выступленне жыхароў Кіева супраць злоўжыванняў княжацкай адміністрацыі на чале з баярынам Пуцятам Вышацічам (спекуляцыя хлебам і соллю, закабаленне вольных людзей ліхвярамі і знаццю і інш.). Пачалося пасля смерцівял. кіеўскага князя Святаполка Ізяславіча. Паўстанцы разграмілі двор Пуцяты і ўладанні ліхвяроў. Запрошаны кіеўскімі баярамі на велікакняжацкі прастол кн.Уладзімір Манамах спыніў паўстанне шляхам выдання Статута Уладзіміра Манамаха 1113, які змяшчаў уступкі паўстанцам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ ((Lee) Харпер) (н. 12.4.1926, г. Монравіл, штат Алабама, ЗША),
амерыканская пісьменніца. Прадстаўнік т.зв. паўднёвай школы сучаснага амер. рамана, якая даследавала феномен расізму ў яго сац., этычнай і псіхал. праявах. Скончыла Алабамскі ун-т (1949). Вядомасць прынёс раман «Забіць перасмешніка» (1960), у аснове якога расавы канфлікт і расісцкія забабоны, што прыводзяць да смерці чалавека. Аўтар навел, эсэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́ТЫКА (Яўсей Піліпавіч) (? — 19.12.1820),
бел. і рускі артыст балета. У 1780—90-я г. прыгонны танцоўшчык Шклоўскага тэатра Зорыча. У 1800, пасля смерці С.Г.Зорыча, у ліку 14 шклоўскіх танцоўшчыкаў пераведзены ў С.-Пецярбург і залічаны ў балетную трупу Дырэкцыі імператарскіх т-раў, дзе працаваў да 1817. Вядома, што ён выконваў ролю дэпутата ў балеце «Перамога Расіі, або Рускія ў Парыжы» (балетмайстар І.Вальберх).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМІНА́ННЕ,
сшытак (спіс) з імёнамі памерлых або жывых, якіх святар павінен памянуць у час набажэнства; таксама царкоўны рытуал, у час якога святар памінае імёны, уключаныя ў памінальны сшытак (спіс). У правасл. царкве П. памерлых робіцца на 3-і, 9-ы, 40-ы дзень і ў гадавіну смерці. Існуюць агульныя дні П. памерлых: дзяды (2 лістапада), бацькоўская субота, субота напярэдадні Сёмухі і інш.Гл. таксама Культ продкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАБАНІ́Д,
апошні цар Вавілонскага царства, правіў у 556—539 да н.э. Паходзіў з арамеяў. Захапіў прастол пасля смерці цара Лабашы-Мардука. Імкнуўся аб’яднаць усе арамейскія плямёны Пярэдняй Азіі ў адзіную дзяржаву для барацьбы супраць Персіі. Заваяваў г. Тайма ў цэнтр. Аравіі і перанёс туды сваю рэзідэнцыю, намеснікам Вавілоніі пакінуў свайго сына Валтасара. Праводзіў рэліг. рэформы. У 539 Вавілонію захапілі персы, Н. трапіў у палон і загінуў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
падло́г, ‑у, м.
Падробка з мэтай ашукаць каго‑н.; падман, ашуканства. [Вера:] Таварышы! Гэта ж падлог, жульніцтва. [Левановіч:] Што? Пісьмо фальшывае?Крапіва.Ад смерці бог фашыстаў не ўбярог, Хоць позна, разгадаў усё ж падлог — Убачыў іклы пад авечай маскай.Жычка.Усё як ёсць табе відаць адразу — І кроў, і здрада, і падлог, і гнеў.Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераднаваго́дні, ‑яя, ‑яе.
Які бывае перад Новым годам, папярэднічае Новаму году. Баяўся я не смерці: ёй наглядзеўся ў вочы досыць, пачынаючы ад той памятнай пераднавагодняй ночы, калі ступіў на крымскую зямлю ў Камыш-Буруне.С. Александровіч.— Гэта ж казка, святочны феерверк, пераднавагодняе ўпрыгожанне, — прыпаўшы тварам да шкла, выказаў голасна сваё захапленне Анатоль.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абл. Успамянуць, успомніць. Сумна стала старой на сваю адзіноту. Падумаеш, багатыя, а і спамянуць ніхто не спамяне па смерці.Брыль.— Шкада, — панура вымавіў Купрыянаў, а потым, памаўчаўшы і бліснуўшы вачыма, прагаварыў: — Ну што ж, будзем спадзявацца, што нас ніхто не спамяне благім словам.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цывілізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад цывілізаваць.
2.узнач.прым. Далучаны да цывілізацыі; які адказвае патрабаванням цывілізацыі; культурны, адукаваны. Цывілізаваныя народы. □ 10 лютага 1937 года ўвесь цывілізаваны свет адзначаў 100‑годдзе з дня смерці Пушкіна.У. Калеснік.[Жонка:] — Усяму цывілізаванаму свету вядома, што маленькая кропля нікаціну забівае нават каня.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Átemzugm -(e)s, -züge удыха́нне, уды́х;
in éinem ~ адны́м ма́хам;
bis zum létzen ~ да са́мага ско́ну, да са́май сме́рці
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)