ЖАРКО́ЎСКІ (Даніла Уладзіміравіч) (2.1.1904, в. Ходараўка Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 31.12.1987),

бел. хімік. Д хім. н. (1966), праф. (1967). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1931) і Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1935). У 1936—41 і 1946—52 у Ін-це хіміі АН БССР, у 1956—66 у Бел. ін-це механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, у 1968—73 у Ін-це фізіка-арган. хіміі АН БССР. Навук. працы па вывучэнні цэлюлозы і яе эфіраў, даследаванні працэсу мерсерызацыі.

Тв.:

О механизме щелочного набухания целлюлозы (к теории мерсеризации) (у сааўт.) // Синтетические и природные полимерные материалы. Мн., 1974.

т. 6, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖУ́РАЎ (Анатоль Яфімавіч) (24.2.1922, г. Гомель — 15.6.1977),

бел. гісторык. Д гіст. н. (1967), праф. (1968). Скончыў ВПШ гіры ЦК ВКП(б) (1946), Гомельскі пед. ін-т (1947). З 1946 сакратар Гомельскага абкома ЛКСМБ, з 1948 на пед. рабоце ў Аршанскім настаўніцкім, Мінскім пед., Бел. тэатр.-маст. ін-тах, з 1967 у БДУ, з 1972 заг. кафедры гісторыі КПСС Бел. політэхн. ін-та. Асн. працы па гісторыі ЛКСМБ. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970.

Тв.:

Камсамол Беларусі ў барацьбе за сацыялізм (1918—1941 гг.). Мн, 1957;

У баях народжаны: Кароткі нарыс гісторыі камсамола Беларусі. 2 выд. Мн., 1970.

т. 6, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАТКЕ́ВІЧ (Яўген Аляксандравіч) (н. 26.6.1948, Мінск),

бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі і анкалогіі. Д мед. н. (1987), праф. (1993). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1972). З 1975 у Бел. НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1988 у Бел. НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1990 дырэктар). Навук. працы па мікрахірургіі чэрапна-мазгавых і перыферыйных нерваў, лячэнні пухлін ц. н. с., эпідэміялогіі злаякасных новаўтварэнняў, рэабілітацыі анкалагічных хворых.

Тв.:

Лицевой нерв в хирургии неврином слухового нерва. Мн., 1978 (у сааўт.);

Актуальные проблемы онкологии и медицинской радиологии: Сб. науч. работ. Мн., 1992—97 (у сааўт.).

т. 8, с. 58

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРНІ́ЛАЎ (Мікалай Аляксандравіч) (н. 22.5.1925, в. Касаурка Сакольскага р-на Іванаўскай вобл., Расія),

бел. геолаг. Д геолага-мінералагічных навук (1971). Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1952). З 1972 у Бел. геолага-разведачным НДІ. Навук. працы па прагнозе радовішчаў жал. руд, рэдкіх і высакародных металаў у дакембрыйскім крышт. фундаменце Беларусі і Прыбалтыкі, складанні прагнозна-металагенічных карт фундамента Бел.-Прыбалтыйскага рэгіёна.

Тв.:

Проблема поисков рудных месторождений в Белоруссии // Полезные ископаемые Белоруссии: Сб. науч. зр. Мн., 1975;

Геологические и металлогенические особенности Белорусского кристаллического массива (разам з Ю.​А.​Дзеравянкіным, Л.​Л.​Шатрубавым) // Сов. геология. 1980. № 9.

т. 8, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЛА́К (Міхаіл Іосіфавіч) (н. 10.10.1950, г. Столін Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне кампазіцыйных матэрыялаў. Д фіз.-матэм. н. (1993), праф. (1997). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1973). З 1973 у Бел. дзярж. тэхнал. ун-це. Навук. працы па статыстычнай механіцы дысперсных і кампазіцыйных матэрыялаў. Стварыў і развіў фрактальную тэорыю структурна-мех. уласцівасцей дысперсных і кампазіцыйных матэрыялаў.

Тв.:

Закономерности структурообразования в полимерных композитах с дисперсными наполнителями // Докл. АН БССР. 1990. Т. 34, № 9;

Фрактальные аспекты физикохимии дисперсных систем (разам з І.​І.​Ліштванам, Б.​А.​Багатавым) // Весці АН Беларусі. Сер. хім. навук. 1992. № 5—6.

Я.​Г.​Міляшкевіч.

т. 8, с. 571

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НО́ВІКАЎ (Аляксандр Лявонавіч) (9.9.1892, в. Сярэднія Малынічы Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 26.3.1966),

бел. вучоны ў галіне лесаводства і дэндралогіі. Д с.-г. н. (1962), праф. (1932). Скончыў Горацкі с.-г. ін-т (1924). У 1932—37 у Бел. лесатэхн. ін-це (заг. кафедры). З 1960 у Бел. тэхнал. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па лесаводстве, дэндралогіі і інтрадукцыі раслін.

Тв.:

Дрэвы і кусты паркаў і лясоў БССР. 2 выд. Мн.. 1933;

Определитель деревьев и кустарников в безлистном состоянии. 2 изд. Мн.. 1965;

Определитель хвойных деревьев и кустарников. Мн., 1967.

т. 11, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛЯ́ШЧАНКА (Сяргей Іванавіч) (н. 20.10.1924, с. Шыраева Калачаеўскага р-на Варонежскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д вет. н., праф. (1972). Засл. дз. нав. Беларусі (1979). Скончыў Ленінградскі вет. ін-т (1951). З 1960 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі (заг. аддзела), з 1992 у Бел. агр.-тэхн. ун-це. Навук. працы па гігіене с.-г. жывёл на фермах і прамысл. комплексах, спосабах умацавання прыродных ахоўных сіл арганізма і прафілактыцы стрэсаў у с.-г. жывёл.

Тв.:

Стрессы у сельскохозяйственных животных. М., 1987 (разам з В.​Ц.​Сідаравым);

Энергоресурсосбережение в животноводстве. Барановичи, 1998 (у сааўт.).

т. 12, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАСКО́ЎСКІ (Іван Ігнатавіч) (24.6.1880, в. Дубічы Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 23.8.1955),

бел. паліт. дзеяч, педагог. Скончыў Пецярбургскі ун-т. Працаваў у Кіеве ў Земсаюзе. Быў чл. Бел. сацыяліст. грамады, Бел. с.-д. партыі. Прадстаўляў бел. нац. арг-цыі на з’ездзе народаў (Кіеў, вер. 1917). У 1918 уваходзіў у склад урада Украінскай Нар. Рэспублікі, яе пасол у Грузіі. З 1920 старшыня Бел. нац. к-та ў Вільні. З 1922 дырэктар Дзвінскай (г. Даўтаўпілс) дзярж. бел. гімназіі. З 1925 у Мінску, працаваў у БДУ, Інбелкульце, Бел. АН, старшыня сац.-культ. секцыі і чл. прэзідыума Дзяржплана БССР. З 1930 у Маскве ў Дзяржплане СССР. 8.7.1930 арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і пастановай калегіі АДПУ ад 10.4.1931 сасланы на 5 гадоў у г. Самару. 4.11.1937 зноў арыштаваны, 19.3.1940 вызвалены. Пасля Вял. Айч. вайны выехаў да сваякоў у Чэхаславакію. Рэабілітаваны ў 1988.

М.​М.​Клімовіч, У.​М.​Міхнюк.

т. 8, с. 456

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАХАНЬКО́Ў (Арцём Яфімавіч) (н. 29.1.1924, в. Саламір’е Полацкага р-на Віцебскай вобл.),

бел. мовазнавец. Д філал. н. (1986), праф. (1995). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1955). У 1960—92 працаваў у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1992 заг. кафедры бел. мовы пры прэзідыуме АН Беларусі. Навук. працы ў галіне лексікі, дыялекталогіі, гісторыі бел. мовы. Аўтар манаграфіі «Развіццё лексікі беларускай літаратурнай мовы ў савецкі перыяд: Сацыялінгвістычны нарыс» (1982). Сааўтар даследаванняў «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы» (1970), «Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (1994); «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (т. 1—5, 1977—84), «Беларуска-рускі слоўнік» (т. 1—2, 1988—89), тлумачальных слоўнікаў бел. і рус. моў для сярэдняй школы.

т. 2, с. 357

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРЭДЭРЛО́Ў ((Brederlow) Ніна) (н. 20.6.1941, Мінск),

нямецкая славістка. Скончыла Ленінградскі (1964) і Лейпцыгскі (1974) ун-ты. Д філалогіі (1985). Лектар Ін-та славістыкі Патсдамскага ун-та (1971). Чытала лекцыі па гісторыі бел. літаратуры, уводзінах у бел. мову. Выступала ў друку па праблемах бел. дзіцячай л-ры (у зб. «Савецкая літаратура для дзяцей і юнацтва», 1987). Аўтар артыкулаў «Да пытання аб тэндэнцыях развіцця беларускай прозы для дзяцей і юнацтва ў 80-я гады» (1989), «Станаўленне рэалістычнай літаратуры для дзяцей у Беларусі на пачатку 20 ст.» (1991), а таксама пра творчасць Я.​Коласа, М.​Лынькова і інш.

Літ.:

Соколовский В. Утверждение исконного: Бел. культура в немецкоязычном мире // Нёман. 1995. № 4.

У.​Л.​Сакалоўскі.

т. 3, с. 281

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)