падчы́сціць, -ы́шчу, -ы́сціш, -ы́сціць; -ы́шчаны; зак., што.

1. Зрабіць больш чыстым; вычысціць.

П. у садзе.

2. Сцерці, саскрэбці (напісанае).

П. памарку.

3. Зрасходаваць або з’есці ўсё, без астатку (разм.).

П. усе прыпасы.

|| незак. падчышча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. падчы́стка, -і, ДМ -тцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падчэ́пка гл. падчапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падчэ́пліванне гл. падчапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падчэ́пліваць гл. падчапіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падшкі́пер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Памочнік шкіпера.

|| прым. падшкі́перскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падшкля́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Падстаўка з ручкай для шклянкі.

Сярэбраны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падшле́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Шапка, якая закрывае вушы і падбародак і надзяваецца пад каску, шлем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падшмаргну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што (разм.).

Шмаргануўшы, падцягнуць.

П. лейцы.

|| незак. падшмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падшпілі́ць, -пілю́, -пі́ліш, -пі́ліць; -пі́лены; зак., што.

Прышпіліць знізу.

П. заколкай валасы.

П. даведку да заявы.

|| незак. падшпі́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падшрубава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.

Зашрубаваць глыбей, тужэй.

П. гайку.

|| незак. падшрубо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.