ЖЛО́БА Мікалай Фёдаравіч (н. 5.1.1935, г. Гомель),
бел. архітэктар. Скончыў БПІ (1960). Працаваў з 1952 у канструктарскім бюро Мін-ва гандлю, з 1962 у Ін-це будаўніцтва і архітэктуры, з 1971 у «Белкамунпраекце», з 1974 у «Мінскпраекце». Асн. работы ў Мінску: рэканструкцыя парку імя Горкага (1975) і тэр. стадыёна «Дынама» (1980), арх.-ландшафтныя комплексы ўсх. раёнаў горада на аснове Сляпянскага водна-паркавага паўкальца (Дзярж. прэмія СССР 1989), 17 паркаў і сквераў вакол водна-паркавай сістэмы (1988), добраўпарадкаванне набярэжнай р. Свіслач ад Камсамольскага воз. да вадасх. Дразды (1989), помнік партызанам-падпольшчыкам братам Сянько (1973, у сааўт.). Сярод інш. работ: праект генплана г. Старыя Дарогі (1967), паркі ў Оршы (1971), Віцебску (1972), Кобрыне (1973), Асіповічах (1982), рэканструкцыя і аднаўленне парку ў Нясвіжы (1990, у сааўт-.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫВАЛЕ́ЎСКІ Валерый Серафімавіч (н. 11.1.1961, г. Гродна),
бел. гітарыст, педагог; адзін з пачынальнікаў бел. гітарнай школы. Скончыў Гродзенскае муз. вучылішча (1980), Бел. кансерваторыю (1985). Удасканальваўся ў Маскоўскім дзярж.муз.-пед. ін-це імя Гнесіных (1989). З 1989 выкладчык Бел. акадэміі музыкі. У рэпертуары старадаўняя лютневая і гітарная бел. музыка, п’есы кампазітараў-класікаў (у т. л. ва ўласных транскрыпцыях і апрацоўках), творы бел. аўтараў (Г.Гарэлавай, В.Войціка, Я.Паплаўскага). Аўтар артыкулаў пра бытаванне лютні і гітары на Беларусі, аўтар і складальнік нотных зборнікаў «Альбом юнага гітарыста» (1994), «Беларуская гітарная музыка» (1995), «Гігара ў ансамблі» (1997). Стварыў шмат запісаў на радыё. Лаўрэат 7-га Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады (1983). Сярод яго вучняў лаўрэаты міжнар. і нац. конкурсаў У.Захараў, Ф.Волкаў, В.Тарлецкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫЛЯ́РДЗІ, Джылярдзі (Gilardi) Даменіка
[Дзяменцій Іванавіч; 4.6.1785 (або 1788), Мантаньёла, каля г. Лугана, Швейцарыя — 28.2.1845],
архітэктар. Прадстаўнік рускага ампіру. Ганаровы чл.Пецярб.АМ (з 1830). Па паходжанні італьянец. Вучыўся ў свайго бацькі архітэктара, потым у Міланскай АМ (1804—06). У 1810—32 працаваў у Расіі. Пасля пажару 1812 у Маскве аднавіў будынак ун-та (1817—19), перабудаваў будынкі Екацярынінскага ін-та (цяпер Цэнтральны дом Рас. Арміі), Апякунскага савета (цяпер АМН), жылы дом С.С.Гагарына (цяпер Ін-тсусв. л-ры імя Горкага), падмаскоўную сядзібу князёў Галіцыных Кузьмінкі (усе 1820-я г.) і інш. Архітэктура будынкаў вызначаецца манументальнасцю, урачыстай параднасцю. Майстар садова-паркавага мастацтва.
Літ.:
Белецкая Е.А., Покровская З.К. Д.И.Жилярди. М., 1980.
Д.Жылярдзі. Дом Луніных. Фрагмент фасада галоўнага корпуса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВА́ДСКІ Юрый Аляксандравіч (12.7.1894, Масква — 5.4.1977),
рускі рэжысёр, акцёр, педагог. Нар.арт.СССР (1948). Герой Сац. Працы (1973). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. Творчую дзейнасць пачаў у 1915 у студыі Я.Вахтангава. У 1924—31 акцёр МХАТа. З 1924 кіраваў заснаванай ім студыяй. З 1940 гал. рэжысёр Маскоўскага т-раімя Массавета і выкладчык у Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва (з 1947 праф.). Яго ігра вызначалася пластычнай вытанчанасцю, дакладнасцю сцэн. малюнка: Антоній («Цуд святога Антонія» М.Метэрлінка), Калаф («Прынцэса Турандот» К.Гоцы), Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава). У пастаноўках героіка-лірычных спектакляў, рамант. трагедый, камедый («Шынкарка» К.Гальдоні, «Атэла» У.Шэкспіра, «Маскарад» М.Лермантава) імкнуўся да сінтэзу розных тэатр. традыцый. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951, 1965. Ленінская прэмія 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМЯТА́ЛІН Уладзімір Пятровіч (н. 14.5.1948, г. Тула, Расія),
дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. Скончыў Данецкае вышэйшае ваенна-паліт. вучылішча (1973), Ваенна-паліт. акадэмію імя Леніна (1983). У 1973—91 на паліт. рабоце ў Сав. Арміі: нам. камандзіра роты, батальёна, вузла сувязі, палка па паліт. частцы, нам.нач. палітаддзела дывізіі, арганізац.-парт. работы палітупраўлення, аддзела сац.-прававой работы ваенна-паліт. ўпраўлення БВА. З 1992 нам.нач. ўпраўлення інфармацыі — нач. прэс-цэнтра Мін-ва абароны Рэспублікі Беларусь. У 1994—97 прэс-сакратар Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нач.Гал. ўпраўлення грамадска-паліт. інфармацыі, нам. кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У студз.—ліп. 1997 старшыня Дзярж.к-та Рэспублікі Беларусь па друку. З ліп. 1997 нам. Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗІМО́ВЫ ЛЕС»
(«Waldwinter»),
кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партыз. брыгад 3-й і 4-й Беларускіх, «За Савецкую Беларусь», Сіроцінскай, «Няўлоўныя», атрадаў Бел. дыверсійнай брыгады імя Леніна, некалькіх спецгруп у трохвугольніку чыгунак Віцебск—Невель—Полацк 27.12.1942—25.1.1943 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася сіламі 286-й ахоўнай і падраздзяленнямі 391-й вучэбна-палявой дывізій, зондэркаманд з гасп. камендатуры Віцебска. Была працягам карнай аперацыі «Клетка малпы». Пасля жорсткіх баёў уздоўж р. Обаль большасці партыз. фарміраванняў удалося прарвацца цераз чыг. Полацк—Невель і вывесці з сабой тысячы мясц. жыхароў.
У ходзе аперацыі гітлераўцы загубілі 1627 чал., 2041 чал. вывезлі ў Германію, поўнасцю спалілі вёскі Аржавухава, Белае, Чарбамыслы з большасцю жыхароў, захапілі 7468 галоў жывёлы, 446,8 т збожжа і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАНІ́ЙЦЫ, іаняне (Iōnes),
адно з асноўных стараж.-грэч. плямён. Назва ад імя легендарнага героя Іона, якога лічылі родапачынальнікам племя. Займалі тэр. Атыкі, частку в-ва Эўбея, а-вы Хіяс, Самас, Наксас і інш. У 11—9 ст. да н.э. каланізавалі сярэднюю ч.зах. ўзбярэжжа М. Азіі, потым Чорнага і Мармуровага мораў, дзе стварылі саюз 12 гарадоў. У 7—6 ст. да н.э. І. дасягнулі эканам. і культ. росквіту (развіццё рамёстваў, гандлю). У сярэдзіне 6 ст. да н.э. пад кантролем цароў Лідыі, у 2-й пал. 6 ст. да н.э. падпарадкаваны персамі, супраць якіх узнялі ў 500 да н.э. паўстанне. І. лічыліся асн. носьбітамі грэч. культуры. На дыялекце І. захаваліся л-ра (у т. л. паэмы Гамера, творы Герадота) і значная колькасць эпіграфічных помнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗАКЕ́ВІЧ Данііл Васілевіч (16.12.1902, в. Радзеўцы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 17.1.1989),
Герой Сав. Саюза (1945), ген.-лейт. (1957). Скончыў Вышэйшую пагранічную школу (1929), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1937), Усесаюзны юрыд. завочны ін-т (1952). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял.Айч. вайну на фронце з сак. 1943: нач. штаба, камандзір дывізіі. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Беларусі і Польшчы, баёў у Германіі. У час Беларускай аперацыі 1944 дывізія пад яго камандаваннем прарвала абарону праціўніка на ПнУ ад Рагачова, фарсіравала р. Друць, Дабасну, Алу і разам з інш. злучэннямі штурмам авалодала Бабруйскам; у вер. 1944 у час прарыву варожай абароны фарсіравала р. Нараў (Польшча) захапіла плацдарм і адбіла 7 контратак. Да 1959 у пагранічных войсках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗІМІРО́ЎСКІ Саламон Савельевіч (н. 28.4.1915, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1973). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1940). У 1940—41 рэжысёр, у 1967—75 гал. рэжысёр Бел.т-раімя Я.Коласа. Творчасці ўласцівы пошукі вобразнай сцэн. формы, псіхалагізм. Спектаклі паводле твораў бел. аўтараў вызначаюцца беражлівымі адносінамі да нар. традыцый, нац. каларытам. Сярод лепшых пастановак: «Лекар паняволі» Мальера (1940), «Шостага ліпеня» М.Шатрова (1967, Дзярж. прэмія Беларусі 1968), «Трыбунал» А.Макаёнка (1970), «Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра (1971), «Багна» А.Астроўскага і «Снежныя зімы» паводле І.Шамякіна (абедзве 1972), «Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта, «Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага (абедзве 1976), «Заставайцеся сонцам» А.Папаяна (1977) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЭ́СА Мікалай Філарэтавіч (н. 6.12.1903, г. Самбар Львоўскай вобл., Украіна),
украінскі кампазітар, дырыжор, педагог. Нар.арт. Украіны (1972). Праф. (1957). Сын Ф.М.Калэсы. Скончыў кансерваторыю і ун-т у Празе (1928). З 1931 педагог Вышэйшага муз. ін-та імя Лысенкі, з 1940 — кансерваторыі (у 1953—65 рэктар), у 1940—53 адначасова дырыжор сімф. аркестра філармоніі і т-ра оперы і балета ў Львове. Аўтар сімф., камерных і хар. твораў, апрацовак нар. песень, у т. л.бел. «Гоман, гоман на вуліцы» і «Калыханка» [былі ў рэпертуары Дзярж.акад.хар. капэлы Беларусі; змешчаны Р.Шырмам у 1-м т. анталогіі «Беларускія народныя песні (для хору)» (1971)].
Літ. тв.: Дзве сустрэчы // Песня на ўсё жыццё: Успаміны пра Р.Р.Шырму. Мн., 1983.