род птушак атр. вераб’інападобных. 5 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы і Паўн.-Зах. Афрыцы. На Беларусі 2 віды: жоўтагаловы каралёк і чырвонагаловы К. (R. ignicapillus) — рэдкі залётны від. Жывуць пераважна ў яловых лясах.
Самыя маленькія пеўчыя птушкі, даўж. да 11 см, маса да 7 г. Ў К. чырвонагаловага афарбоўка спіны шаравата-зялёная, брушка светла-шэрае; праз вока ідзе чорная палоска; бровы белыя, шапачка аранжава-чырвоная. Гняздо К. шарападобнае, з адкрытым верхам, на выш. 4—12 м ад зямлі. Нясуць 6—10 яец двойчы за год. Кормяцца насякомымі і лічынкамі.
Да арт.Каралькі. Каралёк чырвонагаловы. 1 — самец; 2 — самка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІНСК — ГО́РАД-ГЕРО́Й»,
архітэктурна-скульптурны комплекс у Мінску. Адкрыты 8.5.1985 на Машэрава праспекце на невял. пагорку побач з паркам Перамогі. Аўтары: скульпт.-арх. В.Занковіч, арх. В.Крамарэнка, В.Яўсееў, У.Раманенка. Кампазіцыйны акцэнт — абеліск (выш. 45 м), на грані якога ў верхняй ч. выявы зоркі і лаўровай галінкі; у ніжняй ч. на выступе-блоку дошка з інфарм. тэкстам аб прысваенні Мінску ганаровага звання «Горад-герой». Справа ад абеліска, на невысокім пастаменце, фігура жанчыны (5,5 м) — абагульнены вобраз маці-Радзімы, сімвал Перамогі і славы. Комплекс размешчаны на абліцаванай светла-шэрымі плітамі агляднай пляцоўцы, ад якой зроблены 3 лесвічныя бетонныя сходы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ДЗЕВЫ МЁД,
салодкая густая клейкая вадкасць, у якую пчолы ператвараюць мядовую расу і падзь. Колер ад светла-бурштынавага (з піхты і некат. інш.) да амаль чорнага (з лісцевых дрэў і елак); мае слабы водар і непрыемны гаркаваты ці кіслы прысмак. Больш вязкі (у 2—3 разы) за кветачны мёд, мае менш вады (у сярэднім 16,7%) і інвертных цукроў — глюкозы і фруктозы (66,5%), больш алігацукрыдаў (у т. л. цукрозы 4%), дэкстрынаў (10,3%), азоцістых рэчываў (у т. л. бялковых 0,8%), мінер. і арган. кіслот. Часта змяшаны з кветачным мёдам. Таксічны для пчол, асабліва ў час зімоўкі (можа прыводзіць да гібелі цэлых сем’яў). Моцны інгібітар бактэрый. Для чалавека бясшкодны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кукерсі́т
(ад эст. Kuknise = назва эстонскай вёскі)
гаручы сланец светла- або цёмна-бурага колеру, які ўтварыўся з асадкаў, багатых сіне-зялёнымі водарасцямі; выкарыстоўваецца як паліва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лерхенфе́льдыя
(н.-лац. lerchenfeldia)
травяністая расліна сям. злакавых з шэра-зялёным лісцем і светла-бурымі каласкамі, пашыраная пераважна ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы, Паўн. Афрыцы; кармавая.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ніо́бій
(н.-лац. niobium, ад гр. Niobe = імя дачкі міфічнага цара Тантала)
хімічны элемент, светла-шэры метал; выкарыстоўваецца ў ракетабудаванні, авіяцыйнай і касмічнай тэхніцы, радыёэлектроніцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
я́сна,
1.Прысл.да ясны.
2.безас.узнач.вык. Пра добрую бясхмарную пагоду. На небе было ясна.Чарнышэвіч.Хмары яшчэ больш разышліся на небе, вадзяны пыл апаў, стала зусім ясна.Лупсякоў.Едзе восень на рабым кані, Тут дажджы ліюць, а тут і ясна.Астрэйка.// Пра наяўнасць дзе‑н. святла; празрыста, светла. Кусты і трава.. слухалі звонкую музыку крышталёва-чыстага патоку. Тут было ціха, ясна і радасна.Самуйлёнак.
3.безас.узнач.вык. Зразумела, відавочна. Усё было ясна. Усё акрэслена. Усё безумоўна. Ні сумненняў, ні мрояў, ні дзіўных сноў...Кірэенка.// Пра здольнасць лагічна, свядома мысліць, успрымаць што‑н. На душы было светла, у галаве ўсё ясна.Ермаловіч.
4.узнач.пабочн. Несумненна, безумоўна, вядома. І куды ж Андрэй Шэмет можа ісці на Устроні? Ну ясна, у райком.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бараві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1.Памянш.да баравіна. Ад чыгункі да самай шашы Таня, як бывалы чалавек, ведала тут кожную палянку, кожную баравінку, кожнае балотца.Грамовіч.
2. Сорт летняй яблыні, на якой растуць буйныя, светла-жоўтыя з паласатым румянцам кісла-салодкія яблыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
індаксі́л
[ад інд(ыга) + гр. oksys = кіслы]
арганічнае злучэнне, светла-жоўтае крышталічнае рэчыва з непрыемным пахам; выпрацоўваецца ў жывёльным кішэчніку, з’яўляецца важным элементам у сінтэзе індыга.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сеткрэа́зія
(н.-лац. setcreasia)
травяністая расліна сям. камялінавых з вузкім лісцем і дробнымі светла-пурпуровымі кветкамі, пашыраная ў Мексіцы і ЗША; на Беларусі вырошчваецца ў пакоях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)