гу́ста,

1. Прысл. да густы.

2. безас. у знач. вык. Вельмі многа, поўна, у дастатку. Ну, гэта не заўсёды так бывае, — запярэчыў Саўка, — калі пуста, а калі і густа. Колас. // (з адмоўем: не густа). Вельмі мала. Камуністаў у раёне было не дужа густа, і амаль усе яны стаялі на адказных работах. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баўтану́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр.

Разм.

1. Скалануць якую‑н. пасудзіну з вадкасцю. Баўтануць біклажкай.

2. Матнуць галавою, нагою і пад. Хомка троху прыпамінаў, але [невыразна] баўтануў галавою, бо не меў ахвоты размаўляць. Гарэцкі.

3. Рэзка, адрывіста пляснуць чым‑н. па вадзе. Вось ён [сом] блізка баўтануў хвастом і перавярнуўся. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́ркнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злосна гаўкнуць (пра сабаку).

2. што і без дап. Разм. Моцна і адрывіста крыкнуць. Гаркнуў дзед на ўсё горла: — Музыку, марш вясельны! Лынькоў. // Прыкрыкнуць на каго‑н. Антось гаркнуў цераз стол на жонку, і бабская лаянка спынілася. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбудава́цца, ‑будуюся, ‑будуешся, ‑будуецца; зак.

1. Пабудавацца нанава; аднавіць тое, што было разбурана, знішчана. Сяло Гарадзішча, дашчэнту спаленае ў часе вайны фашыстамі, цяпер адбудавалася. Гурскі. [Кастрыца] — У нас жа ніводнай хаты не засталося, ні каровы, ні пеўня .. Ну, дзякаваць, адбудаваліся скора. Марціновіч.

2. Старанна, усё прадугледзеўшы, пабудавацца. Як папрыгажэў горад! Як адбудаваўся! Ус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́пхнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

1. Штурхнуўшы, прымусіць выйсці адкуль‑н.; выгнаць. Выпхнуць хулігана за дзверы. // Разм. Выправіць сілай куды‑н.; выперці. Сіламі ўсяе сям’і Валодзьку зноў выпхнулі ў школу. Карпюк.

2. Напіраючы, выштурхнуць. Толя кінуўся ў кухню-бакоўку,.. аберуч выпхнуў на двор рамы старога акна і выскачыў на снег. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблу́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Абл.

1. Няправільная, памылковая думка, погляд, памылковае ўяўленне аб чым‑н. [Лабановіч] не здолеў канчаткова вызваліцца з палону народніцкіх аблудаў. Карпаў.

2. Той, хто адмоўна ставіцца да чаго‑н., мае памылковую думку аб чым‑н. Ды ну іх!.. Што гэткай аблудзе Да нашых надзей і падзей?! Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загра́знуць, ну, ‑неш, ‑не; пр. загра́з, ‑ла; зак.

Засесці, завязнуць у чым‑н. топкім, гразкім. Некалькі танкаў пры падыходзе да вышыні загразлі ў балоце. Мележ. Ногі бусла, калі ён сеў, загразлі па самае пер’е. Дуброўскі. // перан. Трапіўшы ў якое‑н. непрыемнае, цяжкае становішча, не знайсці сіл выбрацца з яго. Загразнуць у даўгах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

звя́кнуць, ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр.

1. Утварыць рэзкі звонкі гук, стукнуўшы чым‑н. металічным або шкляным; бразнуць. На кухні гаспадыня звякнула пасудай, і я адскочыў ад люстэрка. Карпюк.

2. Разм. Пазваніць па тэлефоне. — Я двойчы з імі размаўляў — ніяк, уперліся.. і ўся гутарка. Можа, ты звякнеш, цябе лепш паслухаюць... Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марскану́ць, ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Абл.

1. Рэзка штурхнуць, адштурхнуць, адкінуць. Валодзя, доўга не думаючы, схапіў.. [Яніка] за кашулю і марскануў у гарох, які рос пры дарозе. Дайліда.

2. Ударыць, выцяць. Яўсей марскануў каня лейчынай па баку, нокнуў павышаным голасам, але той не наперад пайшоў, а падаўся назад. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дур, ‑у, м.

Разм.

1. Бесталковыя ўчынкі, капрызы. — Дараваць сабе не магу, нашто я тады чытала табе свой верш. Ну, але ты глядзі на гэта, як на дзіцячую забаўку — проста дурная была. Цяпер дур гэты ў мяне прайшоў. Колас.

2. Зацямненне свядомасці, адурэнне. Дур найшоў на чалавека.

•••

Выбіць дур з галавы гл. выбіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)