палітычная партыя ў Зах. Беларусі ў 1922—25. Утварылася як левае крыло Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП). Заснавальнік С.А.Рак-Міхайлоўскі. Напачатку БПНС не проціпастаўляла сябе сацыял-дэмакратам. Разам з БСДП, Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыяй і Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй удзельнічала ў рабоце Беларускага цэнтральнага выбарчага камітэта і распрацоўцы выбарчай платформы. На выбарах у ліст. 1922 Рак-Міхайлоўскі выбраны паслом у польскі сейм. Пазней да БПНС далучыліся паслы П.П.Валошын, П.В.Мятла, Б.А.Тарашкевіч, якія пад уплывам КПЗБ і КП(б)Б выйшлі з Беларускага пасольскага клуба і 24.6.1925 утварылі самаст. фракцыю ў сейме — Беларускую сялянска-работніцкую грамаду, а ў канцы 1925 разам з камуністамі пачалі ствараць аднайм. масавую арг-цыю. З гэтага часу БПНС злілася з КПЗБ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКАЯ ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ВУЧЫ́ЦЕЛЬСКАЯ РА́ДА, Беларускі вучыцельскі саюз Гродзеншчыны,
прафесійна-палітычнаяарг-цыябел. настаўнікаў. Дзейнічала ў Гродне ў ліп. 1919 — крас. 1920 ва ўмовах польск. акупацыі. Узначальвалі І.Антонаў, са жн. 1919 — Л.Дзекуць-Малей. Выступала за беларусізацыю нар. асветы, арганізацыю бел. школьніцтва ў Гродзенскай губ., паліт. і сац. абарону бел. настаўніцтва; супраць абмежавання польск. ўладамі бел. асветы і паланізацыі бел. школ. Накіроўвала на вучобу на бел. настаўніцкія курсы ў Вільню настаўнікаў Гродзеншчыны. Яе намаганнямі ў 1919 1-я бел.пач. школа ў Гродне пераўтворана ў прагімназію. Падтрымлівала сувязь з Часовым беларускім нацыянальным камітэтам у Мінску, Цэнтр.бел. радай Віленшчыны і Гродзеншчыны, мясц.Грамадой беларускай моладзі ў Гродне, з інш.бел. настаўніцкімі саюзамі. Паўнамоцтвы перадала Беларускай школьнай радзе ў Гродне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НАШ КРАЙ»,
грамадска-палітычная і літ. газета ліберальна-бурж. кірунку. Выдавалася з 26.2(10.3).1912 да 13(26).7.1914 у Брэсце штодзённа, з 1913—2 разы на тыдзень на рус. мове. Асвятляла дзейнасць Дзярж. думы, крытыкавала палітыку царызму, губ. ўлады, чарнасоценныя арг-цыі, вяла палеміку з газ.«Северо-Западная жизнь». Друкавала творы мясц. аўтараў, творы Л.Талстога, І.Тургенева, А.Купрына, А.Серафімовіча, А.Аверчанкі, Г.Апалінэра, О.Уайльда, М.Твэна і інш. Прапагандавала рэаліст. традыцыі і наватарскія тэндэнцыі ў л-ры, станоўча ацэньвала творчасць К.Бальмонта, А.Герцэна, Л.Андрэева, Дз.Маміна-Сібірака, У.Гаршына, Р.Скаварады, Т.Шаўчэнкі, жывапіс І.Рэпіна, публіцыстыку М.К.Міхайлоўскага, абараняла ад нападак крытыкі М.Арцыбашава. На рэдакцыю «Н.к.» накладваліся адм. спагнанні, супраць яе вяліся суд. праследаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гібелі́ны
(іт. ghibellini)
палітычная групоўка ў Італіі ў 12—15 ст., якая падтрымлівала прэтэнзіі германскіх імператараў на ўладу на Апенінскім паўвостраве; змагалася з папствам і гвельфамі, выражала інтарэсы нобіляў 2.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
клерыкалі́зм
(фр. cléricalisme, ад с.-лац. clericalis = царкоўны)
ідэалагічная і палітычная плынь, якая імкнецца ўзмацніць уплыў царквы на грамадска-палітычнае і культурнае жыццё краіны.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ста́ласць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць сталага (у 1–3 і 5 знач.); высокая ступень развіцця, дасканаласці. Сталасць думак. Творчая сталасць пісьменніка. Палітычная сталасць моладзі. □ Роля Марылькі была пераходнай ад травесці да гераінь, яна сведчыла аб сталасці таленту актрысы, аб яе акцёрскім майстэрстве.«Полымя».Сярод таварыш[а]ў Сцёпка выдзяляўся сваёю стараннасцю ў навуцы, сваёю сталасцю і сур’ёзнасцю.Колас.
2. Стан арганізма, які дасягнуў поўнага развіцця. Васемнаццаць год — час юнацкай сталасці.
•••
Атэстат сталасцігл. атэстат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ізаляцыяні́зм
(англ. isolationism, ад фр. isolation = адасабленне, раз’яднанне)
1) палітыка дзяржаўнай замкнёнасці, адасобленасці;
2) палітычная плынь у ЗША, якая ўзнікла ў 19 ст. і развівалася пад лозунгам неўмяшання ў еўрапейскія справы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гве́льфы
(іт. Guelfi)
палітычная групоўка ў Італіі ў 12—15 ст., якая змагалася супраць намаганняў імператараў «Свяшчэннай Рымскай імперыі» і іх прыхільнікаў гібелінаў зацвердзіць уладу на Апенінскім паўвостраве; выражала інтарэсы папаланаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНТЫФАШЫ́СЦКАЯ ЛІ́ГА НАРО́ДНАЙ СВАБО́ДЫ,
палітычнаяарг-цыя ў Бірме (цяпер М’янма) у 1944—64. Створана ў жн. 1944 як арг-цыянац. фронту супраць яп. акупацыі краіны. Заснавальнікі — Камуніст., Нац.рэв. (з 1945 Сацыяліст.) партыі, Нац. армія і інш. Ліга ўзначальвала антыяпонскае паўстанне 1945, барацьбу за дзярж. незалежнасць Бірмы пасля вяртання ў краіну англічан (1945—47). У 1948—62 была кіруючай. Праграма Лігі прадугледжвала пабудову марксісцкай мадэлі сацыялізму ў спалучэнні з будызмам. У канцы 2-й сусв. вайны Ліга налічвала больш за 200 тыс.чал. Яе старшынямі былі Аун Сан (1944—47), У Ну (1947—62). У 1958 Ліга падзялілася на 2 фракцыі, адна з якіх у 1960 стала Саюзнай партыяй, а другая захавала старую назву; абедзве распушчаны ў 1964. Пераемніцай Лігі стала створаная ў 1988 Нац. ліга за дэмакратыю на чале з Су Чжы, дачкой Аун Сана.