а́ўгіевы,

У выразе: аўгіевы стайніпра вельмі запушчанае памяшканне або пра справы, якія знаходзяцца ў крайнім беспарадку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

за́ўтрашні, -яя, -яе.

Такі, які адбудзецца заўтра.

Заўтрашнія заняткі.

Клапаціцца пра з. дзень (перан.: пра бліжэйшае будучае).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аклюзава́ць

(лац. occludere = замыкаць)

мець здольнасць паглынаць газы (пра металы).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

антыуто́пія

(ад анты- + утопія)

песімістычнае ўяўленне пра будучы сацыяльны працэс.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

брахімо́рфны

(ад брахі- + -морфны)

якому ўласціва брахіморфнасць (пра тып чалавека).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дорсавентра́льны

[ад дарса(льны) + вентральны]

анат. спінна-брушны (пра орган цела жывёлы або чалавека).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кінаінфарма́цыя

(ад кіна- + інфармацыя)

інфармацыя пра бягучыя падзеі сродкамі кіно.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цыклапі́чны

(ад цыклоп)

масіўны, вельмі вялікі (звычайна пра будынкі, збудаванні).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шку́рнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм., пагард.).

Пра чалавека, які клапоціцца толькі пра асабістую выгаду, не думаючы пра іншых.

|| ж. шку́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. шку́рніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перазаяўля́ць

‘паўторна заяўляць што-небудзь і без прамога дапаўнення (пра каго-небудзь, што-небудзь, аб кім-небудзь, чым-небудзь); паўторна падаваць заяўку на ўдзел каго-небудзь у чым-небудзь (перазаяўляць спартсменаў да пачатку матча)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. перазаяўля́ю перазаяўля́ем
2-я ас. перазаяўля́еш перазаяўля́еце
3-я ас. перазаяўля́е перазаяўля́юць
Прошлы час
м. перазаяўля́ў перазаяўля́лі
ж. перазаяўля́ла
н. перазаяўля́ла
Загадны лад
2-я ас. перазаяўля́й перазаяўля́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час перазаяўля́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)