Адчуць утомленасць; стаміцца, змарыцца. — Утаміўся ты? — спытаў Васіль. — На другой змене цяжэй працаваць. — Не, — адказаў Піліп.. Трошкі рукі ў плячах чутны, а больш нічога.Кулакоўскі.Вывезлі гною ў гэты дзень дзяўчаты мала. А ўтаміліся добра...Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Geschréin -s крык, гвалт;
~ erhében* узня́ць гвалт, раскрыча́цца;
◊
viel Geschréi und wénig Wólle≅ мно́га шу́му, але́ма́ла то́лку [сэ́нсу]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
По́сарам ’сарамнавата’ (Нас.), параўн. укр.посоромити ’выставіць на сорам’, польск.posromić ’зняважыць, зняславіць, выставіць на сорам’, ст.-польск.posromać ’прысароміць’. Адвербіялізаванае > Тварэнне ад пасароміць ’пасарамаціць; зняславіць’, гл. сорам. Падобным чынам у кантэксце адвербіялізаваўся польск.wstyd ’тс’. Прыстаўка па‑ надае значэнне меншай ступені праяўлення якасці, параўн. no‑мала ’малавата’, по‑многа ’мнагавата’, по‑ценко ’танкавага’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ма́лна, ма́льна, ма́льне ’мала што, малаважна’, ’амаль, трохі, зусім мала’ (Нас., Нар. Гом.), ма́лны ’малы’, малнасць ’малаважнасць’, ’нямнога’ (раг., Нар. Гом.; горацк., КЭС; Нас.). Рус.смал., наўг.ма́лность ’невялікая колькасць’, ма́льный ’няважны, нязначны, дробязны’, серб.-харв.ма̏лан і ма̀лен ’малы, маленькі’. Утворана ад малы і суф. ‑ъn/‑ьn (як касны́ ’касы’). Гом.мальне Казлова (БЛ, 21, 61–62) уключае ў лік бел.-серб.-харв. ізалекс і лічыць яго трансформай прасл.malone. Неімаверна. Значэнне ’чуць не’ не адзінае ў гэтай лексемы (гл. вышэй). Параўн. аналагічна ўтворанае літ.mažnè ’амаль не, трохі’.
Мална́1 ’татарскі мула’ (Шат.), ’той, хто многа гаворыць’ (шальч., воран., трак., Сл. ПЗБ). З літ.malnà ’тс’ < málti ’малоць’ (Грынавяцкене, там жа, 3, 25; Liet. term., 182).
Мална́2 ’бліскавіца’ (ігн., Сл. ПЗБ). Рус.валаг.мо́лня ’тс’. Да маланка1 з маладня (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГРЫБКО́ВЫЯ ХВАРО́БЫ СКУ́РЫ, дэрматамікозы,
хваробы скуры і слізістых абалонак, выкліканыя патагеннымі грыбкамі. Крыніца хваробы — хворыя людзі ці жывёлы (цяляты, каты, пацукі). Прычыны: наяўнасць хранічных інфекц. і неінфекц. хвароб (туберкулёз, цукровы дыябет, злаякасныя пухліны і інш.), хранічныя інтаксікацыі (наркаманія, алкагалізм, таксікаманія), пашкоджанні скуры і слізістых абалонак, ужыванне доўгі час антыбіётыкаў, цытастатычных і кортыкастэроідных прэпаратаў, прамянёвая тэрапія і інш. Падзяляюцца на 4 групы: кератамікозы, дэрматафітыі, кандыдозы, глыбокія мікозы.
Кератамікозы (вотруб’епадобны лішай) мала заразныя. Узбуджальнікі іх паразітуюць у паверхневым слоі скуры, запаленне яе не выклікаюць. Дэрматафітыя (трыхафітыя, мікраспарыя, эпідэрмафітыя, фавус) выклікае хваробы скуры, валасоў, пазногцяў, а кандыдоз, акрамя таго, слізістых абалонак. Пры глыбокіх мікозах (какцыдыяідоз, гістаплазмоз, хромамікоз і інш.) пашкоджваюцца не толькі скура і слізістая абалонкі, але і ўнутр органы, нерв. сістэма і касцявы апарат. Лячэнне: прэпараты з фунгістатычным і фунгіцыдным дзеяннем, анілінавыя фарбы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАФІ́ТЫ [ад гала... + ...фіт(ы)],
расліны, якія растуць на моцна засоленых глебах: па берагах мораў, на саланцах, саланчаках і інш. Марфалагічна часта падобныя да сукулентаў, але адрозніваюцца ад іх высокім асматычным ціскам (да 100 і больш атмасфер). Падзяляюцца на 3 групы. Эўгалафіты, або сапраўдныя галафіты (т.зв. салянкі), маюць пераважна мясістае лісце і сцёблы; цытаплазма ў іх клетках вельмі ўстойлівая да высокіх канцэнтрацый солей, якія назапашваюцца ў іх у вял. колькасці (салярос, сведа і шэраг пустынных паўкустоў). Крынагалафіты выдзяляюць назапашаныя ў іх солі пры дапамозе асаблівых залозак, якія ўкрываюць лісце і сцёблы. У сухое надвор’е на іх утвараецца налёт солей (напр., кермек, тамарыкс). Углікагалафітаў каранёвая сістэма мала пранікальная для солей, таму ў тканках яны не назапашваюцца ў вял. колькасці (некаторыя віды палыну і інш.). Сярод культ. раслін сапраўдныя галафіты адсутнічаюць. Гл. таксама Солевынослівасць раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГУ́ТАРКА Ў КАРЧМЕ́, СПІ́САНАЯ КАНДРА́СЕМ З-ПАД ДО́КШЫЦ»,
вершаваны твор бел. л-ры канца 19 ст. Адзіны вядомы рукапісны спіс з в. Людвінаў (цяпер Вілейскі р-н) датуецца 20.7.1891. Звесткі пра Кандрася з-пад Докшыц (гэта аўтар «Гутаркі...» ці толькі перапісчык) адсутнічаюць. Упершыню поўнасцю апубл. Л.Бэндэ ў час. «Полымя» (1956. № 2). Сяляне ў карчме абмяркоўваюць праблему «зямлі скупа і пашы мала». Яны спадзяюцца на новы перадзел зямлі. Бядняк Аляксей смела абгрунтоўвае сваё права на зямлю, Пётр верыць у добрага цара і яшчэ чакае ад яго літасці, а кулак Ігнат выражае афіц. погляд і лічыць, што шчасце селяніна ў яго ўласных руках, трэба толькі адцурацца гарэлкі і добра працаваць. У «Гутарцы...» ёсць яркія быт. дэталі і трапныя этнагр. замалёўкі.
Публ.:
Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд.Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́ІЧАЎ (Леў Сяргеевіч) (н. 16.5.1936, г. Разань, Расія),
бел. пісьменнік. Скончыў БПІ (1960). З 1953 працаваў у буд. установах, выд-ве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (1967—76), газ. «Звязда», на кінастудыі «Беларусьфільм», у час. «Нёман», Тэатры юнага гледача, газ. «Известия» (да 1986). Друкуецца з 1958. Піша на бел. і рус. мовах. У п’есах «І выхавай сына» (паст. 1967 пад назвай «Мала сказаць — люблю»), «Зорныя ночы» (паст. 1977 пад назвай «Трэцяга не дадзена»), «Слова гонару» (1982), «І на ўсе часы» (1985), «Апанаванасць» (1989), аповесці «Двое на востраве» (1994) ставяцца актуальныя маральна-этычныя праблемы сучаснасці. Аўтар эсэ «Таямнічасць і дакор Багдановіча» (1991), крытычных і публіцыстычных артыкулаў, вершаў, інсцэніровак для радыё, кінасцэнарыяў дакумент. фільмаў. Стваральнік, кіраўнік і рэжысёр аўтарскага камернага т-ра (1998, паст. п’есы «Яна і Ён» пра Я.Купалу, аўтарскія «Што наша жыццё», «Бацька Мінай» і інш.).