Не будучы цвёрда ўпэўненым; як выйдзе, як прыйдзецца. Я пастаяў яшчэ трохі і пайшоў наўгад па мокрым і слізкім полі, пайшоў у цемру.Сачанка.Немцы стралялі наўгад, без карэкціроўкі свайго агню.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўме́жак, ‑жка, м.
Разм. Тое, што і узмежак. На паўмежках і пры крушнях у полі раслі старыя развесістыя яблыні і грушы.Машара.Часам здаралася, што баба брала .. [Косцю] з сабою ў агарод. Садзіла на паўмежак.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́рхаўка, ‑і, ДМ ‑хаўцы; Рмн. ‑хавак; ж.
Шарападобны грыб, мякаць якога пры высыханні ператвараецца ў цёмны пыл. Спынілася работа на полі, выліліся рэчкі з берагоў, паплылі пракосы, копы. Забялеліся ўзлескі ад порхавак.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
склець, ‑е́ю, ‑е́еш, ‑е́е; незак.
Абл. Зябнуць, мерзнуць, стыць. [Сымон Мікуць:] Мы толькі ўдвух з канём былі сёння на полі. Дождж ідзе, а мы склеем удвух.Чорны.Склелі дрэвы, склелі будынкі. Ракаталі, заходзілася на марозе трактары.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«БАГО́РЫЯ»,
прыватнаўласніцкі герб, якім на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы карысталася больш за 30 родаў, у т. л. Багорыі, Валовічы, Кужанецкія, Макраноўскія, Скатніцкія. На чырв.полі выява 2 сярэбраных наканечнікаў стралы: адзін вастрыём уверх, другі — уніз; клейнод — над прылбіцай паўлін з распушчаным хвастом, у яго дзюбе, павернутай убок, зламаная страла вастрыём уверх. Існуюць варыянты герба з зялёным полем і злучанымі наканечнікамі стрэл, клейнод — 3 страусавыя пёры і інш. На Беларусі меў пашырэнне з 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРБІТА́ЛЬНЫ МО́МАНТ,
момант імпульсу мікрачасціцы пры яе руху ў сілавым сферычна сіметрычным полі. Паводле квантавай механікі арбітальны момант квантаваны: яго модуль L і праекцыя Lz на адвольную вось маюць дыскрэтныя значэнні — L2 = ħ2l(l+1), Lz = mħ, дзе ħ = h/(2Π), h — Планка пастаянная, l = 0, 1, 2, ... — арбітальны квантавы лік, m = 1, l—1, ..., -l — магнітны квантавы лік. Класіфікацыя станаў мікрачасціц па значэнні l адыгрывае важную ролю ў тэорыі атама і атамнага ядра, у тэорыі сутыкненняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАХІСТАХРО́НА (ад грэч. brachistos самы кароткі + chronos час),
крывая самага хуткага спуску. Напр., калі пункты A і B ляжаць не на адной вертыкалі ў полі сілы цяжару, то шарык пры руху ўздоўж брахістахроны за самы кароткі час прыйдзе з пункта A у пункт B. Калі няма сіл супраціўлення, брахістахрона — цыклоіда з гарыз. асновай і пунктам звароту, які супадае з пунктам A. Рашэнне задачы аб брахістахроне (І.Бернулі, 1696) — зыходны пункт для развіцця варыяцыйнага злічэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАВА́ЛАЎ (Рыгор Іванавіч) (1.10.1908, с. Багалюбаўка Сарочынскага р-на Арэнбургскай вобл., Расія — 19.4.1987),
расійскі пісьменнік. Скончыў Пермскі пед.ін-т (1935). Друкаваўся з 1934. Аўтар зб-каў апавяд. «Пошукі дзівоснай кветкі» (1959), «Беркуцінская гара» (1963), «Гнеў кроткіх» (1969), раманаў «Універсітэт» (1947), «Сцяпны маяк»(1949), «Былінка ў полі» (1969), «Мяжа» (1974), «Удзячнасць» (1983), кн. нарысаў «Пад адным дахам» (1962). У рамане «Вытокі» (кн. 1—2, 1959—67; Дзярж. прэмія Расіі імя Горкага 1970) паказаны лёс карэннай волжскай сям’і.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЯНЧУ́К (Пётр Якаўлевіч) (25.4.1902, в. Буда-Валчкоўская Палескага р-на Кіеўскай вобл. — 21.1.1945),
поўны кавалер ордэна Славы. Беларус. З 1930 працаваў у саўгасе «Ялава» Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., 2-м Бел. франтах, камандзір сапёрнага аддзялення. Вызначыўся 20.2.1944 (зрабіў для разведчыкаў праход у мінным полі) і 21.1.1945, калі пад варожым агнём група сапёраў на чале з К. пабудавала пераправу для палка. К. быў смяротна паранены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЮРЫ́ ЗАКО́Н,
тэмпературная залежнасць удзельнай магнітнай успрыімлівасці χ некаторых парамагнетыкаў. Мае выгляд χ = C/T, дзе C — канстанта рэчыва (канстанта Кюры). Адкрыты ў 1895 П.Кюры. К.з. падпарадкоўваюцца газы, пара шчолачных металаў, разбаўленыя растворы парамагн. солей і інш. Класічная тэорыя К.з. грунтуецца на стат. разглядзе ўласцівасцей сістэмы («газу») слаба ўзаемадзейных атамаў, малекул ці іонаў, якія маюць магн. дыпольны момант. У знешнім магн.полі адбываецца арыентацыя гэтых момантаў уздоўж поля, якой перашкаджае цеплавы рух часціц. Гл. таксама Кюры—Вейса закон.