wonder1 [ˈwʌndə] n.

1. здзіўле́нне;

look in wonder глядзе́ць са здзіўле́ннем

2. цуд, дзі́ва

do/work wonders твары́ць/рабі́ць цу́ды;

it’s a wonder that… дзі́ва, што…;

no/little won der that… не дзі́ва/ма́ла дзі́ва, што;

wonders will never cease свет по́ўны цу́даў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бессмы́сленно нареч.

1. бяссэ́нсава, бяссэ́нсна, бессэнсо́ўна; недарэ́чна; бязглу́зда; неразу́мна; без сэ́нсу; в сочетаниях с неопр. наклонением глагола, имеющих значение «нет смысла», переводится оборотом няма сэнсу;

бессмы́сленно э́то де́лать няма́ сэ́нсу гэ́та рабі́ць;

2. (не соображая) няўця́мна, не ця́мячы; бязду́мна, не ду́маючы; бязглу́зда; см. бессмы́сленный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сце́на в разн. знач. сцэ́на, -ны ж.;

вы́йти на сце́ну вы́йсці на сцэ́ну;

сце́на втора́я сцэ́на друга́я;

сце́на из приключе́нческого фи́льма сцэ́на з прыго́дніцкага фі́льма;

полве́ка на сце́не паўве́ка на сцэ́не;

сце́на проща́ния сцэ́на развіта́ння;

сойти́ со сце́ны сысці́ са сцэ́ны;

устра́ивать сце́ны рабі́ць сцэ́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Му́сіць, му́сяць ’падлягаць прымусу’, ’быць вымушаным, абавязаным зрабіць’, ’думаць, меркаваць’, ’збірацца рабіць’, ’мабыць, напэўна, магчыма’ (ТСБМ, Гарэц., Мал., Мядзв., Яруш.; Нік. Очерки, Янк. Мат., Нас., Сцяшк., Касп., Шат., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, ТС; КЭС, лаг.), му́сіцца ’быць змушаным’, ’рашыцца’ (Нас.), ст.-бел. мусити, мусети ’быць абавязаным’, ’мусіць’ (пач. XV ст.) запазычана са ст.-польск. musić, musieć ’тс’, якія з с.-в.-ням. müeʒen ’тс’ (Карскі, Труды, 205; Чартко, Бел. лінгв. зб., 151; Жураўскі, Бел. мова, 63; Кюнэ, Poln., 79; Булыка, Лекс. запазыч., 137). Гл. таксама мусова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нага́йны ’?’ у песні, запісанай у Сакольскім павеце на Беласточчыне: Oj, wydu ja za worota / ne bere mene ochwota, / a mojemu mileńkomu / ne nahaj na robota (Кольб. 498). Укр. нага́йний разглядаецца як фанетычны варыянт прыметніка нагильний ’спешны, тэрміновы’ (Грынч.), гл. нагильны; аднак няяснасць семантыкі дапускае і іншыя версіі, напрыклад, сувязь са славен. nagajati ’раздражняць, надакучваць, назаляць, задзяваць’, якое Бязлай (2, 212) звязвае з *goditi, гл. год, згода. Паводле Мартынава (вусна), звязана з укр. негайний, негайно падкладны, неадкладна’, што ад гияти ’марудна рабіць’ (*gajati). Гл. гиітыся.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нададзе́ць ’надакучыць’ (ваўк., лід., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), надодзёць ’надаесці, абрыднуць’ (ТС). Вытворнае ад дадзець ’тс’, што мае адпаведнікі ў іншых славянскіх мовах, на падставе якіх рэканструюецца прасл. *dodeti, прыставачны дзеяслоў ад *deti ’дзеяць, рабіць’, таксама ’гаварыць’; звяртае на сябе ўвагу аднолькавае развіццё семантыкі беларускага і паўднёваславянскіх слоў, параўн. балг. додея, макед. додее, серб.-харв. додщати ’надаесці, надакучыць, абрыднуць’, якая развілася на базе першаснага значэння ’дакрануцца, чапляцца’, параўн. тлумачэнне бел. дадзець ’задеть за живое’ (Нас.). Падрабязней гл. Цыхун, БЛ, 1974, 5, 48; ЕСУМ, 2, 102.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крыцьрабіць пад чым-небудзь страху, дах, верх’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Яруш., ТС, Сцяшк., Шат.). Укр. крити, рус. крыть ’тс’, ст.-слав. крыти, балг. крия, макед. криям, серб.-харв. кри̏ти, славен. kriti ’тс’, польск. kryć, чэш. krúti, славац. kryť, в.-луж. kryć, н.-луж. kšyś, палаб. kråjĕ ’тс’. Прасл. kryti ’пакрываць што-небудзь чым-небудзь’ адпавядае літ. kráuti, лат. kraut ’тс’. Курыловіч (Accentuation, 297) і Станг (Verbum, 49) звяртаюць увагу на рэгулярнасць гэтых суадносін. Параўн. прасл. rytiліт. ráuti і інш. (Слаўскі, 3, 194).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лама́ка1 ’чалавек, які вядзе першасную апрацоўку льну’ (Жд. 1). З лама́ха (гл.). Суф. ‑ака (замест ‑аха) па тыпу пісака, ваяка, гуляка і інш. (Сцяцко, Афікс. наз., 25).

Лама́ка2, лома́ка ’ламачына’ (ТС; ельск., Мат. Гом.), ’старая, сапсаваная рэч’ (ТСБМ), ’чалавек, які нічога не ўмее рабіць’ (докш., Янк. Мат., ТС), ’нязграбны, няздатны’ (ТСБМ), ’гультай’ (Сцяшк.), ’няўмека, няздольны да работы’, ламакава́ты ’тс’ (КЭС, лаг.). Укр. ломака ’палка, галіна’, ’вялікі, але нязграбны чалавек’, рус. ломака ’ганарлівец, задавака’, каш. łomaga, łȯmaga ’калека, нехлямяжы’. Утворана ад лама́ць і суф. ‑ака.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́мрыць ’хрупаць (есці)’ (КСТ), кобр. жо́мраты ’павольна есці, жаваць’ (Жыв. сл., 100). Рус. перм., свярдл. жумрить ’жаваць’, укр. жу́мрити, жу́мрати ’есці’ (Грынч.), н.-луж. žumliś ’цяжка жаваць, мямліць’, в.-луж. žumlić ’гаварыць у нос, мямліць’, уст. ’намагацца перажаваць’ (Пфуль). Параўн. серб.-харв. жумо́рити, жубо̀рити і жу̏боритирабіць невялікі шум, ціха і няясна гаварыць’, шумо̀рити, шу̀морити ’шамацець’, славен. šumoréti, šumréti ’тс’. Элемент жу‑ суадносіцца, верагодна, з жав‑ у жаваць (гл.) < *žev‑ < і.-е. *g(i̯)eu‑. Далейшыя часткі кораня (м, р) няясныя. Параўн. жупарыць, жабанець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́чыць ’дакараць’ (Нас., Сл. паўн.-зах.). Рус. жу́чить ’тс’. Параўн. серб.-харв. жу̏чити, жу́читирабіць горкім, мучыць’ (відаць, ад жу̑ч ’жоўць, злосць’). Праабражэнскі (1, 239) звязваў жучить з жгут, што неверагодна. Мала верагодна і дапушчэнне Фасмера (2, 68) пра сувязь з жуда, жуткий. Шанскі (1, Д, Е, Ж, 301, ЭИРЯ, 3, 65) лічыць звязаным з рус. дыял. жук ’сварка, шум’ (у СРНГ не зафіксавана) і жу́ка́ть ’дакараць, спрачацца, сварыцца, гаварыць ціха’. Гэта этымалогія мае больш падстаў. Ці не з польск. zuczyć ’навучыць’ (у рус. тады з бел.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)