Пе́лька1 ’грудзі’ (Растарг., Юрч., Янук., Касп.), ’ключыца’ (Мат. Маг.), пелькі ’каўнер’ (Касп.), ’грудзіна, грудная косць’, ’грудная частка ялавічыны’ (Нас., Нас. Сб.), пелькавае мяса ’тс’ (Нас.), маюць непасрэдны працяг на рус. тэрыторыі: пе́лька, пе́лька ’частка адзення, якое закрывае грудзі’, пело ’пярэдняя частка кашулі, што закрывае грудзі’, ’жаночыя грудзі’, пели́ть ’пакрываць, прыкрываць’ — якія можна генетычна атаясаміць з дадзенымі ўграфінскіх моў з агульным значэннем ’верх, тое, што пакрывае’, параўн. вепск. pälʼiné ’верх, верхні бок’, pälʼdʼa, pälʼda ’нацягваць на што-н.’, pälętʼiадзін на адным’, pel ’вяршняк, вушак’, удм. pel ’вуха’, эст. peale panema, pealistama ’пакрыць’. Цікавым будзе таксама і семантычны пераход: вепск. ŕind ’грудзі’ і ’каўнер адзення’.

Пе́лька2 ’уваход у жак або ў кош’ (ТС), рус. дыял. пе́лька ’пятля, палонка’, укр. пе́лька ’глотка’. У выніку семантычнага пераносу з пель (гл.) (Талстой, Этимология–1967, 148–149).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

alternate

[ˈɔltərneɪt]

1.

v.i.

1) чаргава́цца, зьмяня́цца (па чарзе́)

2) пераплята́цца

Red and black alternate often in Belarusian design — чырво́ны і чо́рны ко́леры ча́ста пераплята́юцца ў белару́скіх узо́рах

2.

v.t.

чаргава́ць

to alternate work and pleasure — чаргава́ць пра́цу з прые́мнасьцю

3. [ɔlˈtərnət]

adj.

1) пераме́нны

2) ко́жны другі, праз адзі́н

on alternate days — празь дзень

4.

n.

засту́пнік, замяшча́льнік -а m.

- alternate angles

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

глыта́ць несов.

1. прям., перен. глота́ть; прогла́тывать;

г. кава́лкі мя́са — глота́ть (прогла́тывать) куски́ мя́са;

г. рама́ны адзі́н за другі́м — глота́ть рома́ны оди́н за други́м;

2. прост. (жадно есть) ло́пать, упи́сывать;

г. папо́ўніцы — ло́пать (упи́сывать) за о́бе щёки;

3. (о рыбе) загла́тывать, прогла́тывать;

г. сло́вы — глота́ть слова́;

г. слёзы — глота́ть слёзы;

г. слі́нкі — глота́ть слю́нки;

г. паве́тра — глота́ть во́здух

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утапта́ць сов.

1. втопта́ть;

у. ша́лік у снег — втопта́ть шарф в снег;

2. утопта́ть;

у. зямлю́ — утопта́ть зе́млю;

3. (сложить, приминая) умя́ть;

у. се́на — умя́ть се́но;

4. разг. (много съесть) умя́ть;

у. гаршчо́к ка́шы — умя́ть горшо́к ка́ши;

5. разг. запиха́ть, впиха́ть;

усе́ рэ́чы ўтапта́ў у адзі́н чамада́н — все ве́щи запиха́л в оди́н чемода́н;

у. у гразь — втопта́ть в грязь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бі́цца, б’ю́ся, б’е́шся, б’е́цца; б’ёмся, б’яце́ся, б’ю́цца; бі́ся; незак.

1. Наносіць пабоі адзін аднаму, распачынаць бойку.

Хлапчукі б’юцца.

2. Весці бой, змагацца.

Б. з ворагам.

3. Ударацца аб што-н., у што-н.

Б. аб сцяну.

4. Калаціцца, кідацца.

Б. ў знямозе.

5. без дап. Пульсаваць (пра сэрца, кроў).

Сэрца б’ецца.

6. перан., над чым, з кім-чым і без дап. Прыкладаць намаганні для дасягнення чаго-н.

Б. над рашэннем задачы.

7. Разбівацца (пра шкло, посуд).

Крышталь б’ецца.

Біцца аб заклад (разм.) — ісці ў заклад з кім-н. на грошы або на што-н. іншае.

Біцца як рыба аб лёд (разм.) — без выніку і плёну намагацца, старацца, шукаючы выйсце з бядоты.

|| зак. пабі́цца, -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; -бі́ся (да 1—3, 5 і 7 знач.).

|| наз. біццё, -я́, н. (да 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лад¹, -у, М -дзе і ў ладу́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Дзяржаўная ці грамадская сістэма.

Дзяржаўны л.

Грамадскі л.

2. Уклад жыцця, спосаб жыцця.

Будуем новы л. жыцця.

3. Згода, парадак, зладжанасць (разм.).

Няма ладу ў хаце.

4. Спосаб, манера, узор.

На новы л.

5. Сістэма будовы чаго-н., утвораная ўнутранай сувяззю, залежнасцю суадносных частак.

Граматычны л. мовы.

Давесці (прывесці) да ладу — прывесці што-н. у парадак; закончыць паспяхова якую-н. справу.

Дайсці (да) ладу — разабрацца, дабіцца толку.

На добры лад — так, як патрэбна; па-сапраўднаму.

На свой лад — па-свойму.

На ўсе лады — усебакова (абмяркоўваць, разбіраць і пад.).

Не ў лад — нязладжана, нястройна.

Не ў ладу; не ў ладах з кім-чым — быць не ў згодзе, у дрэнных адносінах.

У лад — зладжана, стройна.

(Усе) на адзін лад — (усе) аднолькавыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сам, само́га, м. сама́, само́й, ж.; само́, само́га, н.; мн. са́мі, самі́х, займ. азнач.

1. Ужыв., каб падкрэсліць, што хто-н. асабіста выконвае дзеянне або адчувае на сабе яго.

С. тата гнаў каня.

Такую навіну трэба паведаміць ёй самой.

2. Ужыв., каб падкрэсліць, што дзеянне выконваецца асобай або прадметам самастойна, без чыёй-н. дапамогі.

Сяляне самі ўправіліся са жнівом.

С. (сама, само, самі) па сабе (адвольна, незалежна ні ад кога). С. (сама, само, самі) сабе (адзін, адна, адно, без нікога).

3. Ужыв. для падкрэслівання важнасці, значнасці асобы або прадмета.

С. аграном прыехаў на поле.

4. У спалучэнні з назоўнікамі з якасным знач. падкрэсліваюць наяўнасць вышэйшай ступені якасці ў прадмеце.

Прагулкі на лыжах — гэта само здароўе.

Сам не свой — аб стане разгубленасці, роспачы, адчаю, непакою.

Само сабой зразумела — не выклікае ніякага сумнення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абярну́цца, абярну́ся, абе́рнешся, абе́рнецца; абярні́ся; зак.

1. Павярнуць галаву, тулава назад, убок, аглянуцца.

А. на знаёмы голас.

2. Паваліцца на бок, перакуліцца; разліцца, высыпацца з перавернутай пасудзіны.

Малако абярнулася.

Воз з сенам абярнуўся.

3. Схадзіць, з’ездзіць куды-н. і вярнуцца назад; справіцца (разм.).

За гадзіну можна два разы а.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Ператварыцца ў новую якасць, змяніцца; нечакана набыць іншы кірунак, сэнс.

Гора абярнулася ў радасць.

Хто ведае, як усё абернецца.

5. кім-чым або ў каго-што. У казках і павер’ях: ператварыцца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

А. дрэвам.

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Зрабіць абарот (пра капітал, грошы).

Капітал абярнуўся ў адзін год.

7. Змяніць веру.

А. ў іншую веру.

|| незак. абаро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стры́гчы, стрыгу́, стрыжэ́ш, стрыжэ́; стрыжо́м, стрыжаце́, стрыгу́ць; стрыг, -гла́, -гло́; стрыжы́; стры́жаны; незак.

1. што. Зразаць або караціць што-н., падразаючы чым-н.

С. валасы.

С. газон.

С. ногці.

2. каго (што). Падразаць валасы, шэрсць якім-н. спосабам.

С. кліента.

С. пад бокс.

Стрыгчы купоны — жыць на рэнту, на працэнты ад каштоўных папер.

Стрыгчы ўсіх пад адзін грэбень — раўняць усіх у якіх-н. адносінах.

|| зак. абстры́гчы, -стрыгу́, -стрыжэ́ш, -стрыжэ́; -стрыжо́м, -стрыжаце́, -стрыгу́ць; -стры́г, -гла́, -гло́; -стрыжы́; -стры́жаны і астры́гчы, астрыгу́, астрыжэ́ш, астрыжэ́; астрыжо́м, астрыжаце́, астрыгу́ць; астры́г, -гла́, -гло́; астрыжы́; астры́жаны.

|| звар. стры́гчыся, стрыгу́ся, стрыжэ́шся, стрыжэ́цца; стрыжо́мся, стрыжаце́ся, стрыгу́цца; стры́гся, -глася; стрыжы́ся (да 2 знач.); зак. абстры́гчыся, -стрыгу́ся, -стрыжэ́шся, -стрыжэ́цца; -стрыжо́мся, -стрыжаце́ся, -стрыгу́цца; -стрыжы́ся і астры́гчыся, астрыгу́ся, астрыжэ́шся, астрыжэ́цца; астрыжо́мся, астрыжаце́ся, астрыгу́цца; астрыжы́ся.

|| наз. стры́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сысці́ся, сыду́ся, сы́дзешся, сы́дзецца; сышо́ўся, -шла́ся, -шло́ся; сыдзі́ся; зак.

1. Дайшоўшы да якога-н. месца, сустрэцца.

С. на скрыжаванні дарог.

2. (1 і 2 ас. адз. звычайна не ўжыв.). Прыйсці ў адно месца, сабрацца (пра многіх).

На сход сышлася ўся вёска.

3. перан., з кім. Пасябраваць.

Мы сышліся яшчэ са студэнцкіх гадоў.

4. з кім. Уступіць у шлюб, наладзіць сумеснае жыццё.

5. перан., у чым, чым. Аказацца адзінадушным у чым-н., прыйсці да згоды.

С. думкамі.

С. ў цане.

6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Злучыцца, прымкнуўшы шчыльна адзін да аднаго канцамі, краямі.

Маснічыны сышліся.

Канцы папругі не сышліся.

7. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Супасці, аказацца ў адпаведнасці адно з адным.

Паказанні аналізаў сышліся.

|| незак. схо́дзіцца і сыхо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.

|| наз. сыхо́джанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)