балота ў Ганцавіцкім і Ляхавіцкім р-нах Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Цна і Бобрык. Пераходнага (55%) і нізіннага тыпаў. Пл.каля 6 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 2,8 тыс.га. Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 1,3 м. Асушана адкрытай сеткай, выкарыстоўваецца пад сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕЙДЭЛЬБЕ́РГСКІ ЧАЛАВЕ́К,
самы старажытны выкапнёвы чалавек у Еўропе, які жыў 500—800 тыс.г. назад. Сківіца гейдэльбергскага чалавека з поўным наборам зубоў знойдзена ў 1908 у пясчаным кар’еры каляв. Маўэр непадалёку ад г. Гайдэльберг (Германія), адносіцца да тыпу Homo erectus.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРЭІ́НСКІ ХРЫБЕ́Т,
горны хрыбет у Хабараўскім краі Расійскай Федэрацыі. Даўж.каля 400 м. Выш. да 2071 м. Складаецца з кражаў і сярэднягорных хрыбтоў (Дусе-Алінь, Ам-Алінь, Эзоп), утвораных гранітамі, гнейсамі, асадкавымі і эфузіўнымі пародамі. На схілах хваёвыя і шыракалістыя лясы. Вяршыні маюць згладжаныя гальцовыя формы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ ІРГІ́З,
рака ў Заволжы, у Расіі, левы прыток Волгі. Даўж. 675 км, пл.бас. 24 тыс.км². Пачынаецца ў адгор’ях Агульнага Сырта, цячэ ў шырокай даліне, упадае ў Валгаградскае вадасховішча. Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход вады ў нізоўі каля 23 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́НІПЕГ, Уініпег (Winnipeg),
возера на Пд Канады. Размешчана на выш. 217 м. Пл. 24,3 тыс.км². Даўж. 442 км, шыр.каля 100 км, глыб. да 28 м. У Вініпег упадаюць рэкі Саскачэван, Рэд-Рывер, выцякае р. Нельсан. На беразе Вініпега парк Уайтшэл з арніталагічным заказнікам. Суднаходства. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАПАДЗЕ́ЛЬНАЯ ПРАСТО́РА,
міжрэчча, якое не мае сцёку ў якую-н. рачную сістэму або мае слабы сцёк пераменнага напрамку. На раўнінах часта забалочаная, напр. на Бел. Палессі на ёй могуць узнікаць біфуркацыя рэк і рачныя перахопы; у гарах — міжгорныя катлавіны або цэнтр.ч. хрыбтоў каля лініі водападзелу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́М,
горад у Саудаўскай Аравіі. Адм. ц.Усх. правінцыі. Каля 0,8 млн.ж. з прыгарадамі (1994). Порт у Персідскім зал. Канцавы пункт чыгункі з Эр-Рыяда. Прам-сць: хім., сталеплавільная, шкляная, папяровая, цэментная. Рыбалоўства. Ун-т. Д. — арганізацыйны цэнтр здабычы нафты і газу на У краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНГРЭ́К,
куэставы ўступ плато Карат, пераважна ў Тайландзе (уздоўж мяжы з Кампучыяй і Лаосам). Даўж.каля 300 км. Выш. да 761 м. Складзены пераважна з пясчанікаў. Паўн. схілы спадзістыя, паўднёвыя — стромкія, моцна расчлянёныя. Клімат субэкватарыяльны. Трапічныя лістападныя лясы, саванны. У зах. частцы Д. нац. парк Кхаўяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎРО́Ў (Фёдар Кузьміч) (1912, в. Пасуддзева Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 9.7.1937),
Герой Сав. Саюза (1937). З 1931 у Данбасе. У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39 на баку рэспубліканцаў, камандзір танка. Вызначыўся ў баях каляг. Гвадалахара, Тэруэль. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНІ́ТРА (араб.Міна-Хасан-Тані),
горад на ПнЗ Марока. Адм. ц.прав. Кенітра. Каля 200 тыс.ж. (1997). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Аэрапорт. Порт на Атлантычным ак., у вусці р. Себу (вываз с.-г. і мінер. сыравіны). Прадпрыемствы харчасмакавай (мукамольнай, агароднінакансервавай), тэкст., металаапр., хім. прам-сці.