометеорологического режима Белоруссии и прилегающих регионов. Мн., 1980;
Математико-картографическое моделирование природных условий Белоруссии. Мн., 1984 (разам з Т.Ф.Цурковай);
Ацэнка ўздзеянняў на навакольнае асяроддзе: Тэорыя, метадалогія, фармалізацыя. Мн., 1994 (разам з В.В.Калядой).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРЫ́ТЫ (ад лац. ferrum жалеза),
хімічныя злучэнні аксіду жалеза з аксідамі пераходных і рэдказямельных элементаў; неметалічныя цвёрдыя магнітныя матэрыялы. Большасць Ф. — ферымагнетыкі. Характарызуюцца вял. намагнічанасцю, малымі электраправоднасцю і стратамі на віхравыя токі.
Адрозніваюць: Ф.-шпінелі, Ф.-гранаты, артаферыты, гексаферыты (з крышт. рашоткай тыпу мінералаў шпінелі, гранату, пераўскіту і гексаганальнай крышт. рашоткай, адпаведна). Выкарыстоўваюцца ў радыётэхніцы (ферытавыя антэны, асяродкі радыёчастотных контураў), у ЗВЧ-тэхніцы (вентылі і цыркулятары), у выліч. тэхніцы (элементы аператыўнай памяці), як магн. асяроддзе для верт. запісу гуку і відарыса, для вырабу невял. паст. магнітаў і інш.
Літ.:
Структура и свойства ферритов. Мн., 1974;
Крупичка С. Физика ферритов и родственных им магнитных окислов: Пер. с нем. Т. 1—2. М. 1976;
Летюк Л.М., Журавлев Г.И. Химия и технология ферритов. Л., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́НСКАЯ МО́ВА,
адна з фіна-угорскіх моў (прыбалтыйска-фінская група). Мова фінаў, афіц. мова Фінляндыі (разам са шведскай мовай). Пашырана таксама ў Карэліі, Швецыі, Нарвегіі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі, Германіі і інш. На тэр. Фінляндыі мае 8 асн. дыялектаў: паўд.-зах. (уласна фінскі, ці суомі), емскі (хяме), пераходныя паміж імі паўд.-, сярэдне- і паўн.-батнічны, паўн., савоскі (саво), паўд.-ўсходні. Ф.м. — аглюцінатыўная мова намінатыўнага ладу з элементамі флектыўнасці. Ёй уласцівы: у фанетыцы — багатая сістэма галосных, малая колькасць зычных, націск на 1-м складзе; у марфалогіі — адсутнасць катэгорый грамат. роду і трывання; у сінтаксісе — пераважна свабодны парадак слоў. Пісьмовыя помнікі з 13 ст. Пісьменства на аснове лац. алфавіта.
Літ.:
Хакулинен Л. Развитие и структура финского языка: Пер. с фин. Ч. 1—2. М., 1953—55.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУ́ЧНЫЯ СПАДАРО́ЖНІКІ МЕ́СЯЦА (ШСМ),
касмічныя апараты (КА), выведзеныя на арбіты вакол Месяца для даследавання Месяца і калямесяцавай прасторы.
Першым у свеце ШСМ стала сав.аўтаматычная міжпланетная станцыя (АМС) «Месяц-10», запушчаная 31.3.1966 (гл.«Месяц»), У 1966—74 на калямесяцавыя арбіты выведзены АМС «Месяц-11», «Месяц-12», «Месяц-14», «Месяц-19» «Месяц-22». ШСМ сталі амер. АМС «Лунар орбітэр», «Эксплорэр», «Клеменціна» (запушчаны 26.1.1994), «Лунар проспектар» (запушчаны 6.1.1998), яп. АМС «Мюзес-А» (запушчана 24.1.1990). На арбіты вакол Месяца выходзілі амер. пілатуемыя касм. караблі ў час рэалізацыі праграмы «Апалон». Пры дапамозе ШСМ складзены карты Месяца, даследавана глабальная структура гравітацыйнага поля, праведзены вымярэнні магн. поля і даследаванні грунту Месяца.
Літ.:
Уманский С.П. Луна — седьмой континент. М., 1989.
У.С.Ларыёнаў.
Першы штучны спадарожнік Месяца — савецкая аўтаматычная міжпланетная станцыя «Месяц-10».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯСКЕ́ВІЧ Алена Аляксандраўна (н. 10.6.1967, Мінск),
бел. філолаг, журналіст, пісьменніца. Дачка А.Яскевіча. Д-рфілал.н. (2003), Скончыла БДУ (1989). З 1990 у Ін-це л-ры Нац.АН Беларусі. Даследуе традыцыі бел. і слав. гуманітывістыкі. Аўтар манаграфій «Творы Францыска Скарыны: Жанравая структура, філасофскія погляды, мастацтва слова» (1995), «Старабеларускія граматыкі: Да праблемы агульнафілалагічнай цэласнасці» (1996), «Абранне Вечнасці: Універсалізм традыцый і гістарызм сучаснасці» (1999), «Спрадвечная Ахоўніца Беларусі: Духоўныя пошукі старабеларускага этнасу ў гістарычных даляглядах» (2000), «Падзвіжнікі і іх святыні: Духоўная культура старажытнай Беларусі» (2001) і інш. Піша вершы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛПЕ́ЕВА Тамара Міхайлаўна (н. 23.6.1949, г. Лепель Віцебскай вобл.),
бел. філосаф і культуролаг. Д-рфілас.н. (1993), праф. (1996). Скончыла БДУ (1972). З 1972 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1976 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. З 2002 прарэктар Міжнар.гуманіт.-эканам. ін-та. Навук. працы па праблемах сац. філасофіі і культуралогіі, сац. міфалогіі і рэлігіязнаўства, тэорыі і метадалогіі адукацыі і выхавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЫЯ́НАЎ Аляксандр Міхайлавіч (н. 8.11.1954, Мінск),
бел. біяфізік. Д-рхім.н. (2000). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Фіз.-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1978 у БПІ, з 1981 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні прасторавых структур малекул бялкова-пептыднай прыроды. Распрацаваў тэорыю канфармацыйнага ЯМР-аналізу пептыдаў і бялкоў, метад камп’ютэрнага мадэліравання прасторавай структуры бялкоў па даных ЯМР. Даследаваў 3-мерныя структуры асн. антыгеннай дэтэрмінанты віруса імунадэфіцыту чалавека тыпу I, імунадамінантнага эпітопа віруса і ўчастка, адказнага за яго звязванне з лімфацытамі.
Тв.:
Local Structural Properties of the V3 Loop of Thailand HFV-1 Isolate // Joum. Biomol. Structure Dynam. 2002. Vol. 19, № 6;
Структура и конформационные свойства иммунодоминантного эпитопа белка gp 120 HIVThailand // Молекуляр. биология. 2002. Т. 36, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЕ́ЛЬ Міхаіл Аляксандравіч (н. 17.5.1947, г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл.),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1998). Скончыў БДУ (1970). З 1974 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі (з 2001 заг. лабараторыі). Навук. працы па вывучэнні ролі мінорных ліпідаў у функцыянаванні біял. мембран і жыццёва важных бялкоў, распрацоўцы ліпасомных форм лек. рэчываў. Адкрыў (з А.І.Шадыра) рэакцыю свабоднарадыкальнай фрагментацыі ліпідаў, якая працякае ў вобласці палярных груп.
Тв.:
Эндогенные фосфолипазы A2: Структура и функция. Мн., 1991 (разам з Н.М.Ліцьвінка);
Превращение гемоглобина в гемихром под действием лизофосфолипидов (разам з Г.М.Андраюком) // Биохимия. 1999. Т. 64, вып. 8;
Radiation-induced peroxidation and fragmentalion of lipids in a model membrane (разам з А.І.Шадырам, І.Л.Юрковай) // Intem. Journ. of Radiation Biology. 2002. Vol. 78, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сну́дзіць ‘нацягваць вяроўку або нітку з мэтай злавіць каго-небудзь’ (Нас.), ‘настройваць, наладжваць, арганізоўвацць’ (Гарэц., Др.-Падб.), снудзі́ць ‘ненадзейна прыстасоўваць для лоўлі’ (Юрч. Вытв.), снуда́ ‘пастка’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, звязана з славен.snúditi se ‘шмыгаць, снаваць’, якое Куркіна (Диал. структура, 116) лічыць этымалагічна тоесным літ.snauduliúti, snausti ‘драмаць, спаць; марудзіць, вагацца’, snaudà ‘дрымота, марудлівасць’, лат.snaũda ‘тс’, што ўзыходзяць да і.-е.*snou‑ з пашыральнікам d і зыходнай семантыкай ‘снаваць, матаць’. Прасл.*snuditi?