зашма́т, прысл.
Больш, чым трэба; замнога. Перасадкі з поезда на поезд — вельмі нудная справа, ды і часу траціцца зашмат. Лынькоў. Даклад, мабыць, спадабаўся, бо Юрку задалі нават зашмат пытанняў. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ду́жа, прысл.
Надта, вельмі, надзвычай. У Міколкавым раннім дзяцінстве было многа падзей, але ці дужа іх успомніш усе. Лынькоў. Час быў дужа трывожны. Корбан. Ліпачцы дужа шкада было бабулькі. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэба́ты, ‑аў; адз. няма.
Абмеркаванне якога‑н. пытання; спрэчкі. Пасля даклада пачаліся дэбаты. Спыніць дэбаты. □ Пазіраючы ажыўлены рух навакол парламента, мы ўспомнілі, што сёння адбываюцца дэбаты па ратыфікацыі .. пагадненняў. Лынькоў.
[Фр. debats.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мя́мліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што і без дап.
Разм. Незразумела, невыразна і вяла гаварыць. Іголкі-вочы інспектара прашывалі Ганса Коха, які нешта мямліў у адказ на яго пытанні. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наваго́дні, ‑яя, ‑яе.
Які мае адносіны да Новага года, да свята Новага года. Навагодні вечар. □ Навагодняя елка ў школе пераліваецца казачнымі агнямі. Лынькоў. Шэметы збіраліся на навагодні студэнцкі маскарад. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагаво́р, ‑у, м.
1. Паклёп, данос. Сам арышт [Багуцкага], відаць, адбыўся па пагавару Клопікава. Лынькоў. [Марына Аляксееўна:] — Нагавор — што смала — нялёгка адмываецца. Шамякін.
2. Заклінанне, якое па ўяўленню забабонных людзей мае магічную сілу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перасцяро́га, ‑і, ДМ ‑розе, ж.
Тое, што перасцерагае, засцерагае ад небяспекі. Меры перасцярогі. □ — Пільнасць і перасцярога ніколі не пашкодзяць. Паслядовіч. Стралялі, відаць, ужо так, для перасцярогі, для страху. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагандлява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.
1. каго-што. Панесці страты гандлюючы; прагандлявацца.
2. чым і без дап. Гандляваць некаторы час. [Сяргея] пакінулі ў спакоі, і ён прагандляваў да самай вайны. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праслізну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Тое, што і праслізнуць. Пакуль маці прыглядаецца да .. [вароны ў небе], Міколка наспявае вылезці з-пад тапчаноў і праслізнуцца ў дзверы пад самымі матчынымі рукамі. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасты́ць, ‑стыну, ‑стынеш, ‑стыне; зак.
Тое, што і прастудзіцца. Прыглушаны, праляжаў .. [Ігнась] на халодным дажджы ў вадзе і прастыў. Мурашка. Неяк застудзіўся .. [дзед] на рабоце, прастыў. Лынькоў.
•••
(І) след прастыў гл. след.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)