Які мае адносіны да грыба, грыбоў, уласцівы ім. Грыбны пах. Грыбная пара.// Багаты на грыбы. Грыбны лес. Грыбное лета. □ Баравічкі мае любыя! Якою слаўнаю сям’ёю Вы ўстаяце перада мною! Я помню летнія часіны І вас, грыбныя баравіны!Колас.// Прыгатаваны з грыбоў, з грыбамі. Грыбны суп. Грыбная ікра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зада́нне, ‑я, н.
Загадзя вызначаны аб’ём работы. Зменнае заданне. □ Майстры загадзя прыйшлі, агледзелі ўсё, давялі заданні.Карпаў.// Зададзены ўрок. Дамашняе заданне.// Даручэнне. — У мяне ёсць заданне газеты напісаць пра вас, таварыш Мілоўскі.Галавач.// Аператыўная, ваенная задача. Баявое заданне. □ Група выконвала аперацыі і заданни, якія даваў камандзір усяго атрада Бумажкоў.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
небяспе́чны, ‑ая, ‑ае.
Які пагражае небяспекай, можа прычыніць няшчасце, зло, шкоду. Становішча для рэспублікі стваралася небяспечнае, прыходзілася прымаць надзвычайныя меры.Колас.[Крушынскі:] — Я занядужаў яшчэ раней за вас і мая хвароба больш небяспечная за вашу.Бядуля.// Звязаны з небяспекай, рызыкай. Саша ахвотна згадзілася ехаць у горад, хоць ведала, што паездка небяспечная.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нецэнзу́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не адпавядае ўмовам цэнзуры, забаронены ёю. Нецэнзурная літаратура.
2. Непрыстойны. [Шыковіч:] — Слухайце, Анатоль Барысавіч!.. Каб мы з вамі былі ў больш блізкіх адносінах, эх, як я зараз вылаяў бы вас! Ведаеце, ёсць такія нецэнзурныя словы, якія, пры адпаведнай інтанацыі лепш і мацней за любую пахвалу.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераначава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак.
Застацца дзе‑н. на начлег; правесці дзе‑н. ноч. Пераначаваць у лесе. □ — Ці нельга ў вас пераначаваць падарожнаму чалавеку? — запытаў жабрак і дадаў: — Вечар блізка, а вёскі нідзе не відаць...С. Александровіч.Маленькі балоты астравок, на якім мы збіраліся толькі пераначаваць, стаў нашым часовым лагерам.Казлоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыта́чны, ‑ая, ‑ае.
Абл. Вельмі зручны, выгадны для чаго‑н. (пра месца). — Мне здаецца, дзядзька Кірыла, у вас тут вельмі прытачнае месца, — сказаў Красуцкі, паказаўшы рукою на наваколле.Скрыган.[Я. Колас] піша П. Глебку ў маі 1937 года, што нагледзеў хату ў вельмі прытачным месцы: шмат жоўтага пяску і маладога хваёвага лесу.Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пяру́н, перуна, м.
1. Аглушальны ўдар грому. Часцей забегала па хмары бліскавіца, мацней, дзесьці зусім блізка ўжо, стукаў пярун.Галавач.Заляскацелі перуны. Воддаль задымілася сасна, апаленая маланкай.Чарнышэвіч.
2. Бог грому і маланкі ва ўсходніх славян.
•••
Пярун яго (цябе, яе, вас, іх) ведае (груб.) — нічога невядома (пра каго‑, што‑н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
acquaint
[əˈkweɪnt]
v.t.
знаёміць; інфармава́ць
Let me acquaint you with your new duties — Дазво́льце пазнаёміць вас з ва́шымі но́вымі абавя́зкамі
Acquaint him with your scheme — Паінфарму́йце яго́, які́ ваш плян
•
- be acquainted with
- become acquainted with
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
злой
1.(проникнутый злом) злы; (недобрый) ліхі́;
злой челове́к злы (ліхі́) чалаве́к;
злая шу́тка злы жарт;
2.(злобный) зло́сны; (сердитый) сярдзі́ты;
злой хара́ктер зло́сны хара́ктар;
он зол на вас ён зло́сны (сярдзі́ты) на вас;
3.(свирепый, жестокий) лю́ты;
злы́е комары́ лю́тыя камары́;
злой моро́з лю́ты маро́з;
зла́я соба́ка пага́ны саба́ка, злы саба́ка;
◊
злой ге́ний злы ге́ній;
зла́я годи́на ліха́я часі́на;
зла́я до́ля ліха́я (ця́жкая, го́ркая) до́ля.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ужо́нареч., прост.
1.(потом, потом как-нибудь на досуге) вось, як-не́будзь;
ужо́ го́сти прие́дут, не до того́ бу́дет вось го́сці прые́дуць, не да таго́ бу́дзе;
приезжа́йте ужо́ к нам прыязджа́йце як-не́будзь да нас;