акваты́нта

(іт. acquatinta)

від гравюры, атрыманы шляхам траўлення кіслатой пакрытай тонкім слоем асфальту або каніфолі металічнай плацінкі, на якую іголкай нанесены малюнак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

піктагра́ма

(ад лац. pictus = маляўнічы + -грама)

умоўны малюнак на дрэве, косці, камені, які служыў у старажытным пісьме для паведамлення аб важных падзеях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сангі́на

(фр. sanguine, ад лац. sanguis = кроў)

1) мяккі чырвона-карычневы мінеральны аловак, які ўжываецца ў мастацтве;

2) малюнак, выкананы такім алоўкам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Плака́т ’каляровы насценны малюнак з агітацыйным тэкстам’ (ТСБМ). З рус. плака́т ’тс’ (якое з пач. XVIII ст.) ці з польск. plakat (з 1861 г.), якія праз нова-в.-ням. plakat, с.-нідэр. plackaert, гал. plakaat ’афіша, прыбітая да сцяны’ прыйшлі з франц. placard < ст.-франц. plaquir ’прыклейваць’ > новафранц. plaquer ’пакрываць ахоўным слоем, аббіваць дошкамі’ < ст.-нідэр. placken ’тс’ (Фасмер, 3, 272; Банькоўскі, 2, 596; Варш. сл., 4, 219).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падмалёўваць, падмалява́ць

1. (étwas) Fárbe áuflegen;

2. (дапоўніць малюнак) éine Zéichnung ergänzen, hinzúzeichnen vt;

3. разм. (губы, бровы) náchziehen* vt;

падмалёўваць гу́бы die Líppen náchziehen* [schmínken]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

і́дал

(гр. eidolon = малюнак, падабенства)

1) фігура, статуя, якой пакланяліся язычнікі як богу;

2) перан. прадмет абажання або нізкапаклонства.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

інфрако́н

(ад лац. infra = пад + гр. eikon = малюнак)

перадавальная электронна-прамянёвая трубка з намнажэннем зараду для пераўтварэння нябачных вокам вобразаў у электрычныя сігналы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэкалькама́нія

(фр. décalcornanie)

1) спосаб паліграфічнага пераносу каляровых малюнкаў на паперу, шкло, фарфор і іншыя матэрыялы;

2) малюнак, зроблены такім спосабам (параўн. дыяфанія).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сграфі́та

(іт. sgraffito)

спосаб дэкаратыўнага аздаблення сцен, пры якім малюнак выдрапваецца на верхнім пласце тынку і выяўляецца ніжні пласт, што мае іншы колер.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АСІ́РЫС,

у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог расліннасці, вады, уладар замагільнага свету. Лічыўся сынам бога зямлі Геба і багіні неба Нут, яго сястрой і жонкай была Ісіда. Асірыса ўяўлялі ў вобразе чалавека з муміфікаваным целам і знакамі царскай улады; лічылі, што ён адвучыў людзей ад дзікага ладу жыцця, навучыў сеяць злакі, пячы хлеб, здабываць руды, будаваць гарады і інш. Брат Асірыса, бог пустыні Сет, забіў яго, але Ісіда знайшла цела мужа, здабыла ўтоеную ў ім жыццёвую сілу і зачала ад мёртвага Асірыса сына Гора. Грэкі атаясамлівалі Асірыса з Дыянісам. Міф пра смерць і ўваскрэсенне Асірыса паўплываў на ўзнікненне міфа пра Хрыста.

Да арт. Асірыс. Гор вядзе памерлага да трона Асірыса. Малюнак з «Кнігі мёртвых». Каля 1450 да н.э.

т. 2, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)