1. Зрэдку, час ад часу думаць, раздумваць аб чым‑н. Сёй-той з.. [рэзервістаў] падумваў ужо аб узнагародах.Чорны.
2. Мець намер зрабіць, ажыццявіць што‑н. Гарачы хлопец, праўда, але сумленны, працавіты. Стаеў падумвае нават даць яму рэкамендацыю ў партыю.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́рысты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае поры (у 1 знач.). Імгненне — і зноў былі перада мною.. глыбокія, як бы выразаныя нажом, маршчыны ля пухлага порыстага носа.Савіцкі.
2. Які мае поры, пустоты. Камень, на якім Віця сядзеў, быў круглы, нібы палявы валун, і порысты, як вапняк.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́шапак, ‑пку, м.
Разм.
1. Тое, што і шэпт. Ціхі пошапак і пошум стаялі да таго часу, пакуль за чырвоным сталом не паявіўся дырэктар.Сабаленка.Палкоўнік пераходзіць на зусім ціхі пошапак.Кавалёў.
2.узнач.прысл.по́шапкам. Разм. Шэптам. Мы гаварылі, як змову вялі, пошапкам.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уз’е́зд, ‑а і ‑у, м.
1.‑у. Дзеяннепаводледзеясл. уз’ехаць (у 1 знач.).
2.‑а. Месца, шлях, па якім уз’язджаюць на што‑н., куды‑н. Некалькі шкляных будак стаялі на ў’ездзе на мост.Лынькоў.На паваротцы дарогі, дзе пачынаўся ўз’езд на бераг, Каваль заўважыў Паліну.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
храбусце́ць, ‑бушчу, ‑бусціш, ‑бусціць; незак.
Утвараць хруст, трэск. Храбусцела пад тапаром тонкая паплеціна — на тычкі.Крапіва.Бітае шкло звонка храбусціць пад нагамі.Лынькоў.У ціхім празрыстым паветры суха храбусцелі галіны — Шпілеўскі ламаў вецце.Савіцкі./убезас.ужыв.[Мядзведзь] жор гэты лёд, як дзеці марожанае, — аж храбусцела.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Гаварыць невыразна, шапялявячы. Вось яны [дзяўчаты] адважылі хлеб старому чалавеку, бадай што дзядулю. У яго трэсліся рукі, калі браў хлеб, і нешта шамкаў бяззубы рот, відаць, дзякаваў дзяўчатам.Лынькоў.[Журко:] — Мог выказаць сваю нязгоду і на камітэце. А то стаіць, шамкае нешта.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шплінт, ‑а, М ‑нце, м.
Спец. Дэталь у выглядзе невялікага драцянога стрыжня, якая выкарыстоўваецца ў машынабудаванні для замацавання на вале дробных дэталей і папярэджвання самаадкручвання гаек. — Ну! Віцька гайку адкруціў і шплінт дастаў. Вось, кажа, праз гэты шплінт зламалася важная дэталь. Трэба, маўляў, усё развінчваць.Савіцкі.
[Ням. Splint.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БОНЧ-БРУЕ́ВІЧ (Уладзімір Дзмітрыевіч) (10.7.1873, Масква — 14.7.1955),
прафесійны рэвалюцыянер, сав.дзярж. і парт. дзеяч. Д-ргіст.н. (1938). Брат М.Дз.Бонч-Бруевіча (іх радавы маёнтак Чонкі на Гомельшчыне). У 1884—89 вучыўся ў Маскоўскім межавым ін-це; за рэв. дзейнасць выключаны і сасланы ў Курск, дзе скончыў каморніцкае вучылішча. З 1892 у Маскве, удзельнік марксісцкіх гурткоў і прапагандыст марксізму. З 1896 у эміграцыі, вучыўся ў Цюрыхскім ун-це, наладзіў сувязь з групай «Вызваленне працы», дастаўку ў Расію рэв. л-ры і друкарскіх станкоў, супрацоўнічаў у газ. «Нскра», адзін са стваральнікаў Цэнтр. б-кі і парт. архіва ў Жэневе, удзельнік падрыхтоўкі III з’езда РСДРП. У час рэвалюцыі 1905—07 у Пецярбургу, працаваў у бальшавіцкіх газетах. З 1908 заг. бальшавіцкага выд-ва «Жыццё і веды». Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. выканкома Петраградскага Савета, рэдактар бальшавіцкай газ. «Рабочий и солдат». У час Кастр.ўзбр. паўстання камендант раёна Смольны—Таўрычаскі палац, чл.К-та па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам. У 1917—21 кіраўнік спраў СНК РСФСР. З 1921 старшыня выд-ва «Жыццё і веды», супрацоўнік выд-ваў «Камуніст», РОСТА, стварыў і 9 гадоў узначальваў доследны саўгас «Лясныя паляны». З 1933 дырэктар Дзярж.літ. музея, з 1945 — Музея гісторыі рэлігіі і атэізму АНСССР. Аўтар прац па гісторыі рэв. руху ў Расіі, гісторыі рэлігіі і атэізму, л-ры, этнаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыклы́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Прыйсці куды‑н., клыпаючы, кульгаючы. Барэйка жыў на канцы сяла, так што мала хто бачыў, як ён учора пад вечар ужо прыклыпаў дадому на двух высокіх мыліцах.Скрыган.Міхась прыклыпаў да дзвярэй, прыхіліўся плячом да вушака — роўна стаяць было яму цяжка.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пурытані́зм, ‑у, м.
1. Рэлігійна-палітычны рух англійскай буржуазіі ў 16–17 стст., накіраваны супроць абсалютызму і элементаў каталіцызму ў англійскай царкве.
2.перан. Строгае, часта паказное, захаванне маралі і нецярпімасць да адхіленняў ад прынятай маралі. — Сорамна неяк. — Адкінь ты гэты непатрэбны пурытанізм. Ах, я ва ўсім вінаватая...Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)