Масля́к ’грыб Suillus luteus’ (ТСБМ, Янк. 2, Шат., Растарг., Сл. ПЗБ; уздз., Нар. словатв.), драг. масле́кь (КЭС, Жыв. сл.), укр., рус. паўн., смал. масля́к ’тс’; масле́нік ’тс’ (Жд. 1, Мат. Гом., Ян.), рус. паўн. ма́сленик, маслёник; ма́сленка ’тс’, ’Boletus flavus With.’, ’Boletus annulatus Pers.’ (Дэмб. 1, Грыг.), рус. смал., паўн., разан. ма́сленка, маслёнка ’масляк’, маслю́к ’тс’ (гродз.: беласт., маст., Сл. ПЗБ; ілун., Жыв. сл.; Мат. Гом., ТС, Ян.), маслюх ’тс’ (Бес.), рус. кур., урал. маслю́к ’тс’, масля́й ’тс’ (Янк. 2), рус. наўг., алан. масляй ’тс’, масля́н ’тс’ (барыс., Нар. словатв.), рус. усх.-сіб. масля́на ’баравік’; масля́нка ’масляк’ (Анік.), чэрык. масля́начкі (Бел. хр. дыял.), масля́т ’тс’ (касцюк., стаўбц., паст., талач., гом., Жыв. сл.). Укр. маслюк, рус. маслёнок, польск. maślak, н.-луж. butrowy grib (дзе butraмасла’), чэш. máselník, máslenka, славац. masliak, máslnik, másník, máslik, máselník, maslák, máselňiak, máslač, maslovník, балг. ма́сленка. Паводле Махка₂ (353), грыб названы так таму, што яго мякіш мае такі ж жоўты колер, як масла, і яшчэ таму, што грыбы выкарыстоўваліся для змазкі колаў у калёсах замест масла (гл. Машынскі, Kultura, 1, 374).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суля́к ’нейкая пасудзіна’: “складаючы ім у сулякі масла, сыры, гародніну сваю на доўгую зіму” (М. Вайцяшонак, ЛіМ, 1996, 8 лістап.). Параўн. польск. дыял. sulak ’гаршчок’, sulnica ’біклага, бочачка’, славен. sülj ’ражка’; апошняе Скок (3, 360) выводзіць з лац. solium ’карыта, жолаб, чан’. Параўн. суляя, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гваздзіко́вы 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гваздзіка, уласцівы яму. Гваздзіковы пах.

2. у знач. наз. гваздзіко́выя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якіх адносяцца гваздзік, куколь, макрыца і інш.

гваздзіко́вы 2, ‑ая, ‑ае.

Які здабываецца з гваздзікі. Гваздзіковае масла.

•••

Гваздзіковае дрэва гл. дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накрышы́ць, ‑крышу, ‑крышыш, ‑крышыць; зак., чаго.

1. Наламаць, нарэзаць дробнымі кавалкамі (пераважна аб прадуктах харчавання). Накрышыць хлеба. Накрышыць вядро капусты. □ Маці прынесла з сенцаў сыр, масла, каўбасы, халадзец, вяндліну. Нарэзала свежых агуркоў, накрышыла цыбулі. Лупсякоў.

2. і без дап. Насмеціць крошкамі. Накрышыць на стале.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расто́плены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад растапіць.

2. у знач. прым. Які знаходзіцца ў вадкім стане. Снеданне заўсёды гатовае чакала іх [Кастуся і Ліпу] на прыпечку: суп, аладкі, растопленае масла на патэльні. Гаўрылкін. У лесе пахла растопленай смалой. І ўсё жывое хавалася ў цень. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

машы́нны маши́нный;

~нныя дэта́лі — маши́нные дета́ли;

~ннае ма́сла — маши́нное ма́сло;

~ннае аддзяле́нне — маши́нное отделе́ние;

м. перакла́длингв. маши́нный перево́д;

м. час — маши́нное вре́мя

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АНТРАХІНО́НАВЫЯ ФАРБАВА́ЛЬНІКІ,

клас арганічных фарбавальнікаў, вытворных антрахінону. Адметныя хім. устойлівасцю, яркасцю колеру, устойлівасцю да святла і мокрай апрацоўкі. Неабходны колер і адценне Антрахінонавыя фарбавальнікі атрымліваюць дзякуючы ўвядзенню ў будову антрахінону розных замяшчальнікаў. Падзяляюцца на пратраўныя фарбавальнікі (напр., алізарын), якія ўтвараюць на валакне ўстойлівыя нерастваральныя комплексы з іонамі алюмінію, хрому, жалеза; водарастваральныя кіслотныя фарбавальнікі (напр., антрацэн сіні) для воўны і шоўку; асноўныя фарбавальнікі, растваральныя ў вадзе для капрону, нейлону і нерастваральныя для ацэтатнага шоўку і поліэфірных валокнаў; кубавыя фарбавальнікі (напр., 1,5-дыамінаантрахінон). Выкарыстоўваюцца таксама для фарбавання каўчуку, гумы, мінер. масла, у паліграф. і лакафарбавай вытв-сці.

т. 1, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДСТО́ЙНІК,

1) збудаванне для адстойвання (ачысткі) вадкіх адходаў і сцёкаў ад узважаных рэчываў пад дзеяннем сілы цяжару. Адрозніваюць адстойнікі: аднакамерныя [паслядоўна ці паралельна злучаныя з каналам] і шматкамерныя; гарызантальныя, вертыкальныя і радыяльныя; з мех. ачысткай ад наносаў, гідраўл. прамываннем і камбінаваныя; бесперапыннага і перыядычнага дзеяння. Будуюць з бетону, жалезабетону, каменю, драўніны. Выкарыстоўваюць для ачысткі вады ў сістэмах гідравузлоў, ірыгацыйных збудаванняў, водазабеспячэння і каналізацыі.

2) Прылады ў машынах і ўстаноўках, дзе адстойваецца масла, бензін і інш.

Адстойнік: а — аднакамерны паслядоўна злучаны; б — паралельна злучаны з каналам; в — пяцікамерны; г — перыядычнага дзеяння; 1 — канал; 2 — камера; 3 — засаўка; 4 — прамыўны канал.

т. 1, с. 138

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗМА́ЗАЧНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,

рэчывы з сукупнасцю ўласцівасцей, якімі абумоўлена іх змазачнае дзеянне. Выкарыстоўваюць для змазкі. Адрозніваюць вадкія (змазачнае масла, змазачна-ахаладжальныя вадкасці), пластычныя (пластычныя змазкі), цвёрдыя і газападобныя.

Цвёрдыя З.м. — парашкападобныя рэчывы (напр., графіт, дысульфіды малібдэну, вальфраму), мяккія металы (напр., індый, свінец), палімеры (найб. пашыраны політэтрафторэтылен), цвёрдыя арган. рэчывы (напр., мыла, воскі); газападобныя З.м. — індывід. газы, іх сумесі і пара некат. злучэнняў (напр., вуглевадародаў), выкарыстоўваюць для змазкі механізмаў, якія эксплуатуюцца ў асабліва цяжкіх умовах: высокіх (больш за 300 °C) і крыягенных т-рах, пры вял. нагрузках, высокім узроўні радыяцыі (напр., у ядз. рэактарах).

т. 7, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІМЕРСІ́ЙНАЯ СІСТЭ́МА,

аптычная сістэма, у якой прастора паміж прадметам і першай лінзай аб’ектыва запоўнена імерсійнай вадкасцю. Выкарыстоўваецца ў мікраскопах.

У якасці імерсійных вадкасцей бяруцца мінер. масла (паказчык пераламлення 1,515), раствор гліцэрыны (1,44), вада (1,333) і інш. Выкарыстанне імерсіі павышае апертуру аб’ектыва і адпаведна раздзяляльную здольнасць мікраскопа, памяншае адбіццё на паверхні лінзы. Дазваляе вывучаць аб’екты, што знаходзяцца на рознай глыбіні ў імерсійнай вадкасці (напр., з дапамогай аб’ектыва, разлічанага на водную імерсію, можна назіраць мікраарганізмы ў вадзе).

В.​В.​Валяўка.

Імерсійная сістэма: 1 — аб’ектыў; 2 — імерсійная вадкасць; 3 — покрыўнае шкло; 4 — прэпарат; 5 — прадметнае шкло.

т. 7, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)