Уголас, каб было чутно іншым. Чытаць услых. □ — Ну вось. У добры шлях, — услых пажадала Таня і зайшла ў вагон.Даніленка.Надыходзілі экзамены, выпускнікі ўслых марылі аб будучым, сачылі за аб’явамі ў газетах, выбіралі навучальныя ўстановы.Чарнышэвіч.«Я — камуніст», — думаў.. [Вася] з нейкай асаблівай яснасцю і прашаптаў услых гэтае гордае слова.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усчапі́ць, ‑чаплю, ‑чэпіш, ‑чэпіць; зак.што.
1. Павесіць, начапіць. Усчапіць стрэльбу на плячо. □ Пабарабаніў [Мароз] пальцамі, па стале, падышоў да [вешалкі], усчапіў на калок казакін, ускінуў хромавую кубанку.Лобан.
2. Надзець на сябе або на каго‑н. вопратку. [Хлор:] — Хто ж Рыгор з сябе? Лапатнік, балагол, галадранец. Ну, усчапіў капялюш, дык ужо, думаеш, і паніч.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Тое, што і чыркануць. Гаспадар прайшоў да стала, зняў з лямпы шкло, падкруціў кнот. Дастаў з кішэні запалкі, чыркнуў.Лупсякоў.Жанчына ўздыхнула, чыркнула нешта сабе ў блакнот і зноў схілілася над папкай.Палтаран.Вось толькі тут былі [чыжы], чыркнулі крыламі па вадзе і ўжо далёка-далёка.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wenncj
1) калі́, у вы́падку калі́;
~ der Sómmer begínnt калі́ пачына́ецца ле́та
2) калі́, у той час як;
~ du Zeit hast, komm zu mir калі́ ты ма́еш час, то прыхо́дзь да мяне́;
~ auch!ну калі́ на́ват так!; ну хоць бы і так!;
Sie müssen es tun, und ~ es noch so schwer wäre Вы паві́нны гэ́та зрабі́ць, як бы ця́жка яно́ ні было́;
~ doch калі́ б;
~ doch wénigstens, ~ doch nur хоць бы;
~ nur то́лькі б
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бабу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Упасці гучна. /убезас.ужыв.Бабухнула недзе: відаць, абваліўся ў ваду бераг.Караткевіч.
2. Выстраліць. Бабухнуць з дубальтоўкі.
3. Моцна ўдарыць; гучна стукнуць. [Уладусь:] — Каменем як бабухнуў [хлапчук] па назе, дык от яна і хруснула.Чарнышэвіч./уперан.ужыв.Першы бабухнуў у звон віленскі губернатар генерал-ад’ютант Назімаў.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аддыхну́ць, ‑ну́, ‑не́ш, ‑не́; ‑нём, ‑няце́; зак.
Аднавіць сілы, перамяніўшы або зусім спыніўшы дзейнасць, работу, занятак і пад.; адпачыць. [Мікалай Патапавіч:] — А потым, калі ўжо аддыхнула галава, прасвятлелі думкі, стаў я патрошкі абмяркоўваць сваё становішча.Кулакоўскі.Людзі сена сушаць, косяць Ды пагоды ў неба просяць; Аддыхнуць пара б, дык дзе там! Хто з сялян гультуе летам?Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аўдые́нцыя, ‑і, ж.
Высок. і іран. Афіцыйны прыём у высокапастаўленай асобы. — Ну добра.., — урачыста абвясціў Вейс, узняўшыся ў крэсле, каб паказаць, што аўдыенцыя канчаецца.Лынькоў.— Прыходзь жа сюды не пазней трох дзён, раскажаш нам, што здабудзеш за гэты час. Апознішся, то можа мяне не застанеш тут. — На гэтым і скончыў дзед Талаш сваю аўдыенцыю.Колас.
[Лац. audientia — слуханне, выслухванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Атуліць, ахутаць. Касынкай ахінуўшы плечы, Ідзе па вуліцы яна!Гаўрусёў.
2.перан. Агарнуць, авеяць. Новыя думкі і настроі ахінулі маладога настаўніка.Колас.Не ўспомніць нельга грозных дзён мінулых З партызанскіх вогнішчаў, і тых, Чые курганы слава ахінула.Танк.// Стварыць абставіны; агарнуць, акружыць. Ахінуць ласкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́нырнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Усплыць, паказацца на паверхні вады. Вільнуўшы некалькі разоў бліскучым хвастом, ля маёй лодкі вынырнуў шырокі, як дошка, лешч і лёг на бок.Ваданосаў.//перан. Раптоўна з’явіцца, паказацца. З цемры вынырнулі дзве постаці з аўтаматамі за плячыма.Пестрак.Насустрач машынам з-за павароту шашы вынырнуў невялікі пасёлак — хат дваццаць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)