абве́сці, -вяду́, -вядзе́ш, -вядзе́; -вядзём, -ведзяце́, -вяду́ць; -вёў, -вяла́, -вяло́; -вядзі́; -ве́дзены; зак.

1. каго-што. Правесці вакол або міма чаго-н.

А. вакол возера.

2. каго-што. У футболе, хакеі: ведучы мяч, шайбу, абысці праціўніка.

3. каго-што і без дап. Правесці чым-н. вакол чаго-н., зрабіць кругавы рух.

А. ўказкаю граніцы краіны.

4. каго-што. Водзячы каго-н., пабываць у многіх месцах.

А. дзяцей па ўсіх музеях.

5. што і чым. Акружыць, акаймаваць што-н.

А. талерку залатым абадком.

6. што і чым. Абнесці, абгарадзіць чым-н. навокал.

А. плотам агарод.

7. каго. Абдурыць, ашукаць (разм.).

А. пакупніка.

◊

Абвесці вакол пальца каго (разм.) — спрытна, хітра, ашукаць каго-н.

|| незак. абво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. абвядзе́нне, -я, н. (да 1, 5 і 6 знач.), абво́д, -у, М -дзе, м. (да 2, 5 і 6 знач.; спец.) і абво́дка, -і, ДМ -дцы, ж. (да 2 і 5 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пода́ть​II сов., в разн. знач. пада́ць, (всё, многое) разг. пападава́ць; (дать) даць;

пода́ть у́жин пада́ць вячэ́ру;

пода́ть ру́ку пада́ць руку́;

пода́ть ми́лостыню пада́ць (даць) мі́ласціну;

пода́ть маши́ну пада́ць машы́ну;

пода́ть телегра́мму пада́ць (даць) тэлегра́му;

пода́ть во́ду, во́здух, эне́ргию пада́ць (даць) ваду́, паве́тра, эне́ргію;

пода́ть мяч спорт. пада́ць мяч;

пода́ть в суд пада́ць у суд;

◊

пода́ть го́лос за кого́-л., что́-л. пада́ць го́лас за каго́-не́будзь, што́-не́будзь;

руко́й пода́ть руко́й пада́ць;

пода́ть мысль, иде́ю пада́ць (даць) ду́мку, ідэ́ю;

пода́ть по́вод даць падста́ву;

пода́ть приме́р пада́ць пры́клад;

пода́ть ру́ку (оказать помощь) пада́ць руку́;

не пода́ть ви́ду не даць вы́гляду;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

złapać

złapa|ć

зак.

1. схапіць;

~ć za rękę — схапіць за руку;

2. злавіць;

~ć piłkę — злавіць мяч

~ć grypę — схапіць грып;

~ć męża разм. падчапіць мужа;

prąd go ~ł разм. яго ляснула токам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

hole

[hoʊl]

1.

n.

1) дзі́рка, дзю́рка f. (у во́пратцы і пад.)

2) я́ма, нара́ f.; пало́нка f. (у лёдзе)

3) глухі́ заку́так

4) турэ́мная ка́мэра

5) хі́ба f., недахо́п -у m.

2.

v.t.

1) прадзіра́ўліваць, прадзіра́ць, прасьвідро́ўваць, пракру́чваць дзі́рку

2) прако́пваць, прарыва́ць (пра зьвяро́ў)

3) Sport загна́ць у я́мку (го́льфавы мяч)

•

- in the hole

- pick holes in

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

надзьму́цца, ‑дзьмуся, ‑дзьмешся, ‑дзьмецца; ‑дзьмёмся, ‑дзьмяцеся; зак.

1. Напоўніцца паветрам, газам, зрабіцца пругкім. Мяч надзьмуўся. Камера надзьмулася. // Нацягнуцца ад ветру. [Сашава] кашуля надзьмулася, як парус. Сіўцоў. // Напоўніўшы паветрам рот, раздзьмуць шчокі. [Харытон] выбіў з глячка дно, надзьмуўся і затрубіў: — О-гого-о-о! Бажко.

2. Натапырыцца, падняўшы пер’е (пра птушак).

3. перан. Разм. Пакрыўдзіцца, нахмурыцца, зрабіць нездаволены выраз твару. [Дзяўчына] надзьмулася, сказала рэзка, злосна: — Мне не да жартаў, таварыш. Дадзіёмаў. Сын пакрыўдзіўся, надзьмуўся, але пярэчыць не стаў. Даніленка. Славік, зразумеўшы, што .. [Маша] знарок здзекавалася з яго, надзьмуўся, думаючы, як бы ёй адпомсціць. Шамякін.

4. перан. Разм. Стаць важным, прыняць ганарысты выгляд. Апамятаўшыся ад спалоху, судовы выканаўца зноў важна надзьмуўся. Бажко. Зяневіч важна надзьмуўся, зрабіў сур’ёзную міну. Лужанін.

•••

Надзьмуцца як мыш на крупы — пра чалавека, які мае пакрыўджаны, нездаволены выгляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забі́ць¹, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -бі; -бі́ты; зак.

1. каго (што). Пазбавіць жыцця або змучыць пабоямі.

З. з ружжа.

Пагражаць з.

З. да паўсмерці.

2. перан., каго (што). Запалохаць, пазбавіць здольнасці супраціўляцца.

З. чалавека маральна.

3. каго (што). Зарэзаць, закалоць на бойні ці на прамысловым паляванні (спец.).

З. свінню на сала.

З. звера.

4. што. Убіць глыбока, да канца; увагнаць.

З. цвік у сцяну.

5. што. Ударамі, рэзкімі штуршкамі загнаць куды-н.

З. гол (загнаць мяч у вароты). З. шар у лузу (на більярдзе).

6. што. Закрыць наглуха, прыбіўшы дошкі і пад.

З. вокны дошкамі.

7. што. Напоўніць да канца чым-н.; закупорыць.

Пясок забіў трубу.

8. зак. да забіваць (у 3 знач.).

◊

Забіць галаву каму чым (разм.) — абцяжарыць памяць чым-н. непатрэбным.

Хоць забі (разм.) — пра немагчымасць што-н. зрабіць.

|| незак. забіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. забо́й, -ю, м. (да 3 знач.).

З. жывёлы.

|| прым. забо́йны, -ая, -ае (паводле 3 знач.; спец.).

З. цэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лаві́ць, лаўлю́, ло́віш, ло́віць; ло́ўлены; незак.

1. Хапаць, імкнуцца схапіць каго-, што-н. на ляту.

Л. мяч.

2. Імкнуцца дагнаць, схапіць таго, хто (тое, што) аддаляецца, ухіляецца.

Л. хлопцаў.

3. Намацваючы, адшукваючы, браць, затрымліваць.

Л. у цемры матчыну руку.

4. Здабываць (рыбу, звяроў, птушак) з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў.

Л. вудай.

5. Вышукваць, высочваць каго-, што-н., каб спыніць, затрымаць; старацца заспець.

Л. дырэктара.

Л. таксі.

6. Высочваць, каб арыштаваць, абясшкодзіць.

Л. шпіёна.

7. Не прапускаць магчымасці для ажыццяўлення чаго-н., выбраць зручны момант.

Л. кожную хвіліну.

8. перан. Успрымаць слыхам, зрокам, розумам; убіраць у сябе, паглынаць, затрымліваць.

Л. кожнае слова.

Л. погляд.

9. перан. Настройваць радыёпрыёмнік на пэўныя хвалі, прымаць радыёсігналы (разм.).

10. перан., каго (што) на чым. Раптоўна спыняць увагу на чым-н. сказаным, зробленым, выкрываць, абвінавачваць.

Л. на хлусні.

◊

Лавіць на слове — прымусіць каго-н. зрабіць або паабяцаць зрабіць што-н. з таго, аб чым было сказана.

|| зак. злаві́ць, злаўлю́, зло́віш, зло́віць; зло́ўлены.

|| наз. ло́ўля, -і, ж. (да 4, 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зрэ́заць сов.

1. в разн. знач. сре́зать; (пилой — ещё) спили́ть; (в разговоре — ещё) оборва́ть;

з. скары́нку — сре́зать ко́рку;

з. дрэ́ва — сре́зать (спили́ть) де́рево;

з. лімі́ты — сре́зать лими́ты;

з. мяч у свае́ варо́ты — сре́зать мяч в свои́ воро́та;

з. на экза́мене — сре́зать на экза́мене;

ён ~заў свайго́ праці́ўніка адно́й фра́зай — он сре́зал (оборва́л) своего́ проти́вника одно́й фра́зой;

2. изре́зать;

з. дзве бу́лкі хле́ба — изре́зать два карава́я хле́ба;

3. (покрыть углублениями) изборозди́ть; исполосова́ть, изре́зать;

кана́вы ~алі ўсё по́ле — кана́вы изборозди́ли (изре́зали) всё по́ле;

з. даро́гу ко́ламі — изборозди́ть (изре́зать) доро́гу колёсами;

з. уве́сь стол — изре́зать весь стол;

з. ткані́ну — исполосова́ть ткань

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уве́сці сов.

1. в разн. знач. ввести́;

у. каня́ ў хлеў — ввести́ ло́шадь в хлев;

у. ў сям’ю́ — ввести́ в семью́;

у. глюко́зу — ввести́ глюко́зу;

2. (установить, завести) ввести́; учреди́ть;

у. дзяжу́рства — ввести́ (учреди́ть) дежу́рство;

3. (познакомить с чем-л.) посвяти́ть;

у. ў свае́ пла́ны — посвяти́ть в свои́ пла́ны;

4. (сделать употребляемым или действующим) ввести́;

у. мяч у гульню́ — ввести́ мяч в игру́;

у. ў дзе́янне — ввести́ в де́йствие;

◊ у. ў курс — (чаго) ввести́ в курс (чего);

у. ў зман — ввести́ в обма́н;

у. ў злосць — разозли́ть;

у. ў ву́шы — (каму) подсказа́ть (кому), надоу́мить (кого);

у. ў строй — ввести́ в строй

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ball

I [bɔl]

1.

n.

1) мяч -а́ m.; мя́чык -а m.

2) клубо́к -ка́ m.

3) ку́ля f., ядро́ n

4) га́лка f.

2.

v.t.

змо́тваць у клубо́к

•

- ball up

- be on the ball

- keep the ball rolling

- start the ball rolling

II [bɔl]

n.

1) баль -ю m.

2) паце́ха, заба́ва f.

to have a ball — ве́села ба́віць час, до́бра це́шыцца, забаўля́цца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)