1) напрамак палітычнай думкі, які разглядае дзяржаву як вышэйшы вынік і мэту грамадскага развіцця;
2) палітыка актыўнага ўдзелу дзяржавы ў эканамічным жыцці грамадства.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
сена́т
(лац. senatus)
1) вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Стараж. Рыме рэспубліканскага перыяду;
2) вышэйшая судова-адміністрацыйная ўстанова ў царскай Расіі;
3) верхняя заканадаўчая палата парламента ў ЗША, Францыі і некаторых іншых краінах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГАРБАЦЭ́ВІЧ Васіль Савіч (19.4.1893, в. Дукора Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.9.1985),
бел.драматург.Засл. настаўнік Беларусі (1947). Скончыў Рагачоўскую настаўніцкую семінарыю (1913), Мінскі настаўніцкі (1918) і вышэйшыпед. (1933) ін-ты. Працаваў настаўнікам на Сенненшчыне (1913—15), у Дукорскай школе (1918—24, 1933—57), выкладаў бел. мову ў Магілёўскім педтэхнікуме (1924—29). Арганізатар і кіраўнік Магілёўскай філіі «Маладняк». Друкаваўся з 1923. Аўтар п’ес «Вяселле» (нап. на аснове бел. вясельнага абраду, паст. БДТ 1921), «Чырвоныя кветкі Беларусі» (апубл. 1923) пра подзвіг дукорскіх партызан у барацьбе супраць польскіх акупантаў, «Пад вішнёвымі садкамі» (1927) і «Песні нашых дзён» (1930, прысвечана калектывізацыі) і інш. Напісаў успаміны пра сустрэчы з М.Багдановічам у Яраслаўлі.
Тв.:
Чырвоныя кветкі Беларусі: П’есы. Мн., 1983;
у кн.: Шлях паэта. Мн., 1975.
Літ.:
Казека Я. Прызванне // Казека Я. Голас часу. Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУКО́ВЫ КАМІТЭ́Т ПА ПРАБЛЕ́МАХ НАВАКО́ЛЬНАГА АСЯРО́ДДЗЯ (Scientific Committee on Problems of the Environment; СКОПЕ),
адзін з камітэтаў Міжнароднага савета навуковых саюзаў. Засн. ў 1969 з мэтай аб’яднання і каардынацыі міжнар. дзейнасці па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя. Займаецца зборам, апрацоўкай і распаўсюджваннем інфармацыі па зменах у навакольным асяроддзі пад уплывам дзейнасці чалавека і вывучае ўплыў гэтых змен на чалавека; распрацоўвае метадалогію ацэнкі параметраў навакольнага асяроддзя; забяспечвае аператыўнай інфармацыяй навук. цэнтры і арг-цыі па вывучэнні навакольнага асяроддзя і інш. У рабоце к-та прымаюць удзел 35 краін-членаў, 22 саюзы, навук. к-ты і асацыяцыі. Вышэйшы орган СКОПЕ — Ген. асамблея, якая склікаецца раз у 3 гады, паміж сесіямі асамблеі яго дзейнасцю кіруе выканаўчы к-т з прадстаўнікоў розных краін. У 1981 у Мінску адбыўся міжнар. семінар СКОПЕ—ЮНЕП паводле праекта «Дынаміка экасістэм пераўвільготненых зямель і малых прэснаводных вадаёмаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́НЦІЙ ПІЛА́Т (Pontius Pilatus),
рымскі пракуратар (намеснік) Іудзеі ў 26—36 г. Яго праўленне было адзначана насіллем і смяротнымі пакараннямі без суда. Зняважлівыя адносіны да рэліг. вераванняў і звычаяў іудзеяў, паборы і падатковы ўціск выклікалі шматлікія паўстанні, якія ён жорстка душыў. Паводле Іосіфа Флавія і новазапаветнай традыцыі П.П. зацвердзіў рашэнне сінедрыёна (вышэйшы іудзейскі орган самакіравання і суда) аб прыгаворы да распяцця Ісуса Хрыста. У евангельскім апавяданні аб судзе над Хрыстом П.П. «узяў вады і вымыў рукі перад народам», каб зняць з сябе віну за праліццё крыві (адсюль выраз «умыць рукі»). У 36 пасля скаргі самарыцян на крывавую расправу над імі П.П. адхілены ад пасады і адпраўлены ў Рым. Паводле Яўсевія Кесарыйскага (4 ст.) П.П. скончыў самагубствам у 39, паводле інш. крыніц забіты Неронам. П.П. — герой шэрагу твораў апакрыфічнай л-ры, выяўл. мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУЧА́НІН Лявон (сапр.Шпакоўскі Лявон Раманавіч, 15.10.1914, в. Лучнікі Слуцкага р-на Мінскай вобл. —25.10.1995),
бел.паэт. Вучыўся ў Слуцкім педтэхнікуме, Мінскім тэатр. вучылішчы. Скончыў Мінскі вышэйшыпед.ін-т (1936). Настаўнічаў. У 1937 рэпрэсіраваны. Пакаранне адбываў на Беламорканале. У 1939 вызвалены, вярнуўся на радзіму. Настаўнічаў. У час Вял.Айч. вайны працаваў у школе, школьным інспектарам на Случчыне. З 1944 у Германіі, працаваў на фабрыцы, у час. «Малады змагар» (Берлін, 1944—1945). З 1945 на Беларусі. Зноў арыштаваны. Засуджаны на 15 гадоў, пакаранне адбываў на Поўначы. У 1955—73 заг. кансультац. пункта рэсп. завочнай школы Комі. У 1973 вярнуўся на Беларусь. Друкаваўся з 1936. Яго вершы змешчаны ў калект.зб. «Песняры Случчыны» (1943). Аўтар гіст. паэмы «Рагнеда» (1944), аўтабіягр. рамана ў вершах «Алесь Няміра» (нап. 1962—85, апубл. часткова 1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎЧЫК Клімент Марцінавіч (1898, в. Свіслач Гродзенскага р-на — 5.7.1941),
бел. і рускі паэт, перакладчык. Скончыў Вышэйшыліт.-маст.ін-т імя Брусава ў Маскве (1925). Адзін з ініцыятараў-заснавальнікаў асацыяцыі па вывучэнні бел.маст. л-ры пры Цэнтр.бел. клубе ў Маскве. Пісаў вершы (публ. ў газетах і часопісах Масквы і Ленінграда); часта пад псеўд. К.Кундзіш. Пераклаў на рус. мову аповесці Я.Коласа «У палескай глушы» (1929), «Аповесці і апавяданні» (1929), раман «Язэп Крушынскі» (1931) З.Бядулі, аповесць «Спалох на загонах» (1933) і раман «Праз гады» (1935) П.Галавача, зб. апавяданняў «На зломе» Я.Нёманскага (1930), асобныя творы Ц.Гартнага, М.Чарота, К.Чорнага. Аўтар крытычных артыкулаў пра паэзію Ц.Гартнага, А.Александровіча (1927), у якіх не пазбег памылковых ацэнак і перагібаў у характарыстыцы творчасці пісьменнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гіпертані́чны
(ад гіпертанія)
1) які мае павышаны ціск;
г. раствор — раствор, асматычны ціск якога вышэйшы, чым у клетках жывёльных і раслінных арганізмаў (параўн.гіпатанічны);
2) які мае адносіны да гіпертаніі 2 (г-ая хвароба).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
precede
[prɪˈsi:d]
v.
1) апераджа́ць; папярэ́днічаць, быць пе́рад чым
A precedes B in the alphabet — У альфабэ́це А стаі́ць пе́рад Б
2) перавыша́ць ра́нгам або́ значэ́ньнем
A major precedes a captain — Маёр ра́нгам вышэ́йшы за капіта́на
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВАШЧА́К Яраслаў Антонавіч (19.2.1921, г. Броды, Украіна — 2.3.1989),
дырыжор. Нар.арт.СССР (1979). Скончыў Вышэйшымуз.ін-т імя М.Лысенкі (Львоў, 1939). З 1944 дырыжор у оперных т-рах Украіны і Расіі. З 1972 гал. дырыжор, з 1980 дырыжор Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. На бел. сцэне кіраваў пастаноўкай опер «Джардана Бруна» С.Картэса (1977), «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана (1989, Дзярж. прэмія Беларусі 1990), «Міндыя» А.Тактакішвілі (1972), «Сельскі гонар» П.Масканьі (1973), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1974), «Дон Карлас» Дж.Вердзі (1979), «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні (1986) і балетаў «Крылы памяці» У.Кандрусевіча (1986), «Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына (1974), «Спартак» А.Хачатурана (1980), «Балеро» на муз. М.Равеля (1984); вак.-харэагр. прадстаўлення «Карміна Бурана» на муз. К.Орфа (1983). Выканальніцкая манера Вашкевіча вызначалася спалучэннем эмац. свабоды са строгім густам, уважлівым стаўленнем да аўтарскага тэксту.