сукупнасць тэхн. сродкаў, спосабаў і метадаў друкарскага размнажэння тэкставай і відарыснай інфармацыі; галіна тэхнікі. Друкарскае размнажэнне (друкаванне) вызначаецца фарміраваннем на задрукаванай паверхні (напр., на паперы) графічнай інфармацыі фарбавым слоем, які найчасцей перадаецца з друкарскай формы ў адпаведнасці з выдавецкім арыгіналам. Пад П. разумеюць таксама паліграфічную прамысловасць, якая вырабляе друкаваную прадукцыю (кнігі, газеты, часопісы і інш.). Яна з’яўляецца матэрыяльна-тэхн. базай друку, выдавецкай справы. Паліграф. прадпрыемствы — друкарні, маюць наборныя машыны і друкарскія машыны. Асн.вытв. працэсы ў П.: наборныя працэсы, друкарскія (атрыманне адбіткаў), брашуровачна-пераплётныя і аддзелачныя. Тэхн. асновай П. стала кнігадрукаванне, якое ў Еўропе ўзнікла ў 1440-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дайджэ́стда́йджэст
(англ. digest = літар. кароткі выклад)
1) выданне, якое змяшчае адаптаваны выклад мастацкага твора;
2) перыядычнае выданне, якое перадрукоўвае (часта скарочана) матэрыялы з іншых выданняў;
3) скарочаны варыянт любой кнігі ў перыядычным друку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэдагава́ць
(польск. redagować, ад лац. redigere = парадкаваць)
1) выпраўляць, апрацоўваць змест і форму якога-н. тэксту пры падрыхтоўцы да друку, для перадачы па радыё і інш.;
2) кіраваць выданнем чаго-н. (напр. р. часопіс).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дыве́рсія, ‑і, ж.
1. Акт вывядзення са строю ваенных і інш. важных аб’ектаў агентамі варожай дзяржавы або партызанамі ў тыле акупантаў. Атрад Заслонава наладжваў дыверсіі ў дэпо. Было, што за ноч падрыўнікі паспявалі зрабіць дзве дыверсіі.Сіняўскі.
2. Ваенная аперацыя, якая праводзіцца, каб адцягнуць увагу праціўніка ад месца нанясення галоўнага ўдару.
3.перан. Правакацыйная прапаганда ў друку імперыялістычных дзяржаў, накіраваная супраць краін сацыялізма. У сваіх ідэалагічных дыверсіях імперыялісты сканцэнтроўваюць намаганні перш за ўсё на тым, каб атруціць свядомасць падрастаючага пакалення.Машэраў.
[Фр. diversio — адхіленне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кіру́нак, ‑нку, м.
1. Тое, што і напрамак (у 1 знач.). Самалёт Бурмакова ўзяў кірунак на поўнач.Шыцік.Тысячамі дарог і ў розных кірунках збягае вясною снегавая вада.Колас.
2.перан.; чаго або які. Шлях развіцця, накіраванасць якога‑н. дзеяння, з’явы і пад. Кірунак навуковай дзейнасці. Кірунак палітыкі. □ Загаварылі пра сям’ю, і гаворка адразу набыла іншы кірунак.Пальчэўскі.
3. Грамадская, навуковая, літаратурная і пад. плынь; школа, групоўка. Літаратурныя кірункі. □ Часцей матэрыялы пра творчасць Я. Купалы з’яўляліся ў друку левага кірунку.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
1. Няправільнасць у дзеяннях, учынках, выказваннях, думках і г. д. Памылка ў разліках. □ [Прыборны:] — Тактычная памылка. Нельга падрыўнікоў пасылаць адных. Іх трэба прыкрываць, абараняць...Шамякін.Першая.. [Сцёпкава] памылка была ў тым, што з таго часу, як Аленка паехала ў Загор’е, ён ні разу не зайшоў да іх.Колас.
2. Няправільнае напісанне слова. Словы, на якіх мы маглі зрабіць памылку, .. [настаўніца] падкрэслівала тонам або працяжным вымаўленнем.Скрыган.
•••
Памылка друку — памылка ў тэксце, дапушчаная ў час набору, друкавання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
erschéinen*vi(s)
1) з’яўля́цца, паяўля́цца
2) выхо́дзіць (з друку)
3) здава́цца, падава́цца (каму-н. якім-н.);
in éinem ánderen Licht ~ пада́цца ў другі́м святле́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
прэс-бюро́
(англ. press-bureau)
1) аддзел інфармацыйнага абслугоўвання журналістаў, які арганізуецца на час з’ездаў, нарад, спартыўных спаборніцтваў і інш.;
2) пастаянны інфармацыйны аддзел пры пасольствах, рэдакцыях буйных газет, агенцтвах друкуі інш.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
літагра́фія
(ад літа- + -графія)
l) спосаб друку, пры якім адбітак атрымліваецца пераносам фарбы пад ціскам з плоскай паверхні каменя непасрэдна на паперу;
2) малюнак, зроблены такім спосабам;
3) прадпрыемства або цэх, дзе друкуюць такім спосабам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«БЕЛАРУ́СКАЯ ХА́ТКА» ў Мінску,
клуб бел. мастацкай інтэлігенцыі, які ў 1916—20 праводзіў культ.-асв. работу, прапагандаваў бел.тэатр. і муз. мастацтва, садзейнічаў стварэнню бел.дзярж.т-ра. Напачатку ў «Беларускай хатцы» наладжваліся вечарынкі (удзельнічалі У.Галубок, М.Багдановіч, З.Верас, У.Фальскі і інш.), на якіх чыталі творы бел. пісьменнікаў, спяваў хор. Потым тут працавалі Першае таварыства беларускай драмы і камедыі, тэатр. трупа пад кіраўніцтвам Ф.Аляхновіча, Мінскае таварыства працаўнікоў мастацтва, Драматычная секцыя Беларускай вучнёўскай грамады і інш. Дзейнасць клуба асвятлялася ў перыяд.друку (газ. «Вольная Беларусь», «Беларусь»). Спроба адрадзіць культ.-асв. дзейнасць клуба ў 1921 не падтрымана афіц. ўладамі.
Літ.:
Рамановіч Я. «Беларуская хатка» // Горад і годы. Мн., 1967.