МЕХАНІЗА́ЦЫЯ вытворчасці,

замена ручной працы машыннай, асабліва ў складаных і працаёмкіх працэсах. Адрозніваюць частковую М. (асобныя ручныя аперацыі выконваюць машыны або механізмы), комплексную (ахоплівае ўвесь комплекс работ па выкананні закончанага працэсу або стварэння пэўнага вырабу, пры гэтым работнік кіруе комплексам машын) і якасна больш высокую ступень М. — аўтаматызацыю (машынамі кіруюць механізмы, работнік наладжвае і кантралюе вытв. працэс; гл. Аўтаматызацыя вытворчасці). Ручная праца можа захоўвацца на асобных непрацаёмкіх аперацыях, механізацыя якіх не ўплывае на аблягчэнне працы і з’яўляецца эканамічна немэтазгоднай. М. спрыяе вызваленню чалавека ад выканання цяжкіх работ, росту прадукцыйнасці працы, якасці прадукцыі, павышэнню кваліфікацыі рабочых і ўзроўню арганізацыі вытворчасці. Сацыяльна-эканам. вынікі М. абумоўліваюцца спосабам вытворчасці.

т. 10, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЖНАРО́ДНЫ ВАЕ́ННЫ ТРЫБУНАЛ (МВТ),

міжнародны суд. орган па праследаванні і пакаранні гал. ваен. злачынцаў. Першы М.в.т. для пакарання гал. ваен. злачынцаў еўрап. краін, якія змагаліся на баку фаш. Германіі, створаны 8.8.1945 паводле Лонданскага пагаднення паміж урадамі СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі. Да пагаднення далучыліся 19 краін. Месцазнаходжанне — Берлін, месца правядзення суд. працэсуг. Нюрнберг (гл. Нюрнбергскі працэс). М.в.т. для Д. Усходу створаны 19.1.1946 у выніку пагаднення паміж Кітаем, Францыяй, Нідэрландамі, Канадай, Новай Зеландыяй, ЗША, Вялікабрытаніяй, СССР, Аўстраліяй (пазней далучыліся Філіпіны і Індыя) з мэтай асуджэння яп. ваен. злачынцаў у 2-й сусв. вайне. Суд. працэс адбыўся ў 1946—48 (гл. Такійскі працэс).

т. 10, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́ЎЛАЎ (Міхаіл Аляксандравіч) (21.1.1863, г. Ленкарань, Азербайджан — 10.1.1958),

расійскі вучоны ў галіне металургіі Акад. АН СССР (1932; чл.-кар. 1927). Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1885). У 1904—41 праф. Ленінградскага політэхн. ін-та, адначасова з 1921 — Маскоўскай горнай акадэміі, у 1930—41 — Маскоўскага ін-та сталі. Навук. працы па праблемах інтэнсіфікацыі доменнага працэсу, пашырэння рэсурсаў металургічнай вытв-сці. Удзельнік праектавання буйных металург. з-даў, доменных печаў і сталеплавільных агрэгатаў. Дзярж. прэмія СССР 1943, 1947.

Тв.:

Металлургия чугуна. Ч. 1—3. М., 1948—51;

Расчет доменных шихт. 6 изд. М., 1951.

Літ.:

Федоров А.С. М.​А.​Павлов // Люди русской науки. М., 1965.

М.А.Паўлаў.

т. 12, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПСЕЎДАПО́ДЫІ [ад псеўда... + грэч. pus (podos) нага],

псеўданожкі, часовыя цытаплазматычныя вырасты ў аднаклетачных (караняножкі, некат. жгуцікавыя, спаравікі, слізевікі) і некат. клетак шматклетачных жывёл (лейкацыты, макрафагі, яйцы губак, кішачнаполасцевых, некат. раснічных чарвей), якія служаць для перамяшчэння арганізма ў прасторы, захопу корму або пабочных часцінак.

Утварэнне П. — праяўленне прасцейшай формы руху цытаплазмы: цыклозу або амёбападобнага руху. Яны ўзнікаюць і ўцягваюцца ў розных месцах клеткі, таму яе форма пры руху пастаянна мяняецца. Для тлумачэння ўтварэння П. і амёбападобнага руху існуе шэраг тэорый: змяненне паверхневага нацяжэння клеткі; наяўнасць абарачальнага працэсу пераходу асобных порцый цытаплазмы з аднаго стану ў другі і інш.

А.​С.​Леанцюк.

т. 13, с. 100

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАБО́ТА ў тэрмадынаміцы,

фізічная велічыня, якая характарызуе пераўтварэнне энергіі з аднаго віду ў другі, што адбываецца ў тэрмадынамічнай сістэме.

Вызначаецца праз абагульненыя каардынаты (напр., аб’ём, напружанасць эл. ці магн. поля) — знешнія параметры тэрмадынамічнай сістэмы і абагульненыя сілы (напр., ціск) — велічыні, залежныя ад каардынат і ўнутр. параметраў сістэмы (т-ры ці энтрапіі). Пры раўнаважным адыябатным працэсе Р. роўная змене ўнутранай энергіі, пры ізатэрмічным працэсе — змене свабоднай энергіі. Пры пераходзе сістэмы з аднаго стану ў другі Р. залежыць ад працэсу (шляху), якім ажыццяўляецца пераход, таму пры кругавым працэсе Р. можа не быць роўнай нулю, на чым грунтуецца прынцып дзеяння цеплавых рухавікоў. Гл. таксама Колькасць цеплаты, Першы закон тэрмадынамікі.

т. 13, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вятлю́к ’маладзік’ (Бяльк.). Па фармальнаму падабенству гэта ўтварэнне, якое з’явілася ў выніку дээтымалагізацыі першаснага вятох (аб магчымасці такога працэсу гл. вятух). Пэўныя цяжкасці выклікае, аднак, наяўнасць л. Дапускаючы суфіксацыю ‑юк, тыповую для гэтага раёна, можна думаць, што маглі ўзнікаць і трансформы *‑люк як вынік перараскладання слоў тыпу шчаўлюк, шаплюк, гаплюк, камлюк і да т. п.; параўн. асабліва ціцярлюк ’цецярук’ (Бяльк.), дзе л, праўда, магло ўтварыцца фанетычным шляхам. Параўн. яшчэ фармальна падобнае жаўтляк ’жоўты агурок’. Іншая версія — існаванне формы тыпу *ветлы (< *ветхлы?), якую, магчыма, пацвярджае н.-луж. wjatły ’зношаны, стары, струхлелы’. Ва ўсякім выпадку суфіксацыя памяншальная, і гэта тлумачыць значэнне ’маладзік’ разглядаемага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эта́п

(фр. étape)

1) момант, стадыя ў развіцці якога-н. працэсу (напр. э. будаўніцтва);

2) асобная частка шляху, дыстанцыі ў спартыўных спаборніцтвах (напр. э. велагонкі);

3) прыпынак на шляху руху (войск, арыштантаў).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

гетэрага́мія

(ад гетэра- + -гамія)

1) тып палавога працэсу, пры якім гаметы, што зліваюцца, адрозніваюцца знешнім выглядам (параўн. аагамія);

2) перадача нашчадкам па мужчынскай лініі іншых генаў ці іх камбінацый, чым па жаночай (параўн. гамагамія).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фа́ктар

(лац. factor = які робіць, стварае што-н.)

1) рухальная сіла, прычына якога-н. працэсу, якая вызначае яго характар або асобныя рысы (напр. ф. нечаканасці, ф. часу);

2) уст. пасрэднік, камісіянер;

3) мат. сумножнік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сле́дства, ‑а, н.

Высвятленне органамі юстыцыі абставін, звязаных са злачынствам. Весці следства. Знаходзіцца пад следствам. □ Стары цікава расказваў, як яны калісьці арганізоўвалі забастоўкі рабочых Лібава-Роменскай чыгункі, як яго, тады яшчэ маладога чалавека, запраторылі ў астрог і ён прасядзеў аж цэлы год, пакуль вялося следства. Сабаленка. У сцэнах допыту, следства, самога судовага працэсу паэт выявіў сябе бліскучым майстрам сатыры. Навуменка. // зб. Разм. Асобы, якія вядуць судовае расследаванне якой‑н. справы. Назаўтра пасля забойства паручніка знайшлі пасярод дарогі, і следства пачало трэсці кожную хату. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)