падце́рці, -датру́, -датро́ш, -датрэ́; -датро́м, -датраце́, -датру́ць; падцёр, -це́рла; -датры́; -цёрты; зак.
1. каго-што. Выцерці насуха.
П. лужыну пад рукамыйнікам.
П. падлогу.
2. што. Сцерці, падчысціць (у 2 знач.).
П. напісанае.
3. каго-што. Выцерці знізу.
П. дзіця.
|| незак. падціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. падціра́нне, -я, н. і падці́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (разм.).
|| звар. падце́рціся, -датру́ся, -датрэ́шся, -датрэ́цца; -датро́мся, -датраце́ся, -датру́цца; -цёрся, -це́рлася; -датры́ся (да 3 знач.);
|| прым. падці́рачны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падцёк, -у, мн. -і, -аў, м.
1. След ад сцякання якой-н. вадкасці, фарбы.
Падцёкі на сценах.
2. Сіняватая прыпухласць на целе ад падскурнага кровазліцця пасля ўдару.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падцёклы, -ая, -ае.
3 падцёкамі (у 2 знач.).
П. твар.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падцёлак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.
Гадавалае цяля.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падцікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., каго (што).
Тое, што і падпільнаваць.
|| незак. падціко́ўваць, -аю, -аеш, ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падці́снуць, -ну, -неш, -не; -ні́; -нуты; зак.
1. што. Мацней увязаць або закруціць.
П. воз з сенам.
П. гайкі.
2. што. Сагнуўшы, сціснуўшы, падцягнуць пад сябе.
П. пад сябе ногі.
П. губы.
3. перан. Крыху павялічыцца (пра мароз, холад; разм.).
Была адліга, а потым падціснуў мароз.
|| незак. падціска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падцырава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак., што (разм.).
Зацыраваць збольшага, у асобных месцах.
П. пальчаткі.
|| незак. падцыро́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падця́гнуты, -ая, -ае.
Знешне акуратны, унутрана дысцыплінаваны.
П. чалавек.
П. выгляд.
|| наз. падця́гнутасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падцягну́цца, -ягну́ся, -я́гнешся, -я́гнецца; -ягні́ся; зак.
1. Упіраючыся, трымаючыся, падняцца.
П. на турніку.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сканцэнтроўваючыся, наблізіцца, падысці куды-н.
Войскі падцягнуліся да лініі фронту.
3. перан. Стаць больш дысцыплінаваным, больш працаздольным (разм.).
Адстаючыя вучні значна падцягнуліся.
|| незак. падця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)