вы́плысці, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; зак.

1. Плывучы, з’явіцца адкуль‑н., апынуцца дзе‑н. Човен выплыў з-за кустоў. Качкі выплылі на сярэдзіну ракі. // перан. Плаўна выйсці, паказацца. Выплыў месяц з-за хмар. □ Шырокая, прысадзістая, румяная Акуля паказалася ў пакоі, выплыўшы з кухні. Колас. Праз хвіліну з туману выплылі чыстыя домікі з гатычнымі дахамі. Шамякін.

2. Уплаў дабрацца да берага, выратавацца. Можа ехаў хто на чоўне, перакінуўся раптоўна, сам і выплыў, можа, неяк, а на дно пайшоў куфэрак? Дубоўка. Сашка выплыў і, нават не азірнуўшыся, як апантаны, пабег у вёску. Гамолка.

3. Усплысці на паверхню. Рыба выплыла з глыбіні. // перан. Узнікнуць, з’явіцца; выявіцца. Выплыла новае пытанне. □ Ярка выплыў у памяці вільготны асенні дзень. Дуброўскі.

4. Разм. Пусціць колас; пакрыцца каласамі, выкаласаваць. Выплыў ячмень буйным коласам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снег, ‑у, М снезе; мн. снягі, ‑оў; м.

Атмасферныя ападкі ў выглядзе белых камячкоў, якія складаюцца з крышталікаў, падобных на зорачкі. Падаў першы снег, весела мітусіліся ўвішныя сняжынкі, усцілалі перад .. [Васілём і Лідай] шлях. Мележ. Засвістаў і загуў у камінах зімовы вецер; камякамі пухкімі, мокрымі снег паваліў. Мурашка. // Суцэльная маса такіх ападкаў, што пакрывае якую‑н. прастору. Як толькі згоніць снег,.. [Самабыль] зараз жа выходзіць у свой гародчык, дзе ста[я]ць сліва, ігруша і дзве яблыні, і тут распачынае работу. Колас. Ногі коўзаліся па сухім спрасаваным снезе. Шамякін. Зімой суровыя завеі намяталі высокія гурбы снегу. В. Вольскі.

•••

Зімой снегу не дастаць гл. дастаць.

Снег саломаю тушыць гл. тушыць.

Як леташні снег (патрэбен) — зусім не патрэбен.

Як снег на галаву — зусім нечакана, раптоўна (з’явіцца, прыбыць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

freeze​2 [fri:z] v. (froze, frozen)

1. маро́зіць; замаро́жваць; замярза́ць;

freeze meat/vegetables замаро́жваць мя́са/гаро́дніну;

Water freezes at 0°C. Вада замярзае пры 0° па Цэльсію;

Two men froze to death. Два чалавекі замерзлі да смерці;

It is slightly freezing today. Сёння злёгку марозіць.

2. ме́рзнуць; дубе́ць; кале́ць;

My hands are frozen. У мяне адубелі рукі.

3. замаро́зіць (цэны, зарплату)

4. рапто́ўна спыні́цца, заме́рці (ад страху)

5. спыні́ць кадр (у фільме, на відэа і да т.п.)

freeze over [ˌfri:zˈəʊvə] phr. v. пакрыва́цца ільдо́м;

The river has frozen over. Рэчка пакрылася ільдом.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Напра́сны ’дарэмны’, напра́сна, напра́сне, напра́сня, напра́сно ’дарэмна’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), напра́сць, напра́сніца, напра́сліна ’паклёп, дарэмшчына’ (Нас., Грыг., Нік., Оч., Мядзв., Мат. Маг., Сл. ПЗБ), напра́снаваць ’нападаць, беспадстаўна чапляцца’ (Нас.), рус. напра́сный ’дарэмны, непатрэбны’, напра́сная смерть ’выпадковая, нечаканая смерць’ (СРНГ), укр. напра́сний ’раптоўны’, серб.-харв. на̀прасан ’гарачы, круты; раптоўны’, на̀прасна смрт ’раптоўная смерць’, балг. дыял. напра́сна болъс ’апаплексія’, на́прасен дъжд ’моцны, буйны дождж’, ст.-слав. напрасьнъ ’раптоўны’. Пры першапачатковым значэнні ’раптам, знянацку’ можна звязаць з балг. пра́сна ’трэснуць, стукнуць’, серб.-харв. пра̏снути ’трэснуць; успыхнуць; раптоўна з’явіцца, пачацца; здохнуць’, рус. пра́скать ’ляскаць, шчоўкаць’ і пад., якія лічацца гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 3, 43; 354); не выключаны другасная сувязь з прасл. *porzdьnъ ’пусты, парожні’ для паўднёваславянскіх слоў, параўн. балг. напра́зно, макед. напразно, серб.-харв. напразно ’дарэмна’, што праз царкоўнаславянскую мову маглі ўплываць на семантыку усходнеславянскіх слоў, параўн. таксама славац. naprázdno, польск. napróżno ’тс’. У святле гэтых фактаў не выключана магчымасць запазычання. Іншыя версіі гл. Варбат, Этимология–1964, 30–36 (ад прасіць), Куркіна, ВЯ, 1981, 5, 88 і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́цікі (нецеки) ’нечаканасць’: «Въ нецекахъ спужався. Ты усе нецёками подходзишъь (Нас.), нёцёкомъ ’нечакана, неспадзявана’ (там жа). Меркаванне пра зыходнае *нецівак < *ne‑сеи‑ък ’беспамяцтва’ (ад *čbvati, tujo, паводле Мяркулавай, Этимология–1977, 91), гл. знецікі, здаецца недастаткова пераканальным, параўн. думку Карскага (2–3, 69–70) пра адсутнасць формы на ‑къ, якая дала б магчымасць вытлумачыць віц. з(с) нетцийку ’ненарокам’. Можна параўнаць з польск. wnet, wnetki, у XVI ст. hnet, hnetki ’хутка, раптоўна’, якое Брукнер (627) выводзіць праз чэш. hnet з *inbgbdъ, гл. таксама Махэк₂, 213. Не выключана таксама мясцовае ўтварэнне ад цік ’памяць’ (параўн. слонім. na cik ’на памяць’: tabie na cik nie prychodzić Арх. Федар.), што добра ўзгадняецца з іншымі падобнымі ўтварэннямі са значэннем ’бяспамяцтва’ тыпу нячывіль (гл.), рус. нецевенье і інш. (параўн. Мяркулава, Этимология–1977, 90); тады зыходная форма была б + нецік або4*неціка. Відаць, не маюць да разгледжаных слоў непасрэдных адносін балг. нетеки/нетики ’ніж, чым’, пра якія пісала Ажахоўска (Prace Lingwistyczne, 32, 247–2 53: < тикъ/тикʼе ’толькі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыкіда́цца ’прыставаць (пра хваробу); прыключацца, прыставаць (няшчасцю); наскокваць, накідвацца; прыкідвацца, прытварацца’ (Нас., Мядзв., Гарэц., Байк. і Некр., Касп., Нар. Гом.), прыкі́давацца ’прыставаць (пра хваробу)’ (віл., Сл. ПЗБ), прыкі́дывыцца ’прыкідвацца, прытварацца’ (Бяльк.), прыкі́нуцца ’прыставаць (няшчасцю, хваробе)’ (Бяльк.), таксама зак. тр. прыкі́нуцца ’прыняць пэўны выгляд з мэтай падману; прытварыцца; раптоўна наступіць, прыстаць (пра хваробу, штосьці нядобрае)’; перан. ’прывязацца, прыхіліцца’ (ТСБМ, ТС). Сюды ж амонімы з іншай семантыкай: прыкіда́цца ’трапляцца, пападацца; прызнаваць сваяцкія сувязі, роднасць; спрыяць, ставіцца з прыхільнасцю; прыставаць’ (Ян., ТС), прікіда́цца ’пападацца’ (Бяльк.). Да кіда́ць/‑ца (гл.). Таксама сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі, якія працягваюць семантыку ’прыстаць (пра хваробу)’: пры́кідзь, пры́кісь ’запаленне; дзіцячая хвароба, вогнік’ (чэрв., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ), пры́кісь ’ускладненне хваробы’ (ашм., Стан.), прыкі́дка, прыкі́тка ’запаленне’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), і прыметнікі з далейшым семантычным развіццём: прыкі́дны́ ’ветлівы, ласкавы, прыхільны’ (навагр., Нар. сл.; ст.-дар., Сл. ПЗБ; ТС), прыкі́длівы, прыкі́дчывы ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (слаўг., лельч., нараўл., ЛА, 3), прыкі́дліву ’прыветлівы’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́хнуць 1 ’абваліцца, упасці пад дзеяннем уласнага цяжару’; перан. ’перастаць існаваць, знікнуць’ (ТСБМ). Рус. ру́хнуть, польск. runąć ’упасці, зваліцца, распасціся; раптоўна рушыць з месца, рынуцца’, ст.-польск. ’грукнуць, загрымець, зарыкаць, зараўці’, ст.-чэш. runúti ’упасці, зваліцца’, балг. ру́хна ’упасці з шумам, разваліцца’. З прасл. *ruxnǫti < *ruxati, *rušiti ’прымушаць рухацца, надаваць рух, піхаць, штурхаць, варушыць, перакульваць, звальваць’ (Борысь, 527), гл. рушыць.

Ру́хнуць 2 ’сказаць невыразна і зняважліва’ (мсцісл., Юрч. Сін.). Магчыма, ад рух (гл.), параўн. бу́хнуць ’сказаць нечакана і неабдумана’, бра́знуць ’сказаць неасцярожна’ (Юрч. Сін., 189–190), аднак, больш верагодна з рухаць 2 (гл.).

Ру́хнуць 3 ’кінуцца’: рухнулі свінья (саліг., Нар. словатв.), ’крануць, зрушыць’, ’хутка пайсці, рынуцца’, рухну́ць ’тс’ (ТС); рухну́цца ’рушыцца, крануцца’ (там жа). Да рухнуць 1 (гл.). Версія пра сувязь не з рухаць, рушыць, а з гукапераймальным рухаць (рюхаць) ’падаваць гукі (пра свіней)’ (гл. рухаць 2, рохаць) (Нар. словатв., 112) непераканаўчая.

Ру́хнуць 4 ’прапасці (пра зімовую дарогу)’ (круп., Нар. сл.; ТС), рухну́ць ’тс’ (ТС). Канкрэтызацыя значэння ’перастаць існаваць, знікнуць’ слова рухнуць 1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́хаць ‘гучна біць; ламаць з трэскам’, ‘трашчаць, ламацца’ (Нас.), ‘рэзка адрывіста грымець, бухаць’ (Юрч. Сін.), ‘трэсці’ (ТС), ‘трашчаць’ (Байк. і Некр.), ‘страляць’ (ТС), ‘стукаць, грукаць дзвярыма’, ‘балбатаць’ (Ян.); тра́хнуць ‘моцна, з сілай стукнуць каго-небудзь’, ‘выстраліць па кім-небудзь’, ‘застрэліць’ (ТСБМ), ‘трэснуць’ (Нас., Ласт., Байк. і Некр.), ‘стукнуць, упасці’ (ТС), ‘стукнуць (пра гром)’, ‘раптоўна пабегчы, ірвануцца’ (Мат. Маг.), тря́хнуць ‘стукнуць каго-небудзь чым-небудзь’ (Бяльк.); тра́хнуті ‘ўдарыць’ (Вруб.); сюды ж вытворныя ад траха́т ‘трэск’ трахата́ць ‘ламаць, крышыць’ (гродз., ЖНС), трахаце́ць ‘дрыжаць, трашчаць’ (Сл. ПЗБ); таксама тра́ханне, трахканне ‘грукат’, тра́ханнік, тра́хканнік ‘той, хто грукоча’ (Юрч. СНЛ). Утварэнні на базе гукапераймальнага трах, гл.

Траха́ць ‘трэсці’ (ТС), трахану́ць ‘страсянуць’ (Нас.; брасл., Сл. ПЗБ), ‘растрэсці (гной)’, ‘затрэсціся ад холаду’ (Юрч. СНЛ), трыхану́ць ‘страсянуць’ (Бяльк.), тріхану́ць ‘калатнуць; зрабіць вобыск’ (Юрч.). Фасмер (4, 113) мяркуе, што рус. тряхну́ть і тряха́ть з’яўляюцца новаўтварэннямі ад трясти́ ‘трэсці’; таксама Брукнер (579) польск. trząchąć адносіць да trząść ‘трэсці’. Параўн. паралельнае траса́ць, гл. трэсці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уда́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.

1. каго (што) па чым, у што і без дап. Нанесці ўдар (у 1 знач.) каму-н., зрабіць удар аб што-н.

У. палкай.

Ударыла токам (перан.; безас.). У. кулаком па стале.

У. у грудзі.

2. каго-што. Пашкодзіць, прычыніць боль ударам.

У. калена.

3. што і ў што. Ударамі апавясціць, адзначыць што-н., а таксама ўвогуле раздацца (пра рэзкі гук).

У. трывогу.

Ударыў гром.

4. па кім-чым. Нанесці ўдар (у 3 знач.).

У. знянацку па ворагу.

5. перан., па кім-чым. Спыніць чые-н. адмоўныя дзеянні, знішчыць што-н. адмоўнае.

У. па бюракратах.

У. па недахопах.

6. што, чым і без дап. Пачаць энергічна рабіць што-н., энергічна дзейнічаць чым-н. (разм.).

Музыканты ўдарылі вальс.

Матросы ўдарылі вёсламі.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Раптоўна, з сілай наступіць.

Ударыла засуха.

Ударылі маразы.

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан., у што. Моцна падзейнічаць на што-н.

Віно ўдарыла ў галаву.

|| незак. удара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1, 2, 3 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нахапі́цца, ‑хаплюся, ‑хопішcя, ‑хопіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нечакана настаць, надысці. Хутка развіднівае вясковай парой. Не паспееш дайсці з брыгаднага двара дадому, як, глядзіш, ужо нахапіўся дзень. Палтаран. Сонца заходзіла чыста. Раптам за чорнай сцяною далёкага лесу яно знікла, і змрок адразу нахапіўся. Чорны. // Нечакана пачацца, наляцець. [Дождж] нахапіўся раптоўна і лінуў як з вядра. Карпаў. Ужо блізка сенакосу нахапілася раптам некалькі навальніц. Мележ.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Разм. Ускочыць на скуры цела; уздуцца, нарваць. З непрывычкі смылелі далоні, Нахапіўся, як сліва, мазоль. Хведаровіч.

3. Нечакана, знянацку з’явіцца, прыйсці, сустрэцца і пад. А потым аднекуль нахапілася знаёмая .. расчырванелая дзяўчына з дужымі мужчынскімі рукамі і шырокім касцістым ілбом. Вышынскі. // перан. Аб пачуццях. Тады й нахапілася тая туга, З каторай шукаеш сяброўства сляды. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)