Перахо́д 1 ’эпідэмія якой-небудзь няцяжкай хваробы’ (стаўб., З нар. сл.), піряхо́д ’пераход часу пасля прымятага’ (Юрч. СНЛ), сюды ж перэхо́дзіць ’перахадзіць за тэрмін (аб карове)’, ’пераходзіць з аднаго месца на другое, у другі стан’ (ТС), пераходка ’брод’ (добр., Мат. Гом.). Да пера- і хадзі́ць, ісці (гл.).

Пераход 2 ’параход’ (Некр., ТС). Пад уплывам народнай этымалогіі з параход (гл.) — пры ад’ідэацыі лексемы пераход — як ’сродак, пры дапамозе якога можна пераправіцца з аднаго месца ў іншае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лугоўе, лугоўя ’ямка, выкапаная курыцай на зямлі’, ’месца, дзе качаўся конь’ (віл., Сл. ПЗБ). З лагоўя < прасл. logovьje. Аб мене а > у гл. Карскі, 1, 112–113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асаві́к ’грыб падасінавік, Leccinum (Boletus) aurantiacum, Leccinum testaceo-scabrum = Boletus rufescens’. Ад аса ’асіна’ (гл. асіна) праз прыметнік асовы з дапамогай суф. ‑ік паводле месца, дзе расце.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крапе́ж ’месца, куды сцякае вада са страхі’ (Яшк., Янк. Мат., Жд. 2). Да крапаць (гл.). Як капеж (< капаць) утворана пры дапамозе суфікса ‑еж (Сцяцко, Афікс. наз., 36).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпра́дак ’нітка, якая парвалася пры прадзенні і якую прыпралі зноў’ (рас., Шатал.). Рус. наўг. припря́дки ’месца злучэння парванай ніткі ў пражы, брак’. Да прыпра́сці, прыпраду́ < пра́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

крана́цца

1. (зрушвацца з месца) sich rühren, sich bewégen, sich in Bewégung setzen; ánfahren* vi (s) (пра цягнік);

2. (дакранацца да каго-н., чаго-н.) (leicht) berühren vt; stréifen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

абры́ў м. (круты схіл) Ábhang m -(e)s, -hänge;

2. Stéilwand f -, -wände;

3. (месца абрыва) Ábreißen n -s;

абры́ў ні́ткі Fádenbruch m -(e)s;

4. тэх. Unterbréchung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дане́сці​I

1. (даставіць) (да якога-н месца) trágen* vt; bríngen* vt (да каго-н., чаго-н. (bis A, bis zu D);

2. перан. (давесці да свядомасці) leicht verständlich máchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

замяні́ць, -мяню́, -ме́ніш, -ме́ніць; -ме́нены; зак., каго-што.

1. кім-чым. Узяць, скарыстаць, паставіць узамен другога.

З. сакратара новым.

2. Заняць чыё-н. месца, стаўшы раўнацэнным яму.

Сястра замяніла яму памерлую маці.

3. З’явіцца на змену каму-, чаму-н.

Песня заменіць сум.

4. Выпадкова ці наўмысна ўзяць чужую рэч замест сваёй, падмяніць.

З. галошы.

|| незак. заме́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заме́на, -ы, мн. -ы, -ме́н, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заўва́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак.

1. каго-што і са злуч. «што», «як». Убачыць, падмеціць, выявіць.

З. агеньчык удалечыні.

З., што слухачы стаміліся.

Не заўважылі, як даехалі да вёскі.

2. каго-што. Адзначыць, запомніць па якіх-н. прыметах.

З. месца ў кустах, дзе ляжаў ранены.

3. Сказаць што-н., уставіць у размову. «Яно так і ёсць на самай справе», — заўважыў старшыня.

|| незак. заўважа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)