неадэква́тны, -ая, -ае (кніжн.).

1. Які не супадае з чым-н., пазбаўлены адэкватнасці.

Неадэкватныя катэгорыі.

2. Які не адпавядае норме, якім-н. патрабаванням.

Неадэкватныя паводзіны.

|| наз. неадэква́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

неакрэ́слены, -ая, -ае.

1. Дакладна нявызначаны, няпэўны.

Н. час выступлення.

2. Невыразны, няясны.

Неакрэсленыя вяршыні гор.

|| наз. неакрэ́сленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

неалагі́зм, -у, мн. -ы, -аў, м.

У мовазнаўстве: новае слова або выраз, а таксама новае значэнне старога слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

неалі́т, -у, М -ліце, м.

Пазнейшы перыяд каменнага веку (8—3-е тысячагоддзі да н.э.).

Эпоха неаліту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

неандэрта́лец, -льца, мн. -льцы, -льцаў, м.

Выкапнёвы чалавек эпохі ранняга і сярэдняга палеаліту, які жыў 200— 35 тысяч гадоў таму назад у Еўропе, Азіі і Афрыцы.

|| прым. неандэрта́льскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

неапла́тны, -ая, -ае.

1. Які не можа быць аплачаны.

Н. рахунак.

2. перан. Вельмі значны, большы за любую ўзнагароду.

Н. доўг.

|| наз. неапла́тнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

неаргані́чны, -ая, -ае.

1. Які не ўключае ў сябе жывыя арганізмы; нежывы.

Неарганічная прырода.

2. Які адносіцца да нежывой прыроды.

Неарганічныя рэчывы.

Неарганічная хімія — раздзел хіміі, які вывучае састаў, уласцівасці і пераўтварэнні рэчываў нежывой прыроды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

неасла́бны, -ая, -ае.

Які пастаянна дзейнічае; безупынны.

Н. кантроль.

|| наз. неасла́бнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

неаспрэ́чны, -ая, -ае.

Які не выклікае пярэчанняў; бясспрэчны.

Н. факт.

|| наз. неаспрэ́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

неафі́т, -а, Мі́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Новы паслядоўнік якой-н. рэлігіі (спец.).

2. перан. Новы прыхільнік якога-н. вучэння (кніжн.).

|| ж. неафі́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.