ЛУ́ЖАСНА,

археалагічныя помнікі каля в. Лужасна Віцебскага р-на: гарадзішча днепра-дзвінскай культуры і банцараўскай культуры, селішча банцараўскай культуры. Гарадзішча ўмацавана 2 валамі. Сярод знаходак фрагменты ляпнога посуду, жал. нажы, сярпы, бронзавая падвеска, касцяная праколка. У 6—8 ст. выкарыстоўвалася як сховішча. На селішчы выяўлены рэшткі паглыбленага ў грунт жытла з печчу-каменкай. Знойдзена ляпная кераміка, гліняны тыгель, прасліцы, бронзавы пінцэт, жал. шылападобная прылада з плоскай лапаткай.

т. 9, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НОВАМАСКО́ЎСК,

горад у Тульскай вобл., у Расіі, каля вытокаў рэк Дон і Шат. Да 1934 наз. Бобрыкі, да 1961 Сталінагорск. 142,9 тыс. ж. (1996). Чыг. станцыя. Цэнтр вытв-сці мінер. угнаенняў і інш. відаў хім. прам-сці; машынабудаванне, металаапр., дрэваапр., лёгкая, харч. прам-сць. Здабыча бурага вугалю. ГРЭС. Драм. тэатр. Музей гісторыі горада. Арх. помнікі; рэшткі манастыра 17 ст., драўляны Троіцкі сабор (2-я пал. 18 ст.).

т. 11, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАСТАЛЫ́, поршні,

у беларусаў старадаўні скураны абутак накшталт лапцей. Шылі з кавалка (радзей двух) ялавай або свіной сырамятнай скуры, мацавалі вакол ступні абораю. Святочныя П. аздаблялі вышыўкай. Бытавалі амаль па ўсёй Беларусі. Часта П. называлі лапці, падшытыя скурай, а на ПдЗ Беларусі — лыкавыя лапці. Рэшткі П. знойдзены пры раскопках стараж. Брэста (11—13 ст.) і Мінска (12—13 ст.). У пач. 20 ст. выйшлі з ужытку.

т. 12, с. 168

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПСІЛАФІ́ТЫ (Psilophyta),

рыніяфіты, аддзел вымерлых вышэйшых раслін; найб. стараж. сасудзістыя расліны. Былі пашыраны ў палеазоі. На Беларусі рэшткі П. (споры) выяўлены ў адкладах ніжняга сілуру — сярэдняга дэвону. Маюць стратыграфічнае значэнне.

Для П. характэрны шматразова-, двойчыразгалінаваныя сцёблы, адсутнасць каранёў і лісця, размяшчэнне прымітыўных спарангіяў на канцах галін, слабае развіццё праводнай сістэмы, нешматлікія вусцейкі на эпідэрмісе сцёблаў. Паўводныя і сухап. расліны. Далі пачатак многім сучасным вышэйшым раслінам.

т. 13, с. 101

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АШУ́Р, Асур,

старажытнасеміцкі горад. Засн. ў 4-м тыс. да нашай эры на зах. беразе р. Тыгр, за 100 км на Пд ад сучаснага г. Масул (Ірак). У 1-й пал. 18 ст. да нашай эры трапіў пад уладу вавілонскага цара Хамурапі, у 15 ст. да нашай эры — імперыі Мітані. Паклаў пачатак і даў назву дзяржаве Асірыя, у 14—9 ст. да нашай эры быў яе сталіцай. У 614 да нашай эры разбураны мідыйцамі і халдзеямі. На месцы руін Ашура (пагорак Кал’ят-Шаргат) у 1903—14 раскапаны гар. ўмацаванні, 34 храмы (у т. л. бога Ашура і багіні Іштар), некалькі палацаў, знойдзена б-ка клінапісных тэкстаў асірыйскага цара Тыглатпаласара I [1115—1078 да нашай эры] і інш.

Ашур уключаў «Унутраны горад» (рэшткі палацаў, храмаў, культавай вежы — зікурата) і «Новы горад», умацаваныя 2 лініямі абарончых сцен з бастыёнамі і брамамі; храмы Іштар (1-я пал. 3-га тыс. да нашай эры), Ашура, Ану-Адада. Захаваліся рэшткі парфянскіх будынкаў: палаца, «Парфянскага акропаля» з храмамі, цытадэлі, «перыптэра Ашура».

Літ.:

Andrae W. Das wiedererstandene Assur. 2 Aufl. Munchen, 1977.

т. 2, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пасле́д, после́д, пасля́д, пасля́ды́, пасле́дкі ’мякіна’, ’адыходы пры малацьбе, пазаддзе’ (Сл. ПЗБ, Выг., Мат. Гом., ТС; воран., свісл., петрык., Шатал.), ’рэшткі чаго-н.’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ’орган, які выходзіць услед за плодам’ (ТСБМ), пасле́дыш ’апошняе дзіцё’ (Нас., Мат. Гом., Бяльк.), пасле́дак ’тс’, ’паслядоўнік’, ’спадчыннік’ (Нас.). Укр. послі́д ’пазаддзе’, ’вынік’, ’канец’, ’кал’, рус. после́д ’плацэнта’, после́дкирэшткі’, польск. poślad, poślady ’нешта апошняе’, ’пазаддзе’, pośladek ’канец, рэшта’, ’ягадзіцы’, ’задок у драбінах’, ’сцёгны’; н.-луж. poslědk ’апошняя частка, канец’, ’геніталіі самкі звера’, ’плацэнта’, в.-луж. poslednje ’тс’, posledk ’астатак’, ’задняя частка’, чэш. posled, posledek ’канец, апошняя частка’, славац. posledok ’тс’, ’апошні раз’, славен. poslẹ̑da ’ар’ергард’, poslẹ̑dek ’вынік’, серб.-харв. по̀следица ’тс’, макед. последок ’наступныя падзеі’, балг. последък ’плацэнта’. Прасл. poslědъ. Да след (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ву́галь, -ю, мн. вуглі́, вуглёў і вугалі́, вугалёў, м.

1. (мн. вуглі́). Цвёрдае гаручае выкапнёвае рэчыва арганічнага паходжання.

Каменны в.

Буры в.

2. (мн. вуглі́ і вугалі́). Рэшткі няпоўнага згарання драўніны; кавалак абгарэлага дрэва.

Драўнінны в.

Выграбі вугалі з печы.

Белы вугаль — пра рухаючую сілу вады.

Блакітны вугаль — пра рухаючую сілу ветру.

|| памянш. вугалёк, -лька́, мн. -лькі́, -лько́ў, м. (да 1 і 2 знач.), вуге́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.) і вуго́льчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.).

|| зб. вуго́лле, -я, н. (да 2 знач.).

|| прым. ву́гальны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канадо́нты

(н.-лац. conodonti, ад гр. konos = конус + odus, odontos = зуб)

рэшткі вымерлых жывёл у выглядзе дробных зубападобных утварэнняў з фосфарна-кіслага кальцыю, якія сустракаюцца ў адкладах палеазою.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВАСІЛЬКО́ЎКА,

археалагічныя помнікі (гарадзішча, курганны могільнік) штрыхаванай керамікі культуры (7—6 ст. да н.э. — 4—5 ст.) каля в. Васількоўка Лагойскага р-на Мінскай вобл. На гарадзішчы, умацаваным 2 кальцавымі валамі і ровам паміж імі, выяўлены рэшткі жылых і гасп. пабудоў слупавой канструкцыі; сярод знаходак фрагменты гліняных пасудзін, прасліцы, жал. сярпы, шылы, абломкі каменнай сякеры і грузіка дзякоўскага тыпу. На могільніку пахавальны абрад — трупаспаленне; знойдзены невял. гаршчок конусападобнай формы.

т. 4, с. 29

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АФО́НТАЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,

археалагічная культура плямёнаў верхняга палеаліту, якія жылі ў даліне Енісея 20—12 тыс. г. назад. Назва ад стаянак на Афонтавай Гары на ўскраіне г. Краснаярска. Насельніцтва займалася паляваннем на паўн. аленя, маманта, пясца і інш. Для афонтаўскай культуры характэрны крамянёвыя скрэблы, скрабкі, адшчэпы з рэтушаванымі краямі, касцяныя наканечнікі коп’яў, іголкі. Выяўлены рэдкія для Сібіры рэшткі палеалітычнага чалавека (зуб, косці рукі, фрагмент чэрапа з выразнымі мангалоіднымі рысамі).

т. 2, с. 136

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)