няду́жы, ‑ая, ‑ае.
Слабы фізічна; хваравіты. Рэдкія асобы заставаліся пры хатах: дзе бабулька старая з дзіцём, дзе нядужы дзядок. Гартны. Падкасіла старога настаўніка хвароба.. Ён два месяцы праляжаў у ложку і цяпер яшчэ быў нядужы. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пару́чнік, ‑а, м.
У дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама ў некаторых арміях — афіцэрскае званне, якое ідзе за званнем падпаручніка. // Асоба, якая мае гэтае званне. Толькі адзін прыгажун паручнік Кулакоўскі быў у параднай вайсковай форме, пры зброі. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праўдзі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць праўдзівага; схільнасць гаварыць, выказваць праўду. З глыбокай праўдзівасцю малюе Янка Купала перспектыву беспрасветнага жыцця працоўнага чалавека пры капіталізме. Івашын. Праўдзівасць чалавечага характару ў рэалістычным мастацтве дапаўняецца і праўдзівай характарыстыкай грамадскага жыцця. Конан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскалы́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да раскалыхацца.
2. Разм. Перавальвацца з боку на бок (пры хадзе). Неўзабаве .. [Шпулькевіч] пачаў заўважаць, што далёка наперадзе раскалыхваюцца ў павольнай хадзе дзве чалавечыя постаці. Чорны.
3. Зал. да раскалыхваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскі́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да раскі́дацца.
2. Не цэнячы чаго‑н., дарэмна траціць, не імкнуцца ўтрымаць што‑н. пры сабе; раскідацца. Раскідвацца грашыма. □ Хто яго [Хадкевіча] пусціць куды... такімі работнікамі не могуць раскідвацца. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскла́няцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Пакланіцца (звычайна пры сустрэчы або расставанні). Вось Максім падышоў да Ніны Шумейкі. Раскланяўся, падаў руку, смешна выварочваючы локаць. Асіпенка. // Адказаць паклонамі на прывітанні, апладысменты публікі. Артыст раскланяўся і пайшоў за кулісы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руплі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць руплівага; дбайнасць, клапатлівасць, стараннасць. [Варывончык] спрытна, з гаспадарчай руплівасцю, пачаў падразаць купіны і рассякаць іх на дробныя кавалкі. Кулакоўскі. — Пры такім старанні можна і акадэмікам стаць, — жартаваў Заранік, бачачы гэтую руплівасць Паходні. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сабеко́шт, ‑у, М ‑шце, м.
Грашовае выражэнне выдаткаў на выраб прадукцыі, якія складаюцца з затрат на сродкі вытворчасці і заработную плату. У выніку правядзення рацыяналізацыі вытворчасці павышалася заработная плата рабочых пры адначасовыя зніжэнні сабекошту прадукцыі. «Весці».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сквер, ‑а, м.
Невялікі гарадскі грамадскі сад. Белы дом стаіць пры шумным скверы Паміж ліп і клёнаў маладых. Непачаловіч. У родным Мінску, ў ціхім скверы, Пасля гульняў і прыгод, Сталі марыць піянеры Пра завоблачны палёт. Кірэенка.
[Англ. square.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
склада́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. складаць — скласці.
2. Матэматычнае дзеянне, пры дапамозе якога з двух або некалькіх лікаў (складаемых) атрымліваюць новы (суму), які мае столькі адзінак, колькі было ва ўсіх дадзеных ліках разам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)